ГалоўнаяМерапрыемствыЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва
Музеі – захавальнікі часу
Слава пераможцам!

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва
Іншыя Мерапрыемствы
8 мая – 18 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) – спецыялізаваная ўстанова ў сістэме ААН, якая садзейнічае ўмацаванню міру, выкараненню галечы, устойліваму развіццю і міжкультурнаму дыялогу з дапамогай адукацыі, навукі, культуры, камунікацыі і інфармацыі.

Асноўныя напрамкі дзейнасці ЮНЕСКА прадстаўлены ў пяці праграмных сектарах: адукацыя, прыродазнаўчыя навукі, сацыяльныя і гуманітарныя навукі, культура, камунікацыя і інфармацыя.

Рэспубліка Беларусь стала членам ЮНЕСКА 12 мая 1954 года. Як прадугледжана Статутам арганізацыі, у Беларусі дзейнічае Нацыянальная камісія па справах ЮНЕСКА, закліканая рэалізоўваць праекты ЮНЕСКА ўнутры краіны, прыцягваць дзяржаўныя ўстановы і няўрадавыя арганізацыі да ўдзелу ў праграмах арганізацыі і наладжваць кантакты з замежнымі партнёрамі.

Юбілей уступлення Беларусі ў ЮНЕСКА – гэта знакавая падзея і добрая нагода, каб прадэманстраваць плён супрацоўніцтва нашай краіны з гэтай арганізацыяй.

На выставе прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай, беларускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ЮНЕСКА, брашуры, буклеты.

Дадзеныя матэрыялы знаёмяць з гісторыяй стварэння ЮНЕСКА, яе структурай і асноўнымі напрамкамі дзейнасці, а таксама з глабальнымі і нацыянальнымі праграмамі і праектамі, якія арганізацыя рэалізуе ў Рэспубліцы Беларусь.

Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы ЮНЕСКА – справаздачы аб яе дзейнасці, даклады Генеральнага сакратара, канвенцыі і рэкамендацыі і інш.

Сярод дакументаў – зборнікі міжнародна-прававых дакументаў, манаграфіі, матэрыялы семінараў і навукова-практычных канферэнцый, фотаальбомы, вучэбна-метадычныя дапаможнікі і інш.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • ЮНЕСКА: агульныя звесткі
  • ЮНЕСКА і Беларусь: гісторыя супрацоўніцтва
  • Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЕСКА ў галіне адукацыі
  • Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЕСКА ў галіне навукі
  • Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЕСКА ў галіне культуры
  • Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЕСКА ў галіне інфармацыі і камунікацыі
  • Беларусь і беларусы ў календары памятных дат ЮНЕСКА

Выстава будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін, сацыёлагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ЮНЕСКА і найважнейшымі напрамкамі супрацоўніцтва нашай краіны з гэтай арганізацыяй.

Карысныя спасылкі

З пералікам лiтаратуры да тэматычных выстаў можна азнаёмiцца ў раздзеле “Спісы літаратуры да выставак за 2024 год”.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Наш курс – эфектыўнасць і якасць!

20.05.2024

З 20 мая па 17 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстава “Наш курс – эфектыўнасць і якасць!”, прымеркаваная да Года якасці.



Бібліятэкарам