ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Пазітыў ад Скарыны” ў Полацку
Урачысты момант: прэзентацыя поўнага збору “Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны”

1 верасня разам з Францыскам Скарынам

1 верасня разам з Францыскам Скарынам
Іншыя навіны

1 верасня вучні сярэдняй школы № 61 г. Мінска наведалі музейныя заняткі ў Нацыянальнай бібліятэцы.


Яны былі прысвечаны юбілею беларускага кнігадрукавання і дзейнасці Францыска Скарыны. Юныя ўдзельнікі “падарожнічалі” разам з Францыскам па гістарычнай карце Еўропы XVI стагоддзя і даведваліся пра жыццё, дзейнасць і кніжную спадчыну першадрукара.

Унікальнасць заняткаў у музеі кнігі заключаецца ў магчымасці вывучэння нацыянальнай кніжнай спадчыны пры дапамозе багатага збору кніжных помнікаў, якія захоўваюцца ў бібліятэцы. Да таго ж у музеі экспануюцца выдадзеныя Ф. Скарынам у Празе кнігі, якім у гэтым годзе спаўняецца 500 гадоў.

Напрыканцы заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі аформілі і падпісалі паштоўкі, якімі яны і павіншавалі сваіх бацькоў з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання. Кожны ўдзельнік музейных заняткаў рэалізаваў сваю фантазію і майстэрства, зрабіўшы ўласную паштоўку на памяць.

Музейныя заняткі праводзяцца ў рамках праекта “У госці да кніг”, накіраванага на развіццё цікавасці да кнігі, папулярызацыю нацыянальнай кніжнай спадчыны, фарміраванне гонару за дасягненні і багатыя традыцыі айчыннай кніжнай культуры.

Чытайце таксама:

Навіны

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ў дапамогу працы публічных бібліятэк: тэстуем і падпісваемся

3 Жні 2021

3 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў анлайн-трэнінг “Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў публічных бібліятэк электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі ВЧЗ па агульнаадукацыйных дысцыплінах: агляд функцыянальных магчымасцей”.

Бібліятэка анлайн

Віншуем з 85-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ніну Міхайлаўну Гардзеенка

1 Жні 2021

Ніне Міхайлаўне ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – самыя шчырыя віншаванні і пажаданні даўгалецця, невычэрпнай энергіі і сіл, шчасця і дабрабыту, любові і ўвагі родных і блізкіх людзей.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

30 Ліп 2021

Мы так часта ўжываем слова “культура”, што іншым разам не задумваемся над глыбінным сэнсам паняцця. І дарэмна. Напэўна, у гэтым прычына не надта вялікай чысціні нашых ліфтаў і душ. А таксама – не вельмі добрага ведання роднай гісторыі ды імя продка ў пятым калене. А сапраўды, што за паняцце такое – культура?

Навіны бібліятэк

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

27 Ліп 2021

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам