ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У музыцы жыцця працяг
Вялікія літаратурныя героі

Пясняр, улюбёны ў Беларусь

Пясняр, улюбёны ў Беларусь
Іншыя навіны

З 12 студзеня па 19 лютага ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) арганізавана выстаўка “Пясняр, улюбёны ў Беларусь”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння музыканта, кампазітара Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна (1941– 2003).


Народнаму артысту Беларусі і СССР, заснавальніку і мастацкаму кіраўніку беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры” У. Г. Мулявіну належыць асаблівае месца ў гісторыі айчыннай культуры ХХ стагоддзя. Выдатны музыкант, рускі па паходжанні, ён прысвяціў сябе беларускай песні і зрабіў яе папулярнай ва ўсім свеце. У сваіх творах Уладзімір Георгіевіч увасобіў вобраз гордай, мужнай і добрай Беларусі, перадаў непаўторную своеасаблівасць народных мелодый і высокую паэзію беларускай мовы.

Уладзімір Мулявін нарадзіўся 12 студзеня 1941 г. у г. Свярдлоўску. Пасля заканчэння музычнага вучылішча прыехаў у Беларусь, з якой назаўжды звязаў сваё асабістае жыццё і творчы лёс. З 1962 г. працаваў артыстам Беларускай дзяржаўнай філармоніі. А ў 1969 г. стаў мастацкім кіраўніком створанага ім ансамбля “Песняры”.

Самабытнасць і непаўторнасць – вось дзве галоўныя састаўныя поспеху калектыву. Шматгранны талент Уладзіміра Георгіевіча, увасоблены ў творчасці “Песняроў”, адкрыў новую эпоху ў беларускім эстрадным мастацтве. У яго выдатных песнях багатая музычная і паэтычная спадчына беларускага народа набыла сучаснае гучанне.

Уладзімір Мулявін быў таксама выдатным спеваком, уладальнікам прыгожага драматычнага тэнару, яго голас пазнавалі з першай ноты. Шматлікія прыхільнікі творчасці “Песняроў” з захапленнем слухаюць такія шэдэўры, як “Завушніцы”, “Александрына”, “Чырвоная ружа”, “Ой, калядачкі”, “Беловежская пуща”, “Белоруссия” і многія іншыя.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 40 дакументаў, прысвечаных творчасці кампазітара і ансамбля: ноты, кампакт-дыскі, грамафонныя запісы, артыкулы і кнігі.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

             
                 
             

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам