ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Анюта в стране чудес”
Семінар “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт”
Вэбінар “Прэвентыўная кансервацыя дакументаў у скураных вокладках”

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Анюта в стране чудес”

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Анюта в стране чудес”
Іншыя Мерапрыемствы
18 мая
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

18 мая дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Святланы Быкавай “Анюта в стране чудес”.

Юныя чытачы паслухаюць казачна-фантастычныя гісторыі, у якіх галоўная гераіня дзяўчынка Анюта, Мышка, плюшавае медзведзяня Мішка і вараняня Вугольчык падарожнічаюць па нязведаных фантастычных светах, дзе з імі адбываюцца дзіўныя прыгоды.

Дзеці пагуляюць у гульню “Чароўны мяшэчак” і намалююць галоўных персанажаў кнігі.

Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Наш курс – эфектыўнасць і якасць!

20.05.2024

З 20 мая па 17 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстава “Наш курс – эфектыўнасць і якасць!”, прымеркаваная да Года якасці.



Бібліятэкарам