ГалоўнаяМерапрыемствыСустрэча з Вікторыяй Ледэрман
Мелодыі жураўлінага краю
Усё пра дыябет

Сустрэча з Вікторыяй Ледэрман

Сустрэча з Вікторыяй Ледэрман
Іншыя мерапрыемствы
16 лістапада
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

Пазнаёміцца з расійскай пісьменніцай, аўтарам кніг для дзяцей, лаўрэатам многіх літаратурных прэмій Вікторыяй Ледэрман запрашае Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

16 лістапада а 16-й гадзіне ў галерэі "Ракурс" (2-гі паверх) адбудзецца творчая сустрэча з Вікторыяй Ледэрман – адным з самых папулярных расійскіх аўтараў, якія пішуць для падлеткаў і малодшых школьнікаў.

Вікторыя Ледэрман па прафесіі выкладчык замежных моў, а пісаць прозу пачала яшчэ падчас вучобы ў школе. У творчым багажы пісьменніцы ўжо больш за 15 выданняў, якія ўмацавалі яе папулярнасць сярод дзяцей і бацькоў. Гэта кнігі для падлеткаў – “Всего одиннадцать! или Шуры-муры в пятом «Д»”, для малодшых школьнікаў – “Питомец Гешка”, “К доске пойдет... Василькин!”, “Светлик Тучкин и пузырь желаний”, “Теория невероятностей”, зборнік вершаў для малышоў “Детский сад, восьмая группа” і інш.

У яе кнігах добра выбудаваны сюжэт, у якім прыгоды герояў пастаянна трымаюць чытача ў напрузе. Размова аб самых балючых пытаннях атрымліваецца пераканаўчай, без маралізатарства. Лаканічнасць стылю, энергічнасць дзеяння, спакойны гумар, ясная, выразная аўтарская пазіцыя – усё гэта робіць аповесці папулярнымі ў малодшых школьнікаў, падлеткавай і дарослай чытацкай аўдыторыі.

Уваход на мерапрыемства вольны.
Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Чытайце таксама, як прайшла творчая сустрэча.

Мерапрыемствы

Сіла роднай зямлі

02.12.2023

Юбілейная выстаўка “Сіла роднай зямлі”, прысвечаная 80-годдзю беларускага пісьменніка Казіміра Вікенцьевіча Камейшы, праходзіць з 2 снежня па 2 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Чароўная Марыя Калас

22.11.2023

Юбілейная выстава “Чароўная Марыя Калас”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння опернай спявачкі (1923–1977), праходзіць з 22 лістапада па 16 студзеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).



Бібліятэкарам