ГалоўнаяМерапрыемствыУ пошуку гармоніі быцця
Прэзентацыя новага буквара пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Дзіцячы пакой запрашае на заняткі па кнізе “Дзецям аб прафесіях”

У пошуку гармоніі быцця

У пошуку гармоніі быцця
Іншыя Мерапрыемствы
3 верасня – 6 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

Да 60-годдзя з дня нараджэння беларускага кампазітара Ганны Іванаўны Кароткінай з 3 верасня па 6 кастрычніка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “У пошуку гармоніі быцця”.

Ганна Кароткіна (1961–2019) заявіла аб сабе як аб удумлівым, сур’ёзным кампазітары, засяродзіўшым ўвагу на ідэі адраджэння духоўнасці – пошуку гармоніі быцця, разважанні над гістарычнымі лёсамі мінулага. Шэраг твораў кампазітара звязаны з духоўным зместам, біблейскімі тэмамі і культавай вобразнасцю. У цэнтры ўвагі аўтара – гістарычныя падзеі мінулага і яго знакавыя асобы – Францыск Скарына, Сімяон Полацкі і Еўфрасіння Полацкая, кароль Ягайла і Сафія Гальшанская; літаратурныя і архітэктурныя помнікі – Сафійскі сабор, Біблія Скарыны, спадчына Сапегі, Гальшаны, якія натхняюць на стварэнне твораў як у жанрах аркестровай і камерна-інструментальнай музыкі акадэмічнай традыцыі, так і рэлігійных, пераважна харавых a cappella і вакальна-інструментальных сачыненняў.

Творы кампазітара шырока выконваюцца на міжнародных арганных, фартэпіянных і харавых фестывалях і конкурсах у Беларусі і за мяжой. Яе арганныя сачыненні ўключаны ў рэпертуарны рэестр сусветнай арганнай музыкі.

Экспазіцыя знаёміць з нотнымі выданнямі твораў Ганны Кароткінай, сярод якіх сюіты для аргана “Францыск Скарына”, “Фрески”, сюіты для фартэпіяна “Беларускі куфар”, “Старажытная”, “Стихира” для хору a cappella на тэкст Сімяона Полацкага, паэмы для фартэпіяна “Легенда о короле Стахе”, “Колокола Чернобыля”, саната-фантазія для фартэпіяна “Искушение”, цыклы для фартэпіяна “Тихая музыка”, “Чайные листья” і іншыя.

Прадстаўленыя на выстаўцы аўдыядакументы даюць магчымасць праслухаць “Песни Басё” для чытальніка, фартэпіяна і ўдарных на словы Мацуо Басё, паэму “Воплощение” для сімфанічнага аркестра і флейты сола, вакальны цыкл “Невоспетое” для сапрана і камернага аркестра, духоўныя кантаты і іншыя творы Г. Кароткінай.

Артыкулы з кніг і перыядычных выданняў дапаўняюць экспазіцыю інфармацыяй пра творчасць таленавітага кампазітара.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.



Бібліятэкарам