ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Вялікі космас у малым фармаце: у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава “Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа”
Акцыя па перадачы кніг прыходу храма Святой Роўнаапостальнай княгіні Вольгі

У Нацыянальнай бібліятэцы “Беларускі салавей” загучаў па-новаму

У Нацыянальнай бібліятэцы “Беларускі салавей” загучаў па-новаму
Іншыя Навіны

18 студзеня ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў па выніках літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”, прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі.

Творчая ініцыятыва праходзіла ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” пры падтрымцы інфармацыйных партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ): часопіса “Бярозка”, газеты “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкай газеты”, Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, радыёстанцыі “Цэнтр FM” і канала “Культура” Беларускага радыё.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, якая падкрэсліла важнасць ініцыятыў, прысвечаных выбітным асобам беларускай літаратуры з мэтай папулярызацыі іх творчасці сярод шырокай аўдыторыі. Ад імя партнёра конкурсу, Вялікага тэатра оперы і балета, яна ўручыла пераможцам і ўдзельнікам запрашэнні на оперу “Тоска” Д. Пучыні.

Сапраўдным падарункам для прысутных стала выступленне ганаровага госця мерапрыемства, сына Змітрака Бядулі Яфіма Плаўніка, які раскрыў сэнс твора “Сярэбраная табакерка”, нагадаў пра сцэнічныя ўвасабленні аповесці “Салавей”, выказаў падзякі ўдзельнікам і арганізатарам конкурсу.

Пра асаблівасці правядзення конкурсу распавяла галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела НББ, сябра аргкамітэта Юлія Амосава.

Свае шчырыя віншаванні пераможцам, падзяку партнёрам і сябрам журы выказала загадчыца сектара аналітычнай інфармацыі па культуры і мастацтве НББ, сябра аргкамітэта і журы конкурсу Таццяна Лаўрык, якая ўручыла ўдзельнікам заахвочвальныя прызы.

Пераможцы пачулі шмат добрых слоў ад інфармацыйных партнёраў конкурсу, якія падрыхтавалі для іх памятныя падарункі. Літаратурны рэдактар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Ганна Шарко ўручыла дзецям і дарослым запрашэнні на спектаклі. Газету “Літаратура і мастацтва” прадстаўлялі галоўны рэдактар Аляксей Чарота і гісторык, журналіст, сябра журы конкурсу Яна Будовіч, часопіс “Бярозка” – рэдактар Ксенія Сітнік. Яны ўручылі прызы намінантам ад сваіх арганізацый-партнёраў конкурсу. Спецыяльны прыз ад часопіса “Бярозка” атрымала Марыя Белякова, ад газеты “Літаратура і мастацтва” – Валянціна Шэўчык.

Са шчырымі словамі да прысутных звярнулася намеснік дырэктара радыёстанцыі “Цэнтр FM” Алёна Пятрова. Госці мерапрыемства былі прыемна ўражаны паведамленнем рэдактара канала “Культура” Беларускага радыё – партнёра конкурсу Наталлі Сіроткі пра ўключэнне аўдыязапісаў эсэ ўдзельнікаў у эфір праграмы “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”.

Святочную імпрэзу дапоўнілі шчырыя віншаванні сяброў журы конкурсу – вядучага навуковага супрацоўніка Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдата філалагічных навук, кандыдата гістарычных навук Анатоля Трафімчыка, паэткі, перакладчыцы, кандыдата філалагічных навук Аксаны Данільчык.

Дыпломамі і прызамі былі ўзнагароджаны:

  • у катэгорыі 10–13 гадоў – Марыя Бень, Валерыя Шпак і Дар’я Фурман;
  • у катэгорыі 14–15 гадоў – Ксенія Макарава, Паліна Кунахавец і Юлія Вягера;
  • у катэгорыі 16–22 гады – Ілья Коласаў, Іван Дабракоў і Юлія Габрусёнак;
  • у катэгорыі 23+ – Марына Курбан, Андрэй Кувік і Маргарыта Шабар.

Аргкамітэт конкурсу не змог абысці ўвагай вершаваныя эсэ ўдзельнікаў і ўзнагародзіў Паліну Сцяцкевіч і Зінаіду Мальцаву спецыяльным прызам “За любоў да паэзіі”, які ўручыў сябра аргкамітэта, вядучы інжынер-праграміст аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала НББ Яўген Скібскі.

Цёплую і шчырую атмасферу вечарыны падтрымалі музычныя выступленні вучаніцы Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 9 г. Мінска, удзельніцы конкурсу Веранікі Шабуня і кіраўніцы народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Алесі Сівохінай. Расчулілі прысутных вельмі шчырыя і душэўныя чытанні вершаў Змітрака Бядулі ў выкананні вучняў сярэдняй школы № 34 г. Бабруйска Сафіі Васілько, Аляксея Купцэвіча і Капіталіны Крук (настаўнік Алеся Карзубава, удзельнік конкурсу).

Каштоўны і незвычайны творчы сюрпрыз Нацыянальнай бібліятэцы прыпаднесла наша калега з Пінкавіцкай сельскай бібліятэкі, удзельніца конкурсу Святлана Мажароўская, якая стварыла вышываны партрэт Змітрака Бядулі.

Пасля мерапрыемства ўдзельнікі наведалі адкрыццё выстаўкі “Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа” ў музеі кнігі і аглядную пляцоўку бібліятэкі.

Вялікі дзякуй усім! Віншуем пераможцаў з узнагародамі!

З фрагментамі творчых прац удзельнікаў можна азнаёміцца ў суполцы “Маладняк – першае літаратурнае аб’яднанне Беларусі” на Facebook, а таксама ў суполцы “maladnyak_konkursy_nlb” у Instagram.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам