У 2019 годзе Рэспубліка Беларусь адзначае 65-годдзе свайго ўступлення ў Арганізацыю Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).
ЮНЕСКА – важны партнёр Беларусі ў вырашэнні задач у сацыякультурнай сферы, а таксама ўнікальная платформа для прапаганды дасягненняў у галіне культуры, навукі, адукацыі і інфармацыйных тэхналогій, для прасоўвання знешнепалітычных ініцыятыў дзяржавы і развіцця ўзаемавыгадных двухбаковых кантактаў.
Рэспубліка Беларусь надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з ЮНЕСКА, займае актыўную пазіцыю ў кіруючых і дапаможных органаў Арганізацыі, робіць значны ўнёсак у фарміраванне яе палітыкі і парадку дня, удзельнічае ў распрацоўцы нарматыўных дакументаў, ініцыіруе новыя напрамкі дзейнасці.
Гэты віртуальны праект раскрывае найбольш важныя напрамкі супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і ЮНЕСКА.
Структура праекта
- ЮНЕСКА. Асноўныя факты
- Беларуская ССР у ЮНЕСКА: гісторыя адносін
- Рэспубліка Беларусь і ЮНЕСКА: агульныя пытанні супрацоўніцтва
- Супрацоўніцтва ў галіне адукацыі
- Супрацоўніцтва ў галіне навукі
- Супрацоўніцтва ў галіне культуры
- Супрацоўніцтва ў галіне інфармацыі і камунікацыі
- ЮНЕСКА і Чарнобыль
- ЮНЕСКА і Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Беларусь у Спісе памятных дат ЮНЕСКА