ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсііВучэбна-пазнавальная экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”Жыццёвы і творчы шлях Янкі Маўра

Жыццёвы і творчы шлях Янкі Маўра

SIB_Mavr_Af.jpg

Экскурсія з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы і творчы шлях Янкі Маўра разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў.

Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследуюць прынцып работы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў Янкі Маўра.

Частка экскурсіі праходзіць у інтэрактыўнай форме з выкарыстаннем прэзентацыі, прысвечанай жыццю і творчасці Янкі Маўра, а таксама літаратурнай віктарыны па аповесці “Палескія рабінзоны”. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстаўка твораў пісьменніка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку яго прыжыццёвых выданняў.

Літаратурная віктарына па аповесці “Палескія рабінзоны” (скачаць віктарыну)
Прэзентацыя па жыццёвым і творчым шляху Янкі Маўра (скачаць прэзентацыю)

Можна таксама пазнаёміцца ​​з віртуальным праектам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Віртуальнае падарожжа з Янкам Маўрам”.

SIB_Mavr_1.jpg
SIB_Mavr_2.jpg
SIB_Mavr_3.jpg
SIB_Mavr_4.jpg
SIB_Mavr_5.jpg
SIB_Mavr_6.jpg
SIB_Mavr_7.jpg
SIB_Mavr_8.jpg
SIB_Mavr_9.jpg
Бібліятэкарам