ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Як зберагчы кнігі?
Чаму кнігі такой формы (не, усё не так проста)

Вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

Вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”
Іншыя навіны

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка па 15 лістапада праводзіла конкурс “О, Беларусь, мая шыпшына”, які быў прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.

Прыемнай нечаканасцю стала для арганізатараў колькасць атрыманых творчых прац – каля 880 відэа даслалі нам чытальнікі розных узростаў з усёй Беларусі (асабліва шмат удзельнікаў з Мінскай і Магілёўскай абласцей), а таксама з-за мяжы (у прыватнасці, з Італіі). Такім чынам, конкурс набыў не толькі агульнарэспубліканскі, але і міжнародны рэзананс. Гэта пацвярджае неабходнасць і запатрабаванасць грамадства ў такіх праектах. Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень творчых прац нашых удзельнікаў вельмі ўразіў і пакінуў самыя найлепшыя водгукі гледачоў. Нагадваем, што творчыя працы ацэньвалі не толькі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, але і запрошанае экспертнае журы:

  • Ірына Эрнстаўна Багдановіч – беларуская паэтка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
  • Аксана Аляксееўна Данільчык – беларуская паэтка, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук
  • Алеся Сівохіна – аўтар і выканаўца ўласных песень, рэжысёр, мастацкі кіраўнік народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”

Вылучыць лепшых сярод такой колькасці таленавітых і артыстычных удзельнікаў аказалася даволі няпростай задачай. Арганізацыйным камітэтам было прынята рашэнне вызначаць пераможцаў па ўзроставых катэгорыях (6–9 г., 10–13 г., 14–17 г., 18 +). Нарэшце, запрашаем усіх нашых юных і дарослых чытальнікаў азнаёміцца з вынікамі конкурсу! Аднак адразу ж анансуем, што на гэтым конкурс і ўзнагароды не заканчваюцца (падрабязнасці ніжэй)!

У катэгорыі 6–9 гадоў перамаглі:

  • 1 месцаРудэнка Аляксандра, казка “Пра дзеда i ўнука” (ДУА “Махаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Магілёўскага раёна)
  • 2 месцаСашко Станіслаў, верш “Дасціпны певень” (ДУА “Азярцоўская сярэдняя школа” Мінскага раёна)
  • 3 месцаКулік Вікторыя, урывак з верша “Цудоўная знаходка” (ДУА “Сярэдняя школа № 34 г. Бабруйска”)

Пераможцы ў катэгорыі 10–13 гадоў:

  • 1 месцаАстаповіч Арсеній, Прыбыш Захар, Сасноўскі Раман і Жырны Цімур, верш “Як сінячок да сонца лётаў” (ДУА “Бараўлянская гімназія” Мінскага раёна)
  • 2 месцаМурманцава Ульяна, верш “Хадзілі, таварыш, з табой мы” (ДУА “Гімназія № 4 г. Мінска”)
  • 3 месцаЧамаданава Ганна, верш “Як сінячок да сонца лётаў” (ДУА “Сласцёнаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Чавускага раёна)

У катэгорыі 14–17 гадоў лепшымі сталі:

  • 1 месцаЦіханская Дар’я, верш “Пяе дзяўчына над ракою” (ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Барань”, удзельніца ўзорнага тэатра “Вясёлка” Палаца культуры г. Барань)
  • 2 месцаБярозка Сяргей і Феданюк Анастасія, верш “У тураўскай пушчы” (ДУА “Сярэдняя школа г.п. Дамачава” Брэсцкага раёна)
  • 3 месцаТроцкі Ягор, верш “Ты руку сваю забінтавала” (ДУА “Кадзінская сярэдняя школа” Магілёўскага раёна)

Сярод удзельнікаў катэгорыі 18 + узнагароджваюцца:

  • 1 месцаМандзік Марына, верш “Паляжам мы” (ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс” Мастоўскага раёна)
  • 2 месцаМатошка Аляксандр, верш “Дождж у Мазыры” (в. Янкавічы, Расонскі раён)
  • 3 месцаСакалова Вераніка, верш “Я шкадую ўсё ж такі сябе” (ДУА “Яслі-сад № 48 г. Магілёва”)

Прыз глядацкіх сімпатый (за найбольшую колькасць падабаек у конкурснай групе на facebook) за казку “Пра дзеда і ўнука” атрымліваюць Скарабагатаў Іван і Рогалева Эліна (ДУА “Магілёўская дзяржаўная гімназія”).

Прыз  сімпатый ад часопіса “Маладосць” дастанецца Колесавай Арыне (15 г.) за верш “Ты руку сваю забінтавала” (ДУА “Сярэдняя школа № 1 імя героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса г. Клічава") і Кузаўкову Ягору (15 г.) за верш “Кветка шчасця” (ДУА “Гімназія г. Дзяржынска”).

У намінацыі “За жывое слова” ад народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” перамогу атрымалі Шчэрбаў Яраслаў (15 г.) за верш “Падарожнае” (ДУА “Маладзечанская школа-інтэрнат”) і Новікава Таццяна (54 г.) за верш “На блакіце ды шэрыя плямы” (ДУА “Яслі-сад № 18 г. Магілёва").

Акрамя таго, мы не маглі пакінуць без увагі некаторыя працы, якія нас уразілі, але не патрапілі ў лік пераможцаў. Аргкамітэт і журы конкурсу вырашылі ўзнагародзіць асобных удзельнікаў у наступных намінацыях.

Лепшы з самых маленькіх чытальнікаў: Катлярова Лізавета, 5 г., верш “Родная мова, цудоўная мова” (ДУА “Дзіцячы сад в. Разанцы” Мсціслаўскага раёна).

Самы сталы чытальнік: Круглік Людміла, 71 г., верш “Залатая, асенняя раніца” (народны літаратурны клуб “Выток” Дзяржынскай раённай бібліятэкі).

За выразнасць чытання:

  • Пазняк Алена, 16 г., верш “Журавы курлыкалі на поўдзень” (ДУА “Цялушскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бабруйскага раёна”)
  • Аўрамёнак Мікіта, 14 г., верш “Над лепельскім возерам” (ДУА “Вішоўская сярэдняя школа Бялыніцкага раёна”)
  • Лукашэвіч Лізавета, 12 г., верш “Палеская рапсодыя” (ДУА “Сярэдняя школа № 3” г. Бабруйска)

За творчы падыход:

  • Шабуня Маргарыта, 9 клас, верш “Не трэба мне пяяць на Беларусі” (ДУА "Гімназія № 24 г. Мінска")
  • Верам’ёў Данііл, 16 г., верш “А колькі дзе не вандраваў” (ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Слаўгарада” Магілёўскай вобласці)
  • Федарук Максім, 29 г., верш “Залатая, асенняя раніца” (УК “Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна”)

За эмацыянальнасць і артыстызм:

  • Петрушэня Караліна, верш “Ты мне гаворыш” (УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”)
  • Лакей Данііл, 3 клас, казка “Хто дужэйшы” (ДУА “Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва")
  • Данільчанка Цімафей, 5 клас, верш “Юныя капітаны” (ДУА “Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж.І. Алфёрава”)
  • Стрыевіч Маргарыта, верш “Ведаю, што і я памру, як і ўсе” (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка)

За душэўнасць і пранікнёнасць:

  • Раткевіч Аліна, 16 г., верш “Трыпціх” (ДУА “Гасцілавіцкая сярэдняя школа Лагойскага раёна” Мінскай вобласці)
  • Колесава Арына, 15 г., верш “Ты руку сваю забінтавала” (ДУА “Сярэдняя школа № 1 імя П.А. Крываноса г. Клічава")

За шчырасць:

  • Гаеўская Ала Вітальеўна, верш “Зноў ваc пабачу” (Шаршунская сельская бібліятэка, г. Шаршуны)
  • Рыжыкава Вікторыя Віктараўна, верш “Думкі лятуць” (ДУА “Яслі-сад № 58 г. Магілёва”)
  • Канстанцінаў Іван, 10 г., верш “Верасы цяпер адкрасавалі” (ДУА “Прыбарскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Гомельскага раёна”)

За абаяльнасць і харызматычнасць:

  • Пяцько Варвара, 7 г., казка “Сквапныя мядзведзікі” (ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы")
  • Ціпун Ганна Алегаўна, 34 г., верш “Верас” (Нацыянальная бібліятэка Беларусі)

Незабыўны вобраз:

  • Жыла Ірына, 16 г., верш “Пальцы жоўтых кляновых лістоў” (Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй)
  • Надтачэеў Леанід, 8 г., верш “Голас партызана” (ДУА “Разанцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Мсціслаўскага раёна”)
  • Маркава Ганна, 12 г., верш “Песня, ўшчунь!” (ДУА “Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва”)

Сапраўдны артыст: Байкоў Іван, 16 г., верш “Партызанскі баян” (ДУА “Гімназія г. Барань”, Аршанскі раён, Віцебская вобласць).

“Тэатр аднаго акцёра”:

  • Барабаш Арцём, 8 г., казка “Пра дзеда і ўнука” (ДУА “Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва”)
  • Бондарава Марыя, 16 г., казка “Срэбраны званочак” (Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага)

За лепшую тэатралізацыю:

  • Якуніна Дзіяна, 14 г., казка “Як лісіца збанок тапіла” (ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Старыя Дарогі")
  • Шруб Анастасія (10 г.), Прыбыш Анжаліка (10 г.), Дудар Яраслаў (10 г.), казка “Матчына парада” (ДУА “Сёмкаўская сярэдняя школа” Мінскага раёна)
  • Жывушка Дар’я (9 г.), Былінская Марыя (9 г.), Гордзіч Марыя (9 г.), Божка Сафія (9 г.), Удавідчык Ягор (9 г.), казка “Пра дзеда і ўнука” (ДУА “Дзіцячы сад – пачатковая школа п. Садовы" Пінскага раёна)

За лепшае музычнае ўвасабленне верша:

  • Аржаноўская Таццяна, 15 г., верш “Пяе дзяўчына над ракою” (Гомельскі дзяржаўны педагагічны  каледж)
  • Фёдарава Людміла Канстанцінаўна, верш “О, Беларусь , мая шыпшына” (г. Наваполацк)

За чысціню літаратурнай мовы:

  • Балуш Алена, 42 г., верш “Залатая, асенняя раніца” (ДУА “Вілейская гімназія № 1 «Логас»”)
  • Сафонава Анастасія, 15 г., верш “У зімовы, заснежаны дзень” (ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Чавусы" Магілёўскай вобласці)

За нестандартны падыход: Халянкоў Георгій і Ярмак Вераніка (11 клас) з вершамі “Дарагая… Каханая", “Калі вусны шапталі” (ДУА “Сярэдняя школа № 30 г. Мінска”).

За лепшае афармленне выступу:

  • Кушаль Ангеліна (14 г.) з вершамі “Родная мова, цудоўная мова” і “Увосень, кажуць, сумныя ўсё дні...” (ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна”)
  • Шчацініна Дар’я, 10 г., казка “Матчына парада” (ДУА “Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва")

Сярод абраных нашымі ўдзельнікамі твораў У. Дубоўкі часцей за ўсё чыталі вершы “Родная мова, цудоўная мова”, “О, Беларусь, мая шыпшына”, “Залатая, асенняя раніца”, “Пальцы жоўтых кляновых лістоў” і казку “Пра дзеда і ўнука”. У сувязі з гэтым, журы адзначыла яшчэ некалькіх чытальнікаў у 5 наступных намінацыях:

За лепшае чытанне верша “Родная мова, цудоўная мова”:

  • Новік Наталля, 29 г. (Старобінская гарпасялковая бібліятэка)
  • Празднова Соня, 18 г. (ДУА “Сярэдняя школа 130 г. Мінска", школа Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Надежда”, Вілейскі раён)

За лепшае чытанне верша “О, Беларусь, мая шыпшына”:

  • Пісьмянкова Таццяна, 56 г. (ДУА “Лапіцкая сярэдняя школа” Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці)
  • Радзевіч Ганна, 16 г. (ДУА “Нарацкая сярэдняя школа Вілейскага раёна”, а.г. Нарач, Вілейскі раён)

За лепшае чытанне верша “Залатая, асенняя раніца”: Багдзевіч Надзея, 15 г. (ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа”).

За лепшае чытанне верша “Пальцы жоўтых кляновых лістоў”: Мельнікава Лізавета, 14 г. (ДУА “Мяжысецкая сярэдняя школа” Магілёўскага раёна).

За лепшае чытанне казкі “Пра дзеда і ўнука”: Мініч Анастасія, 5 клас (Агарэвіцкая сярэдняя школа Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці).

Выказваем падзяку самым актыўным арганізацыям, сярод якіх Бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” г. Маладзечна; Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка; Дзяржынская раённая бібліятэка; Палац культуры г. Барань (узорны тэатр “Вясёлка”); “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка”; бібліятэкі Докшыцкай ЦБС.

Таксама хацелася б адзначыць самыя актыўныя ўстановы адукацыі: “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Мастоўскага раёна; “Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат”; “Суражскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова” Віцебскага раёна; “Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Я. Коласа” Пінскага раёна; “Сярэдняя школа в. Знаменка” Брэсцкага раёна; “Сярэдняя школа № 1 г. Ліды"; “Пачатковая школа № 39 г. Мінска"; “Бараўлянская сярэдняя школа” і “Бараўлянская гімназія” Мінскага раёна; “Сярэдняя школа № 2” г. Докшыцы; “Сярэдняя школа № 2” г. Слаўгарада; “Сярэдняя школа № 10” г. Оршы; сярэднія школы № 27 і № 34 г. Бабруйска; “Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Я. Глебава”; сярэднія школы № 5, № 15, № 35, № 37 г. Магілёва; “Цярэшкавіцкая сярэдняя школа” Гомельскага раёна; “Сярэдняя школа г.п. Дамачава” Брэсцкага раёна; “Разанцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Мсціслаўскага раёна.

Віншуем пераможцаў! Шчыра дзякуем кожнаму ўдзельніку, а таксама настаўнікам, бацькам чытальнікаў, аператарам і ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні відэавыступленняў!

Азнаёміцца з конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.

Паколькі для ўдзелу ў конкурсе была пададзена нечакана вялікая колькасць творчых прац высокага ўзроўню, арганізатары вырашылі не ставіць кропку ў дадзеным праекце. Дзякуючы вашай актыўнасці і грамадскаму рэзанансу на конкурс звярнулі ўвагу новыя спонсары і партнёры. Каб падтрымаць агульную цікавасць не толькі да творчасці Уладзіміра Дубоўкі, але і ўсёй беларускай літаратуры, конкурс будзе мець свой працяг. Ідзе нават гаворка пра магчымасць дадатковых узнагарод і падарункаў найбольш актыўным і папулярным удзельнікам. У хуткім часе мы анансуем нашы новыя ініцыятывы. Заставайцеся з намі!

Удзельнікі, якія атрымалі прызавыя месцы, будуць узнагароджаны на выніковым мерапрыемстве конкурсу, якое плануецца правесці вясной, пры паляпшэнні эпідэміялагічнай сітуацыі. Пераможцам у дадатковых намінацыях дыпломы будуць высланы поштай.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

26 Сту 2021

“Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выдала персанальную энцыклапедыю “Уладзімір Караткевіч”. Аддрукавана кніга ў 65, 45 улікова-выдавецкіх аркушаў тыражом 1 000 экзэмпляраў на ААТ “Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа”.

Навіны бібліятэк

#BelBookChallenge прапануе: кніга, дзе ён яе кахае, а яна яго не

27 Сту 2021

BelBookChallenge працягвае адшукваць літаратуру для цікавага чытання! У гэты раз падрыхтуйце свае насоўкі і ўвесь запас суперажывання: наша тэма заўжды актуальная і знаходзіць водгук ў сэрцах літаральна кожнага чытача. Сёння мы падабралі для вас кнігі, дзе ён яе кахае, а яна яго не – і наадварот, бо мы за роўнасць ва ўсім. Нават ў неўзаемным каханні.

Блог прафесійнага чытача

Размешчана праграма навукова-практычнага семінара “Шляхамі маладнякоўцаў”

26 Сту 2021

27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”, прысвечаны юбілеям пісьменнікаў-маладнякоўцаў: 135-годдзю Змітрака Бядулі (1886–1941) і 120-годдзю Міхася Зарэцкага (1901–1937).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

23 Сту 2021

23 студзеня на відэасэрвісе VOKA адбудзецца трансляцыя спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Кар’ера доктара Рауса”. Ён пастаўлены па п’есе Віктара Марціновіча, галоўным героем якой з’яўляецца Францыск Скарына.

Навіны бібліятэк

Стваральнік “Маладняка”: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя Андрэя Александровіча

22 Сту 2021

У 2021 годзе мы працягваем плённую працу над сумесным праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які парадуе карыстальнікаў новымі цікавымі матэрыяламі і навінамі. Праект ажыццяўляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Бібліятэкарам
111