ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсііВучэбна-пазнавальная экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава

Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава

glavnoe_foto.jpg

Экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца жыццём і творчасцю пісьменніка.

Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследуюць прынцып работы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў знакамітага пісьменніка.

Частка экскурсіі праходзіць у форме інтэрактыўных заняткаў з выкарыстаннем прэзентацыі пра жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстаўка твораў пісьменніка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У канцы заняткаў экскурсантам прадастаўляецца магчымасць замацаваць атрыманыя веды з дапамогай творчых заданняў.

Прэзентацыя па жыццёвым і творчым шляху Васіля Быкава (скачаць прэзентацыю)

  _DSC0243.jpg
 _DSC0280.jpg   _DSC0297.jpg
  _DSC0325.jpg  

_DSC0345.jpg

  _DSC0335.jpg
Бібліятэкарам