ГалоўнаяМерапрыемствыМелодыі жураўлінага краю
Мы бачым свет пачуццямі
Сустрэча з Вікторыяй Ледэрман

Мелодыі жураўлінага краю

Мелодыі жураўлінага краю
Іншыя мерапрыемствы
9 лістапада – 27 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

Юбілейная выстава “Мелодыі жураўлінага краю”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара, дырыжора і педагога Генадзя Ермачэнкава (1948–2004), праходзіць з 9 лістапада па 27 снежня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Творчая спадчына Генадзя Аляксандравіча шматгранная і ахоплівае розныя жанры: камерна-інструментальная музыка, канцэрты для трубы, трамбона, домры, балалайкі з аркестрам, вакальныя і харавыя сачыненні, сімфоніі і многае іншае. Стылю кампазітара ўласцівы ярка выражаны нацыянальны каларыт, незвычайная меладычнасць і лірызм. Яго музыка працята беларускімі інтанацыямі, у творчасці ён шматкратна звяртаўся да народных інструментаў, беларускай паэзіі, апяваў прыгажосць прыроды роднага краю.

Значнае месца ў музыцы Генадзя Ермачэнкава займаюць творы для цымбалаў – інструмента, які, па словах кампазітара, з’яўляецца сімвалам душы беларускага народа. Ён знайшоў новыя выразныя і выяўленчыя магчымасці цымбалаў і значна пашырыў рэпертуарныя рамкі цымбалістаў. Больш за 20 гадоў Генадзь Аляксандравіч быў кіраўніком вядомага ў нашай краіне і за яе межамі ансамбля беларускіх народных інструментаў “Ведрыца”.

На выставе прадстаўлены нотныя выданні твораў юбіляра: “Жураўліная песня” для змешанага ансамбля народных інструментаў і фартэпіяна, “Полесский перезвон” для валторны і фартэпіяна, карціна-фрэска для ансамбля цымбал і фартэпіяна “Край буслоў”, сюіта для ансамбля цымбал “З мінулага Нясвіжа” і інш.

Дапаўняюць выставу музычныя дыскі, а таксама артыкулы з перыядычных выданняў пра жыццё і творчасць кампазітара.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Зімовыя карункі

08.12.2023

Святочная выстава “Зімовыя карункі”, прымеркаваная да Новага года і Каляд, працуе з 8 снежня ў кальцавой галерэі 2-га паверха.

Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва

07.12.2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць з 7 снежня па 4 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Годнасць, свабода і справядлівасць для ўсіх

07.12.2023

З 7 снежня па 10 студзеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Годнасць, свабода і справядлівасць для ўсіх”, прысвечаная Дню праў чалавека і 75-годдзю прыняцця Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека.

Паэзія, узважаная сэрцам

05.12.2023

Юбілейная выстаўка “Паэзія, узважаная сэрцам”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння паэта, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Анатоля Сцяпанавіча Вялюгіна (1923–1994), праходзіць з 5 снежня па 4 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Сіла роднай зямлі

02.12.2023

Юбілейная выстаўка “Сіла роднай зямлі”, прысвечаная 80-годдзю беларускага пісьменніка Казіміра Вікенцьевіча Камейшы, праходзіць з 2 снежня па 2 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам