ГалоўнаяМерапрыемствыДзіцячы пакой запрашае на заняткі па кнізе “Дзецям аб прафесіях”
У пошуку гармоніі быцця
“Музей кнігі. 15 гадоў”: сустрэча экспертаў за круглым сталом

Дзіцячы пакой запрашае на заняткі па кнізе “Дзецям аб прафесіях”

Дзіцячы пакой запрашае на заняткі па кнізе “Дзецям аб прафесіях”
Іншыя мерапрыемствы
4 верасня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

4 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Л. Даманскай “Дзецям аб прафесіях”.

У гэтай кнізе лёгка знайсці займальныя факты з гісторыі прафесій: усе спецыяльнасці аб’яднаны ў групы па агульных прыкметах, пералічаны ўсе плюсы і мінусы кожнай прафесіі.

Дзеці даведаюцца, якая прафесія адна з самых небяспечных у свеце, якая праца падыдзе творчым людзям і аб шмат чым яшчэ.

Юныя ўдзельнікі адгадаюць загадкі, пагуляюць у гульні “Назаві правільна” і “Хто згубіў?”. Самым актыўным і дапытлівым чытачам – размалёўка ў падарунак.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.



Бібліятэкарам