ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
1 верасня разам з Францыскам Скарынам
Рэспубліка Беларусь – лідар на бібліятэчнай карце свету

Урачысты момант: прэзентацыя поўнага збору “Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны”

Урачысты момант: прэзентацыя поўнага збору “Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны”
Іншыя Навіны

1 верасня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар шматтомнага факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” прадстаўнікам дзелавых колаў і навучальных устаноў.


Завяршэнне праекта па факсімільным перавыданні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны стала сапраўдным падарункам да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое сёлета шырока адзначаецца ў нашай краіне і па-за яе межамі і ўключана ў Каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Ажыццяўленне праекта доўжылася пяць гадоў, пачынаючы з 2013-га, калі было падпісана пагадненне аб рэалізацыі праграмы па факсімільным выданні кніг Францыска Скарыны паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ. Ініцыятары праекта, аб’яднаўшы свой патэнцыял, здолелі дасягнуць агульнай мэты – знайсці электронныя копіі раскіданых па ўсім свеце экзэмпляраў кніг Францыска Скарыны і да 2017 года ўзнавіць іх у выглядзе шматтомнага факсімільнага выдання. І вось, урачысты момант – праект завяршыўся! Поўны рэпертуар кніг, надрукаваных Скарынай у Празе і Вільні – пад вокладкамі 21-га тома! У гэтым выданні не толькі багатая гісторыя нашай краіны і спадчына славутага земляка, але таксама праца вялікага калектыву прафесіяналаў і ініцыятыўных людзей, якія стаялі ля вытокаў праекта і ўнеслі вялікі ўклад у яго ажыццяўленне.

Падчас прэзентацыі з урачыстымі словамі да гасцей мерапрыемства звярнуліся міністр культуры Барыс Святлоў, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі, намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко.

Словы віншавання прагучалі ад дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыні рэдакцыйнай калегіі Рамана Матульскага, першага старшыні рэдакцыйнага савета, які ўзначальваў яго да 2014 года, дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатолія Тозіка, старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Паўла Калаўра, намесніка старшыні Праўлення Банка БелВЭБ Сяргея Зелянко, першага намесніка дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандра Лукашанца.

Асобная шчырая падзяка выказана членам рэдакцыйнай калегіі: намесніку дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандру Сушы, загадчыцы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Галіне Кірээвай, галоўнаму навуковаму супрацоўніку Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Георгію Галенчанку, члену-карэспандэнту Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук Яўгену Неміроўскаму, вядучаму навуковаму супрацоўніку аддзела ўсходняга славянства Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук Юрыю Лабынцаву, члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандру Лукашанцу, вядучаму навуковаму супрацоўніку Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандру Бразгунову.

Адзначаны ўклад у рэалізацыю праекта старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова, старшыні апякунскай рады Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Аляксандра Швяца і мастака, дызайнера Канстанціна Вашчанкі.

Працягам урачыстага мерапрыемства стала цырымонія ўручэння факсіміле прадстаўнікам дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь: Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Федэратыўнай Рэспублікі Германіі, Італьянскай Рэспублікі, Рэспублікі Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Украіны.

Каштоўнае выданне таксама было перададзена ў дар навучальным установам краіны. Сертыфікат на атрыманне 80 камплектаў факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” міністру адукацыі Ігару Карпенку ўручылі Раман Матульскі і Павел Калаўр.

Падчас мерапрыемства адбылася яшчэ адна значная падзея – прэзентацыя паштовага праекта і ўрачыстае гашэнне паштовага блока, выпуск якога прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Паштовы праект, які складаецца з паштовага блока, канверта “Першы дзень” і спецыяльнага штэмпеля, падрыхтаваны рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам паштовай сувязі “Белпошта” і Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у цесным узаемадзеянні з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

У цырымоніі гашэння паштовага блока прынялі ўдзел Дзмітрый Шэдко і Раман Матульскі. Ужо сёння дадзены выпуск разляціцца на паштовых адпраўленнях па ўсім свеце, трапіць у альбомы айчынных і замежных філатэлістаў.

Прэзентацыя адкрыла марафон вераснёўскіх мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Кульмінацыяй юбілейных святкаванняў стануць міжнародны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання” і адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта “Францыск Скарына і яго эпоха”, якія пройдуць у Нацыянальнай бібліятэцы 14–15 верасня 2017 года.

Чытайце таксама:

Навіны

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

1–14 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

16 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Бібліятэкарам