ГалоўнаяМерапрыемствы“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Щенок Оскар, или Секрет счастливого Рождества”
Запрашаем прыняць удзел у навукова-практычным семінары “Ураджэнцы роднага краю”
Выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Щенок Оскар, или Секрет счастливого Рождества”

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Щенок Оскар, или Секрет счастливого Рождества”
Іншыя Мерапрыемствы
22 студзеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

22 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Холі Веб “Щенок Оскар, или Секрет счастливого Рождества”.

Добрае стаўленне да свойскіх жывёл прыносіць радасць і гадаванцам, і лагодным гаспадарам. З кнігі брытанскай пісьменніцы Холі Веб дзеці даведаюцца, як клопат пра шчаня-далмацінца дапамагае дзяўчынцы Ханне і кожнаму члену яе сям’і адчуць сябе шчаслівым.

На занятках юныя ўдзельнікі прагледзяць і іншыя кнігі з серыі “Добрые истории о зверятах”, зробяць папяровае шчаня ў тэхніцы арыгамі, даведаюцца шмат цікавага пра далмацінцаў і возьмуць удзел у эстафеце “Сабачка”.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.



Бібліятэкарам