ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Урачысты момант: прэзентацыя поўнага збору “Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны”
У Дзень ведаў хтосьці – ў школу, а хтосьці – у бібліятэку!

Рэспубліка Беларусь – лідар на бібліятэчнай карце свету

Рэспубліка Беларусь – лідар на бібліятэчнай карце свету
Іншыя навіны

З 63 выбраных краін Рэспубліка Беларусь займае першае месца па колькасці бібліятэк на 1 млн жыхароў.


Гэта прадэманстравала Бібліятэчная карта свету, афіцыйна прадстаўленая 21 жніўня 2017 г. на Сусветным бібліятэчным і інфармацыйным кангрэсе ва Вроцлаве. На другім месцы – Францыя, за ёй ідуць Індыя, Чэхія і Літва.

Пры падрыхтоўцы Бібліятэчнай карты свету Міжнародная федэрацыя бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (IFLA) у 2017 годзе супрацоўнічала з нацыянальнымі бібліятэчнымі асацыяцыямі, нацыянальнымі бібліятэкамі і іншымі арганізацыямі. Удзельнікі праекта параўналі бібліятэчную статыстыку, якая існуе ў іх краінах і падалі дадзеныя па некаторых паказчыках дзейнасці бібліятэк.

Рэспубліка Беларусь з’явілася найбольш падрыхтаванай да стварэння карты, паколькі ў нашай краіне праводзяцца навуковыя даследаванні і створана фактаграфічная база даных “Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і замежных краін”. У ёй адлюстравана інфармацыя пра больш чым 7 тысяч бібліятэк розных міністэрстваў і ведамстваў нашай краіны (у тым ліку школьных, прафсаюзных, царкоўных і інш.), якая ўключае адрас, тэлефон, рэжым працы, кантактную інфармацыю кіраўнікоў, колькасныя паказчыкі фондаў, а таксама звесткі пра наяўныя ў бібліятэках электронныя інфармацыйныя рэсурсы.

Даныя пра бібліятэкі, сабраныя і прадстаўленыя IFLA, будуць выкарыстаны для садзейнічання свабоднаму доступу да інфармацыі і прыняцця мер, якія адпавядаюць Праграме ААН па ўстойлівым развіцці на 2030 год.

Першынства Рэспублікі Беларусь у рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў не выпадковае. Яно абумоўлена сацыяльна арыентаванай палітыкай дзяржавы, накіраванай на захаванне і памнажэнне культурных і духоўна-маральных каштоўнасцей з улікам традыцый і нацыянальных асаблівасцей краіны, забеспячэнне максімальнай даступнасці для грамадзян якасных культурных даброт, умацаванне ўсебеларускай грамадзянскай самасвядомасці і духоўнай супольнасці беларускай нацыі, развіццё культурнай індустрыі.

Захаванне і развіццё аптымальнай сеткі традыцыйных культурных інстытутаў як аднаго з фактараў захавання духоўна-маральнага патэнцыялу нацыі – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ў сферы культуры, што замацавана ў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам