ГалоўнаяМерапрыемствыМузеі – захавальнікі часу
Вэбінар “Прэвентыўная кансервацыя дакументаў у скураных вокладках”
ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

Музеі – захавальнікі часу

Музеі – захавальнікі часу
Іншыя мерапрыемствы
10 мая – 5 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Гэты Дзень заснаваны ў 1977 годзе па ініцыятыве Міжнароднага савета музеяў і сёння адзначаецца 18 мая больш за 20 000 музеямі.

Прадстаўленыя на выставе дакументы распавядаюць пра гісторыю музеяў, іх значнасць у захаванні культурнай і прыроднай спадчыны, здзіўляюць разнастайнасцю існуючых музейных форм, знаёмяць з вядомымі музеямі свету, іх экспазіцыямі і ўнікальнымі экспанатамі.

У цэнтры ўвагі – выданні, прысвечаныя музейнай справе Беларусі і музеям, якімі ганарыцца наша краіна.

Асобную частку экспазіцыі складаюць кнігі пра знакамітыя музеі Расіі.

Час працы выставы адпавядае рэжыму працы чытальнай залы міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчнага абслугоўвання.



Бібліятэкарам