ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе
Моладзь: дыялог і ўзаемаразуменне

Халакост: памяць і засцярога

Халакост: памяць і засцярога
Іншыя навіны

З 5 студзеня па 10 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Халакост: памяць і засцярога”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту.


Гэты Дзень быў заснаваны 1 лістапада 2005 г. рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 60/7) і штогод адзначаецца 27 студзеня. Ініцыятарамі прыняцця дакумента выступілі Ізраіль, Канада, Аўстралія, Расія, Украіна, ЗША, а іх сааўтарамі – яшчэ больш за 90 дзяржаў.

Халакост (Holocaust) – ад старажытнагрэчаскага holocaustosis, што азначае "ўсёспальванне", "знішчэнне агнём", "ахвярапрынашэнне". У сучаснай навуковай літаратуры і публіцыстыцы падразумявае палітыку нацысцкай Германіі, яе саюзнікаў і памагатых па праследаванні і знішчэнні яўрэяў у 1933–1945 гг. Упершыню тэрмін быў выкарыстаны будучым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру пісьменнікам Элі Візелем (нар. у 1928) як знак газавых камер і крэматорыяў у лагерах знішчэння.

Дата памятнага дня абрана невыпадкова: менавіта 27 студзеня 1945 г. cавецкія войскі вызвалілі найбуйнейшы нацысцкі лагер смерці Асвенцым-Біркенаў (Польшча). Тут падвяргаліся сістэматычным катаванням і гінулі мільёны людзей. Даведаўшыся пра Асвенцым, свет здрыгануўся. У цэнтры Еўропы, якая дала чалавецтву найвялікшых гуманістаў, працаваў магутны "камбінат" па прамысловым знішчэнні людзей – фабрыка смерці. Па гэтым журботным і страшным шляху прайшлі, як сведчаць дакументы Нюрнбергскага трыбунала, 2,8 мільёна чалавек, 90 працэнтаў з якіх былі яўрэі.

Штогод 27 студзеня чалавецтва ўшаноўвае памяць мільёнаў ахвяр нацызму – амаль адной трэці яўрэйскага народа і шматлікіх прадстаўнікоў іншых народаў і народнасцей, якія пацярпелі ад жорсткай дыскрымінацыі, нястач, зверстваў і забойстваў. Гэтая асобая дата з’яўляецца важным напамінам пра ўрокі усеагульнага значэння – урокі Халакосту, гэтай беспрэцэдэнтнай праявы зла, якое нельга проста пакінуць у мінулым і аддаць забыццю.

Чалавецтва абавязана памятаць урокі Другой сусветнай вайны, разумець прычыны Халакосту і зрабіць так, каб і новыя пакаленні ведалі пра тое, што адбылося. Наша грамадства павінна прадоўжыць вывучэнне пытання, чаму свет не змог прадухіліць Халакост, іншыя зверствы, здзейсненыя ў далейшым, і рабіць усё, каб гэта ніколі больш не паўтарылася. Мы абавязаны ў адзін голас заявіць цяперашнім і будучым пакаленням: ніхто не можа і не мае права быць раўнадушным да антысемітызму, ксенафобіі, іншых праяў расавай або рэлігійнай нецярпімасці.

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, з’яўляецца днём, калі цяперашняе пакаленне павінна зноў пацвердзіць сваю прыхільнасць прынцыпам павагі праў чалавека і прыкласці ўсе свае намаганні, каб усе народы маглі карыстацца тымі магчымасцямі абароны і правамі, за якія выступае Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

Прапанаваная чытачам выстаўка змяшчае больш за 50 дакументаў на рускай, нямецкай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты. Сярод іх – гістарычныя, дакументальныя, мемуарныя дакументы, прызначаныя служыць таму, каб урокі Халакосту былі ўлічаны і захаваны ў памяці будучых пакаленняў.

Выстаўка будзе цікавая гісторыкам, спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных зносін і праў чалавека, а таксама студэнтам, магістрантам, выкладчыкам.

Карысныя спасылкі

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам