ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Беларусь на старажытных картах
Гонар айчыннай кніжнай культуры: у бібліятэцы прэзентавалі грунтоўнае даследаванне “Буквара”

Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу «Беларускі салавей», ініцыіраванага Нацыянальнай бібліятэкай

Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу «Беларускі салавей», ініцыіраванага Нацыянальнай бібліятэкай
Іншыя навіны

Мінулы год выдаўся багатым на юбілеі. І адным з іх стала 135-годдзе Змітрака Бядулі.

Адзначаць яго супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі асабліва, праз цікавыя ініцыятывы, якія дапамогуць ушанаваць пісьменніка, папулярызаваць яго творчасць сярод шырокай аўдыторыі дзяцей і дарослых. Тым больш што «нацыяналка» ўжо мела падобны вопыт. Так, да анлайн-конкурсу чытальнікаў, прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі, далучыліся сотні ўдзельнікаў з розных куткоў Беларусі.

Конкурс «Беларускі салавей» ізноў пацвердзіў, што айчынных класікаў з задавальненнем чытаюць і малыя, і дарослыя. Журы (навукоўцы, літаратуразнаўцы, філолагі) ледзьве паспявалі праглядаць творчыя работы, якія дасылалі школьнікі, навучэнцы каледжаў, студэнты, удзельнікі літаратурных аб'яднанняў, настаўнікі, бібліятэкары, пенсіянеры. Эсэ, прысвечаныя творчасці Бядулі, даслалі 827 чалавек. Узрост удзельнікаў – ад 6 да 71 года. Адна работа прыйшла нават з горада Кірсанаў Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Арганізатары конкурсу нават вырашылі падзяліць удзельнікаў на ўзроставыя групы і дадаць спецыяльныя намінацыі за новае бачанне творчасці Змітрака Бядулі, за прыгажосць мовы, за любоў да паэзіі (некаторыя работы былі напісаныя вершаванымі радкамі).

Як адзначыў адзін з членаў журы – вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Анатоль Трафімчык, такая актыўнасць сведчыць пра тое, што літаратурны працэс у нашай краіне развіваецца, расце цікавасць да роднай мовы. Магчыма, сярод соцень канкурсантаў падрастаюць будучыя пісьменнікі і літаратуразнаўцы.

Удзельнікам удавалася ствараць арыгінальныя работы – эсэ з сюжэтнай лініяй па творах Змітрака Бядулі, дзе адлюстроўвалася жыццё герояў, што папярэднічала б падзеям, апісаным класікам (prequel), ці стала б яго працягам (sequel), альбо падавала паралельнае арыгінальнаму твору развіццё падзей са знаёмымі персанажамі ці эпізодамі (spіn-off).

Юныя ўдзельнікі часта рабілі малюнкі па творах Змітрака Бядулі, запісвалі аўдыя і відэа. Работы актыўна друкаваліся ў сацыяльных сетках, а ў хуткім часе некаторыя з іх будуць надрукаваныя ў беларускіх часопісах і прагучаць на радыё.

Ганаровым госцем на ўрачыстасці, дзе падводзіліся вынікі конкурсу, стаў сын Змітрака Бядулі Яфім Плаўнік, які таксама сачыў за праектам і знаёміўся з работамі. Ён заўважыў, што сучаснікам класіка таксама давялося асэнсоўваць яго цудоўныя творы.

– Дзе вы знойдзеце літаратурны твор, па якім бы быў пастаўлены фільм, створаны балет (пасля вайны планавалася яшчэ стварыць оперу, але нешта не склалася), ішла п'еса, у якой былі задзейнічаны найлепшыя беларускія акцёры, – звярнуў увагу Яфім Самуілавіч на аповесць Бядулі «Салавей». – Не простым творам і сёння лічыцца напісаная перад Вялікай Айчыннай вайной «Сярэбраная табакерка». Ёй было прысвечана багата артыкулаў, як ухвальных, так і разгромных, у свой час былі праблемы з выхадам у свет – сябры адгаворвалі Бядулю, бо пасля друку маглі быць пэўныя наступствы. Класікі гадалі, што гэта за твор: філасофская казка, прытча?..

Конкурс «Беларускі салавей» ладзіўся ў межах вялікага віртуальнага праекта Нацыянальнай бібліятэкі «На хвалі часу, у плыні жыцця», які знаёміць з жыццём і творчасцю пісьменнікаў літаратурнага аб'яднання «Маладняк».

У Нацыянальнай бібліятэцы “Беларускі салавей” загучаў па-новаму

Аўтар публікацыі: Алена Дзядзюля.
Крыніца: Звязда

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам