ГалоўнаяМерапрыемствыСемінар “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт”
Размова з адвакатам аб асноўных зменах у дзейнасці садаводчых таварыстваў
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Анюта в стране чудес”

Семінар “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт”

Семінар “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт”
Іншыя Мерапрыемствы
17 мая
Дата правядзення
14.00–15.00
Час правядзення
пам. 308
Месца правядзення

17 мая ў рамках дзейнасці Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адукацыйны семінар “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт”.

Падчас мерапрыемства будзе праведзены агляд асноўных баз даных, якія выкарыстоўваюцца пры ажыццяўленні патэнтнага пошуку і разгледжаны асаблівасці працы з імі.

Дакладчыкам выступіць начальнік Упраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксандр Мазанік.

Для наведвання неабходна мець чытацкі білет або білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 40, 293 27 39.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.



Бібліятэкарам