ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”
Прайшла серыя мерапрыемстваў да 80-годдзя Брэсцкай абласной бібліятэкі

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ – для інклюзіўнай адукацыі

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ – для інклюзіўнай адукацыі
Іншыя навіны

1 снежня ў межах мерапрыемстваў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя ліцэнзійных электронных інфармацыйных рэсурсаў (ЭІР) і спецыяльных распрацовак для забеспячэння інфармацыйных патрэб людзей з паслабленым зрокам і невідушчых людзей.

Спецыялісты аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння пазнаёмілі з аўдыякалекцыямі, а таксама метадычнай і вучэбнай літаратурай. Асаблівая ўвага была нададзена такому актуальнаму пытанню, як магчымасці выкарыстання ЭІР пры арганізацыі дыстанцыйнай адукацыі.

Віртуальная пляцоўка сабрала больш за 50 прадстаўнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, каледжаў, ліцэяў, сярэдніх школ, публічных бібліятэк і грамадскіх арганізацый Беларусі.

Асаблівую цікавасць да мерапрыемства праявілі ўдзельнікі з Інстытута інклюзіўнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, спецыялізаваных школ-інтэрнатаў для дзяцей з парушэннямі зроку і слыху, абласных грамадскіх арганізацый інвалідаў.

Віртуальная чытальная зала адкрыта для супрацоўніцтва з усімі бібліятэкамі і інфармацыйнымі цэнтрамі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання працы з імі.

Запрашаем да партнёрства!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам