Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
17 студзеня ў бібліятэцы пачала працаваць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2021 год.
У 2022 годзе кіраўнік дзяржавы ўручыў прэміі за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, увекавечванне памяці абаронцаў Айчыны; за асаблівыя заслугі ва ўвасабленні ідэі гуманізму, рэалізацыю дабрачынных праектаў, накіраваных на захаванне гістарычнай памяці і традыцый, падтрымку дзяцей, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў; за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцей і самаадданую працу ў галіне асветніцтва і царкоўнай дабрачыннасці; за рэалізацыю сацыяльна значных праектаў, накіраваных на фарміраванне грамадзянскай самасвядомасці і ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту.
Не засталіся незаўважанымі дасягненні ў сферы журналістыкі, тэатральнага і музычнага мастацтва, народнай творчасці, а таксама папулярызацыі здаровага ладу жыцця і ўмацавання сямейных каштоўнасцей.
У экспазіцыі прадстаўлены указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 5 “Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»”, № 6 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры i мастацтва” № 3 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп»”, агульная інфармацыя пра падзею, звесткі пра кожнага лаўрэата 2021 года і яго ўнёсак у справу духоўна-патрыятычнага развіцця Беларусі. Экспазіцыя дапоўнена тэматычнымі выданнямі і матэрыяламі з фонду НББ.
Выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца” працуе ў кальцавым калідоры 2-га паверха да 24 красавіка 2022 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.
Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.