ГалоўнаяМерапрыемствыАдукацыйныя лекцыі да Года гістарычнай памяці
Выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”
З душою, поўнай сонца

Адукацыйныя лекцыі да Года гістарычнай памяці

Адукацыйныя лекцыі да Года гістарычнай памяці
Іншыя мерапрыемствы
19 студзеня – 30 сакавіка
Дата правядзення
15.00–16.30
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі распачынае цыкл сустрэч “Крыніцы гістарычнай памяці” з вядомымі навукоўцамі.

Лекцыі ладзяцца ў адкрытым для публікі фармаце. У межах праекта перад вучнямі, студэнтамі, настаўнікамі, вучонымі, краязнаўцамі і іншымі зацікаўленымі выступяць вядомыя ў нашай краіне вучоныя і практыкі, якія на працягу многіх гадоў займаліся пошукам і вывучэннем крыніц па айчыннай гісторыі.

Кожная сустрэча будзе прысвечана важнай старонцы нашай мінуўшчыны і раскрыта на прыкладзе гістарычных крыніц – летапісаў, рукапісных кніг, старадрукаў, даўніх карт, гравюр, падпольных і партызанскіх выданняў часоў вайны, твораў беларускай літаратуры і іншых крыніц, якія захоўваюць гістарычную памяць беларускага народа. Ва ўдзельнікаў будзе магчымасць задаць пытанні эксперту, прыняць удзел у дыскусіі, атрымаць аўтограф на выданнях вядомых навукоўцаў.

Уваход на лекцыі вольны.

Калі ў вас няма магчымасці фізічна прысутнічаць на сустрэчы, запрашаем далучыцца да трансляцыі. Яна будзе весціся ў рэальным часе і дазволіць не толькі назіраць за правядзеннем мерапрыемства, але і нароўні з прысутнымі задаваць пытанні эксперту і выказвацца. Трансляцыя будзе даступная без папярэдняй рэгістрацыі на платформе YouTube па адрасе https://www.youtube.com/c/BelarusBook/videos.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.


Спіс мінулых лекцый цыкла "Крыніцы гістарычнай памяці":



Бібліятэкарам