ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі

Кніжныя выстаўкі

Летапісец эпохі

25 Сту 2011

З 25 студзеня па 7 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-і паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка “Летапісец эпохі”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна (1921–2004).

Кніжныя выстаўкі

Сям'я, у якой усе мастакі

19 Сту 2011

З 19 студзеня па 21 лютага ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) ладзіцца выстаўка “Сям'я, у якой усе мастакі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння знакамітых беларускіх графікаў Георгія Георгіевіча і Наталлі Мікалаеўны Паплаўскіх.

Кніжныя выстаўкі

На шляху да ісціны

18 Сту 2011

З 18 па 28 студзеня ў зале беларускай літаратуры арганізавана юбілейная выстаўка “На шляху да ісціны”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Іосіфавіча) Мушынскага.

Кніжныя выстаўкі

Пісьменнікі – юбіляры 2011

14 Сту 2011

У 2011 годзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл юбілейных кніжных выставак “Пісьменнікі-юбіляры”, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць выдатных майстроў мастацкага слова.

Кніжныя выстаўкі

Струны шчодрага таленту

13 Сту 2011

З 13 па 31 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) ладзіцца юбілейная кніжная выстаўка “Струны шчодрага таленту”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, перакладчыка Янкі (Івана Данілавіча) Сіпакова.

Кніжныя выстаўкі

У музыцы жыцця працяг

12 Сту 2011

З 12 студзеня па 19 лютага ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) дэманструецца выстаўка “У музыцы жыцця працяг”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара Аляксея Яўлампіевіча Туранкова (1886–1958).

Кніжныя выстаўкі

Пясняр, улюбёны ў Беларусь

12 Сту 2011

З 12 студзеня па 19 лютага ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) арганізавана выстаўка “Пясняр, улюбёны ў Беларусь”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння музыканта, кампазітара Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна (1941– 2003).

Кніжныя выстаўкі

Халакост: памяць і засцярога

5 Сту 2011

З 5 студзеня па 10 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Халакост: памяць і засцярога”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту.

Кніжныя выстаўкі

Моладзь: дыялог і ўзаемаразуменне

5 Сту 2011

З 5 студзеня па 2 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) арганізавана тэматычная кніжная выстаўка “Моладзь: дыялог і ўзаемаразуменне”, прысвечаная Міжнароднаму году моладзі.

Кніжныя выстаўкі

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам