ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем прыняць удзел у навукова-практычным семінары “Ураджэнцы роднага краю”
Разнастайнасць моў – вялікае дасягненне чалавецтва
“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Щенок Оскар, или Секрет счастливого Рождества”

Запрашаем прыняць удзел у навукова-практычным семінары “Ураджэнцы роднага краю”

Запрашаем прыняць удзел у навукова-практычным семінары “Ураджэнцы роднага краю”
Іншыя мерапрыемствы
3 лютага
Дата правядзення
11.00–14.00
Час правядзення
прэс-цэнтр (пам. 308)
Месца правядзення

У рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019–2023) у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца навукова-практычны семінар, прысвечаны ўшанаванню памяці пісьменнікаў-маладнякоўцаў на радзіме.

Падчас навукова-практычнага семінара плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:

  • жыццё і творчая спадчына Алеся Гурло, сябра літаб’яднання “Маладняк”;
  • ушанаванне памяці пісьменнікаў-маладнякоўцаў на радзіме (музеямі, бібліятэкамі, асобнымі даследчыкамі);
  • вынікі дзейнасці апошніх гадоў працы сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019–2021).

Мерапрыемства адбудзецца 3 лютага з 11.00 да 14.00 у Міжнародным прэс-цэнтры (пам. 308, 3-ці паверх).

! У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй удзел у семінары магчымы ў вочным і завочным фарматах.

Да ўдзелу запрашаюцца літаратуразнаўцы, спецыялісты музейнай і бібліятэчнай справы, архівісты, гісторыкі, краязнаўцы.

Азнаёміцца з інфармацыйным лістом семінара можна тут.

На працягу трох гадоў Нацыянальная бібліятэка Беларусі разам з партнёрамі – Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Выдавецкім домам “Звязда” (часопісам “Маладосць”, цяпер – газетай “Літаратура і мастацтва”) – працуе над маштабным рэспубліканскім праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаваным да 100-годдзя Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”.

За гэты час было створана 9 віртуальных раздзелаў да юбілеяў маладнякоўцаў: Валерыя Маракова, Адама Бабарэкі, Уладзіміра Хадыкі, Уладзіміра Дубоўкі, Кузьмы Чорнага, Яна Скрыгана, Андрэя Александровіча, Змітрака Бядулі, Міхася Зарэцкага. Падчас мерапрыемства будзе прэзентаваны 10-ты раздзел, прысвечаны Алесю Гурло.

Літаратурнае аб’яднанне “Маладняк” адыграла вялікую ролю ў развіцці беларускай літаратуры. З дзейнасці ў гэтай арганізацыі пачыналі творчы шлях многія буйныя пісьменнікі БССР, такіх як Пятрусь Броўка (1905–1980), Міхаcь Лынькоў (1899–1975), Уладзімір Дубоўка (1900–1976), Янка Скрыган (1905–1992), Пятро Глебка (1905–1969) і іншыя.

Навукова-практычны семінар “Ураджэнцы роднага краю” пакажа ролю і значэнне творчасці пісьменнікаў-маладнякоўцаў у станаўленні беларускай літаратуры. Семінар прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх зацікаўленых!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам