ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Нацыянальнай бібліятэцы “Беларускі салавей” загучаў па-новаму
Разнастайнасць моў – вялікае дасягненне чалавецтва

Акцыя па перадачы кніг прыходу храма Святой Роўнаапостальнай княгіні Вольгі

Акцыя па перадачы кніг прыходу храма Святой Роўнаапостальнай княгіні Вольгі
Іншыя навіны

У чарадзе навагодніх святаў асаблівае месца займаюць Каляды – час дабрых спраў і падарункаў. Працягваючы шматгадовую традыцыю акцый па перадачы кніг бібліятэкам, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі наведалі ў Мінску прыход храма Святой Роўнаапостальнай княгіні Вольгі і перадалі бібліятэцы нядзельнай школы больш за 200 выданняў.

Фонды бібліятэкі папоўніліся выданнямі па гісторыі рэлігіі, творамі класікаў сусветнай мастацкай літаратуры, сучасных аўтараў, дзіцячых пісьменнікаў, а таксама вучэбнай, даведачнай і развіццёвай літаратурай для падрастаючага пакалення.

Чытайце таксама аб іншых акцыях бібліятэкі па перадачы кніг у дар.

Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам