ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” Ігнацыя Яцкоўскага
Мудрасць нашага цела: магчымасці аздараўлення і расслаблення

Струны шчодрага таленту

Струны шчодрага таленту
Іншыя навіны

З 13 па 31 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) ладзіцца юбілейная кніжная выстаўка “Струны шчодрага таленту”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, перакладчыка Янкі (Івана Данілавіча) Сіпакова.


Творчасць заслужанага дзеяча культуры Беларусі Янкі Сіпакова прадстаўлена ў беларускай літаратуры дзясяткамі зборнікаў паэзіі: “Сонечны дождж” (1960), “Дзень” (1968), “У поўдзень, да вады” (1976), “Вочы ў вочы” (1978), “Вершы, балады, прытчы” (2010) і інш. Паэтычнай вяршыняй Я. Сіпакова стала паэма “Веча славянскіх балад” (1973), якая была адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976). У ёй аўтар стварыў паэтычную карціну гісторыі славянскіх народаў – ад часу ўзнікнення славян да XX ст., знайшоўшы для ўсіх, нават такіх нешматлікіх народаў, як кашубы і лужычы, яркія выразныя колеры.

Плённа працуе Я. Сіпакоў таксама і ў “малой” прозе, да якой звярнуўся яшчэ ў пачатку свайго творчага шляху, заявіўшы пра сябе спачатку як пра гумарыста – “Лысы юбілей” (1965), “Плюс на мінус” (1973), потым – як пра аўтара аповесцей, нарысаў, эсэ, прытчаў, метафар. У апошнія гады Іван Данілавіч працуе ў жанры “дзённіка настрою” – “Наталенне смагі” (2007), “Шукаючы спакой у мітусні” (Маладосць. 2009. № 3–5).

Янка Сіпакоў “…здолеў скласці оду беларускаму агароду, гімн беларускай хаце, усяму роднаму краю…”, – так яскрава адзначыла літаратуразнаўца Вольга Шынкарэнка ўклад пісьменніка ў беларускую літаратуру, сказаўшы пра адну з яго апошніх кніг – “Зялёны лісток на планеце Зямля”. Гэтыя словы ў поўнай меры адносіцца і да ўсёй творчасці паэта і пісьменніка.

Выстаўка мае чатыры раздзелы, у якіх прадстаўлены творчая спадчына пісьменніка, пераклады твораў іншых паэтаў, выкананыя Я. Сіпаковым, літаратура пра жыццё і творчы шлях юбіляра.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

         
             
         

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам