ГалоўнаяМерапрыемствыПрэзентацыя новага буквара пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Умець чытаць, пісаць, лічыць…
У пошуку гармоніі быцця

Прэзентацыя новага буквара пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Прэзентацыя новага буквара пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя мерапрыемствы
3 верасня
Дата правядзення
12.00–13.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

3 верасня ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства адбылася прэзентацыя новага навучальнага выдання.

Арганізатарамі выступяць Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальны інстытут адукацыі.

Спецыяльна да 2021/2022 навучальнага года выдадзены новы буквар для 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Яго асаблівасць – ярка выражаны нацыянальны кантэнт. У буквар уключаны заданні і практыкаванні, якія адлюстроўваюць каштоўнасці культуры беларускага народа. А для лепшага ўспрымання першакласнікі з дапамогай qr-кодаў атрымаюць доступ да дадатковага медыякантэнту: серыі мультфільмаў кінастудыі “Беларусьфільм” пра літары алфавіту.

На прэзентацыі выступяць аўтары вучэбнага дапаможніка: дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства факультэта пачатковай адукацыі УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Вольга Свірыдзенка і вядучы навуковы супрацоўнік навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Вольга Цірынава.

У рамках мерапрыемства будзе прэзентавана выстава-прагляд 30 нацыянальных буквароў і выданняў для пачатковага навучання чытанню і грамаце з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.

Прэзентацыя пачнецца ў 12.00 у галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефон для даведак: (8017) 368 37 37.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Слова – багацце

24.11.2021

Да 100-годдзя з дня нараджэння Сцяпана Александровіча з 24 лістапада па 2 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Слова – багацце”.



Бібліятэкарам