ГалоўнаяМерапрыемствыМузыканты-аматары запрашаюць
Запрашаем на творчыя заняткі “Рознакаляровы матылёк”
Прэзентацыя выдання “За цябе, Беларусь!”

Музыканты-аматары запрашаюць

Музыканты-аматары запрашаюць
Іншыя Мерапрыемствы
19 мая
Дата правядзення
15.00–18.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

Традыцыйныя суботнія сустрэчы з музычнай супольнасцю “Свет класічнай музыкі” працягваюцца!

Шэдэўры акадэмічнага музычнага мастацтва ў выкананні музыкантаў-аматараў чакаюць вас у серыі новых яркіх канцэртаў!

Пад канец цудоўнай вясны і перад пачаткам сезона водпускаў, адпачынку і вольнага часу запрашаем разам з намі ўспомніць любімыя мелодыі і песні, акунуцца ў музычную атмасферу культавых кінафільмаў і тэлесерыялаў!

На канцэрце-лекцыі “Музыка з кінафільмаў”, які адбудзецца 19 мая, мы з вамі пройдзем 70-гадовы адрэзак з гісторыі саўндтрэку, даведаемся, як звычайна ствараецца музыка да кіно, пачуем шэдэўры творчасці Ч. Чапліна, Ф. Лэя, Дж. Уільямса і іншых славутых аўтараў з пляяды кінакампазітараў. Будзем рады бачыць вас!

Уваход – па чытацкім білеце або пропуску сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.



Бібліятэкарам