Палажэнне
аб літаратурным конкурсе “Беларускі салавей”,
прысвечаным 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі,
у рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”

Мэта літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі (далей – Конкурс), – адзначыць шырокай аўдыторыяй юбілейную дату і прыцягнуць увагу да прысвечанага Змітраку Бядулю раздзела ў рамках віртуальнага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Задачы:

  • прыцягнуць увагу шырокай аўдыторыі да вывучэння беларускай літаратуры і прывабіць да пазнання нацыянальных культурных каштоўнасцей;
  • павысіць чытацкую цікавасць да фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія даступны анлайн;
  • стымуляваць творчую актыўнасць вучняў школьных і пазашкольных устаноў, моладзі і творча актыўных слаёў насельніцтва.

Арганізатар Конкурсу: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Партнёры Конкурсу: Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, РВУ “Выдавецкі дом «Звязда»”, часопіс “Бярозка”, газеты “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкая газета”, канал “Культура” Беларускага радыё, радыёстанцыя “Цэнтр FM”.

Конкурсная работа: эсэ з сюжэтнай лініяй (prequel, sequel або spin-off) па творы Змітрака Бядулі. Сюжэт эсэ можа адлюстроўваць жыццё галоўных і другарадных герояў, што па ўнутранай храналогіі папярэднічала б падзеям твора (prequel) ці стала б яго працягам (sequel). У эсэ можа быць прадстаўлена і паралельнае арыгінальнаму сюжэту развіццё падзей, дзе сустракаюцца ўжо знаёмыя нам персанажы ці эпізоды, якія адбываліся на другім плане (spin off).

На выбар прапануюцца чатыры творы Змітрака Бядулі: “Салавей”, “Сярэбраная табакерка”, “Бондар”, “На Каляды к сыну”. Эсэ павінна мець назву, быць упершыню прадстаўлена для публікацыі і адпавядаць патрабаванням Конкурсу. Дасланыя на Конкурс работы не рэцэнзуюцца. Мова эсэ – беларуская.

Удзельнік Конкурсу мае права прадставіць некалькі работ пры ўмове выкарыстання сюжэтных ліній з розных вышэйназваных твораў Змітрака Бядулі.

Удзельнікі Конкурсу: усе жадаючыя незалежна ад узросту.

Форма правядзення: усе работы прымаюцца толькі анлайн, удзел у Конкурсе БЯСПЛАТНЫ.

Тэрмін прыёму работ: з 1 па 31 кастрычніка 2021 года ўключна.

Падвядзенне вынікаў Конкурсу: пераможцы Конкурсу і дата цырымоніі ўзнагароджання будуць аб’яўлены на партале www.nlb.by і ў сацыяльных сетках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама на сайтах і ў сацыяльных сетках інфармацыйных партнёраў.

Патрабаванні да афармлення: эсэ афармляецца ў фармаце MS Word (DOC, DOCX, RTF), памер не перавышае 3 старонкі фармату А4 (не больш за 7 000 друкаваных знакаў з прабеламі), шрыфт Times New Roman, памер 14.

Для ўдзелу ў Конкурсе ўдзельнік павінен даслаць запоўненую анкету (MS Word) і конкурсную работу (эсэ) на электронную пошту konkurs.nlb@gmail.com з назвай файла “Прозвішча_Назва літаратурнага твора”.

Анкета ўдзельніка

  1. Фотаздымак удзельніка
  2. Прозвішча, імя, імя па бацьку
  3. Узрост удзельніка, клас
  4. Адукацыйная ўстанова
  5. Паштовы адрас установы
  6. Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога
  7. Назва выбранага твора Змітрака Бядулі
  8. Назва эсэ (конкурснай работы)
  9. Сюжэтная лінія эсэ (prequel, sequel, spin-off)
  10. Тэлефон, e-mail
  11. Ці ўдзельнічалі вы ў Рэспубліканскім анлайн-конкурсе чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” да 120-годдзя У. Дубоўкі (так / не)

Арганізатары Конкурсу маюць права не прыняць работу пры незапаўненні палёў анкеты.

Удзельнік, які падаў заяўку, дае згоду на апрацоўку персанальных даных, размяшчэнне конкурснай работы на партале і ў сацыяльных сетках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з указаннем аўтара работы і яго фотаздымкам.

Падвядзенне вынікаў Конкурсу і ўзнагароджанне: работы ацэньвае экспертнае журы.

  • Склад журы.

Удзельнікі

  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е, Ё
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

Крытэрыі ацэнкі: конкурсная работа павінна быць напісана на літаратурнай мове, улічваць зыходны літаратурны матэрыял, несці арыгінальную аўтарскую ідэю, адзначацца стылістычнай выбудаванасцю і логікай выкладу, раскрываць праблему і яркасць сюжэту.

Пераможцы Конкурсу будуць узнагароджаны:

  • памятнымі дыпломамі і падарункамі ад нашых партнёраў;
  • запрашэннем на выніковае мерапрыемства Конкурсу, якое адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі;
  • экскурсіяй па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку).

Таксама будуць выбраны прызёры ў дадатковых намінацыях, якія будуць узнагароджаны:

  • памятнымі дыпломамі і падарункамі ад партнёраў;
  • экскурсіяй па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку).


  • Пераможцы.

    ПЕРАМОЖЦЫ Ў КАТЭГОРЫІ 10–13 ГАДОЎ:

    1-е месца – Бень Марыя
    “Адна памылка” (“На Каляды к сыну”; sequel)
    “Папараць-кветка” (“Бондар”; prequel)

    2-е месца – Шпак Валерыя
    “Дзве купінкі, або Старонка з майго дзённіка” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    3-е месца – Фурман Дар’я
    “Новая старая казка” (“Сярэбраная табакерка”; sequel)


    ПЕРАМОЖЦЫ Ў КАТЭГОРЫІ 14–15 ГАДОЎ:

    1-е месца – Макарава Ксенія
    “Працяг Жыцця!” (“Сярэбраная табакерка”; sequel)

    2-е месца – Кунахавец Паліна
    “Што пасееш, тое і пажнеш” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    3-е месца – Вягера Юлія
    “Плач маленькай душы” (“Бондар”; spin-off)


    ПЕРАМОЖЦЫ Ў КАТЭГОРЫІ 16–22 ГАДЫ:

    1-е месца – Коласаў Ілля
    “Ці бывае шчасце?” (“Бондар”; prequel)

    2-е месца – Дабракоў Іван
    “Душа майстра” (“Бондар”; spin-off)

    3-е месца – Габрусёнак Юлія
    “Сэрца маці” (“На Каляды к сыну”; sequel)


    ПЕРАМОЖЦЫ Ў КАТЭГОРЫІ 23+:

    1-е месца – Курбан Марына Міхайлаўна
    “Падарожжа старых ботаў” (“Бондар”; sequel)

    2-е месца – Кувік Андрэй Анатольевіч
    “Дарога даўжынёю ў жыццё…” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    3-е месца – Шабар Маргарыта Сяргееўна
    “Вечнае” (“Бондар”; sequel)


    СПЕЦЫЯЛЬНЫ ПРЫЗ АД ЧАСОПІСА “БЯРОЗКА”

    Белякова Марыя
    “След, які немагчыма сцерці …” (“На Каляды к сыну”; sequel)


    СПЕЦЫЯЛЬНЫ ПРЫЗ АД ГАЗЕТЫ “ЛІМ”

    Шэўчык Валянціна Мікалаеўна
    “…Дзеля чаго варта жыць і пакутаваць…” (“Бондар”; sequel)


    СПЕЦЫЯЛЬНЫ ПРЫЗ “ЗА ЛЮБОЎ ДА ПАЭЗІІ”

    Сцяцкевіч Паліна
    “Маці – самае галоўнае на свеце!” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Мальцава Зінаіда Мікалаеўна
    “На Каляды к маці” (“На Каляды к сыну”; spin-off)

  • Пераможцы ў дадатковых намінацыях.

    Лепшы sequel апавядання “На Каляды к сыну”:

    Дзем’янец Кацярына
    “Светлавалосая лялька”

    Сабела Валянціна
    “Вяртанне да маці”


    Лепшы sequel апавядання “Бондар”:

    Ермалаева Дар’я
    “Школа бондараў”

    Талмачова Таццяна Аляксандраўна
    “Мастацтва неўміручае”


    Лепшы prequel апавядання “На Каляды к сыну”:

    Лапцева (Зуева) Надзея Мікалаеўна
    “Неспадзеўка”

    Кожар Надзея Уладзіміраўна
    “Калядны падарунак”


    Лепшы prequel апавядання “Бондар”:

    Трунова Аляксандра
    “Пах свежых габлюшак”

    Дзеранчук Алена Мікалаеўна
    “Справа яго жыцця”


    Лепшы spin-off апавядання “На Каляды к сыну”:

    Гірдзюк Еўдакім Аляксандравіч
    “Сярод лясоў спалоненай зямлі”


    Лепшы spin-off апавядання “Бондар”:

    Падстаўленка Дзмітрый
    “І конік, і з крыльцамі, і яшчэ Пегас!”

    Грыдзюшка Сяргей Мікалаевіч
    “Ад каго чакаць пахвальбы?”


    Лепшае эсэ па казцы “Сярэбраная табакерка”:

    Кулеш Дзіяна
    “Вялікія нягоднікі” (spin-off)

    Дыбаль Мікіта
    “Смерць выскачыла з табакеркі!” (sequel)


    Лепшае эсэ па аповесці “Салавей”:

    Анацка Ксенія
    “Сялянская паненка” (spin-off)

    Міскавец Віялета
    “Папялішча” (sequel)

    Кліменя Карына
    “Звычайная незвычайная ноч” (sequel)

    Муравейка Дар’я
    “Неба назірала” (sequel)


    За новае бачанне творчасці Змітрака Бядулі:

    Янкоўская Ксенія
    “Тэрэза” (“Бондар”; spin-off)

    Самусева Яна
    “Партызанскі салавей” (“Салавей”; sequel)

    Гуцко Соф’я
    “Выратавальнікі свету” (“Сярэбраная табакерка”; sequel)


    За прыгажосць літаратурнай мовы:

    Шаруха Арына
    “Вучань” (“Бондар”; spin-off)

    Бялоцкая Галіна Мікалаеўна
    “Простае шчасце” (“На Каляды к сыну”; prequel)


    За стылістычную вытрыманасць:

    Палякоў Арцём
    “Апошнія Каляды” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Лобан Таццяна
    “Матчына сэрца” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Пятровіч Яна
    “Апошняя песня” (“Бондар”; prequel)


    За філасофскае прачытанне твора:

    Лянько Ганна
    “Крыўда даўжынёю ў жыццё” (“На Каляды к сыну”; prequel)

    Багамолава Варвара
    “Ці блізкая «свая кашуля»”? (“На Каляды к сыну”; spin-off)


    За лепшы рамантычны твор:

    Томан Вераніка
    “Божая слава” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Шарамета Таісія
    “Няшчырыя словы” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Белякова Дар’я
    “Першае каханне Вашамірскага” (“Салавей”; prequel)


    За аптымізм і надзею:

    Чорны Яўгеній
    “Мастацтва вечна” (“Бондар”; spin-off)

    Бельковіч Вікторыя
    “Нараджэнне новага жыцця” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Французава Ганна
    “Падарунак на Каляды” (“На Каляды к сыну”; sequel)


    За кранальнасць і сардэчнасць:

    Латыголец Кацярына
    “Калядная зорка” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Прыступа Уладзіслава
    “Ніколі не позна, або Калядны цуд” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Вялічка Дзіяна
    “Падарунак на свята” (“На Каляды к сыну”; spin-off)

    Матошка Аляксандр Іванавіч
    “Матчына ўсмешка” (“На Каляды к сыну”; spin-off)


    За нестандартны падыход:

    Собалева Дар’я
    “Майстра вялікай рукі” (“Бондар”; prequel)

    Астапенка Ангеліна
    “Страчанае шчасце” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Маркевіч Аліцыя
    “Ліст сыну” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Шаталава Кацярына
    “Адумаўся…” (“На Каляды к сыну”; sequel)


    “Не адарвацца ад чытання”

    Папко Мацвей
    “Неапраўданая надзея маці” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Камісарава Анастасія
    “Каханне” (“Бондар”; prequel)

    Мароз Тамара Рыгораўна
    “Дзядуля Восіп Плаўнік” (“Салавей”, “Сярэбраная табакерка”, “На Каляды к сыну”, “Хлопчык Мотка”; spin-off)


    Нечаканы сюжэтны паварот:

    Грыгар’янц Арына
    “Боль бацькі” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Бяцейка Ігнат
    “Шчаслівая старасць” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Сеўрунова Вікторыя
    “Бесклапотнасць маладых гадоў” (“На Каляды к сыну”; prequel)


    Самы юны ўдзельнік:

    Алаасі Ісмаіл Жаміл (6 гадоў)
    “«Салавей», што было далей?” (sequel)


    Самы сталы аўтар:

    Шабанава Рэгіна Канстанцінаўна (71 год)
    “Майстар” (крытычны аналіз апавядання “Бондар”)


    За вернасць роднай культуры:

    Багатырова Юлія
    “Першыя Каляды з маці” (“На Каляды к сыну”; prequel)


    За моцную групу падтрымкі ў Instagram:

    Габрусёнак Юлія (атрымала каля 67 000 падабаек)

    Дзем’янец Кацярына (атрымала каля 54 000 падабаек)


    Лепшае крытычнае эсэ апавядання “Бондар”:

    Бандарэц Дзмітрый
    “Каб жыццё пражыць нездарма”


    Лепшы юны эсэіст:

    Каральчук Маргарыта
    “Матчына сэрца” (крытычны аналіз апавядання “На Каляды к сыну”)

    Панамарэнка Уладзіслаў
    “Усё залежыць ад нас!” (крытычны аналіз апавядання “Бондар”)


    За даследчую работу па творчасці Змітрака Бядулі

    Літвін Крысціна
    Даследчая работа “Сінтаксічныя фігуры як сродак экспрэсіўнага сінтаксісу ў аповесці Змітрака Бядулі «Салавей»”

  • Аўдыязапісы эсэ ўдзельнікаў.

    Бень Марыя
    “Адна памылка” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Варанкова Вольга Аляксандраўна
    “Вылечанае сэрца” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Герасімовіч Дар’я
    “Спадзяванне” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Камісараў Марк
    “Недзе высока-высока ў небе…” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Кувік Андрэй Анатольевіч
    “Дарога даўжынёю ў жыццё…” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Куксёнак Марыя
    “Ненароджанае дзіця” (“Бондар”; spin-off)

    Мазура Арцемій
    “Час адплаты” (“На Каляды к сыну”; sequel)

    Стасянкоў Данііл
    “Новае жыццё” (“Бондар”; spin-off)

  • Відэазапісы.

    Слесарова Юлія
    “Не богі гаршкі лепяць” (відэаінсцэніроўка апавядання “Бондар”)

    Васілько Сафія
    З. Бядуля. Верш “Сняжыначкі-пушыначкі”

    Купцэвіч Аляксей
    З. Бядуля. Верш “Дудачка”

    Крук Капіталіна
    З. Бядуля. Верш “Вясна”

  • Мастацкая творчасць удзельнікаў.
    Ілюстрацыя да апавядання “Бондар”

    Малышава Юлія.
    Ілюстрацыя да апавядання “Бондар”
    (ДУА “Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Я. Коласа” Пінскага раёна)


    Ілюстрацыя да апавядання “На Каляды к сыну”

    Лапцева Вікторыя.
    Ілюстрацыя да апавядання “На Каляды к сыну”
    (ДУА “Баравікоўская сярэдняя школа” Светлагорскага раёна)


    Мажароўская Святлана Леанідаўна

    Мажароўская Святлана Леанідаўна, бібліятэкар Пінкавіцкай сельскай бібліятэкі –
    аўтар вышыванага партрэта Змітрака Бядулі.


    С. Мажароўская дорыць НББ вышываны партрэт З. Бядулі

    Святлана Мажароўская дорыць вышываны партрэт Змітрака Бядулі Нацыянальнай бібліятэцы.
    Падчас урачыстага мерапрыемства ўзнагароджання пераможцаў літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”.
    18.01.2022 г.




Лепшыя творы ўдзельнікаў Конкурсу будуць надрукаваны ў газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Бярозка” і апублікаваны на партале www.nlb.by, у сацыяльных сетках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, суполцы Фэйсбуку “Маладняк – першае літаратурнае аб’яднанне Беларусі”, а таксама на сайтах і ў сацыяльных сетках інфармацыйных партнёраў конкурсу.


Кантактная інфармацыя: Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 19, 293 29 69, 293 27 43.


На старонку Літаратурныя конкурсы


Бібліятэкарам