О Беларусь, мая шыпшына,
Зялёны ліст, чырвоны цвет!
У ветры дзікім не загінеш,
Чарнобылем не зарасцеш...

Уладзімір Дубоўка


Постаць Уладзіміра Дубоўкі ў беларускай літаратуры авеяна легендамі і яркай славай паэта-наватара і паэта-грамадзяніна, чый бліскучы талент стварыў новы, кранальны і ўзвышаны, вобраз Беларусі часу бурлівых грамадскіх перамен.

Жыццяпіс Уладзіміра Дубоўкі складаецца са слаўных і трагічных старонак, а ў яго біяграфіі выразна прасочваюцца тры лёсавызначальныя кругабегі. Першы – зорны, у якім ён – арганізатар “Маладняка” і “Узвышша”, паэт-лідар свайго пакалення, які нязменна ў цэнтры ўвагі чытачоў і крытыкі. Другі – пакутніцкі, у якім ён зазнае долю рэпрэсаванага: зняволенага і ссыльнага, вязня сталінскага канцлагера і ўрэшце адпраўленага на “вечнае пасяленне” ў Краснаярскі край. Трэці перыяд – пасля рэабілітацыі, які можна назваць мудра-цярплівым, калі паэт, вярнуўшыся пасля дваццаці сямі гадоў зняслаўлення і выгнання, зноў уключыўся ў літаратурнае жыццё 1960–70-х, напісаў нямала новых яркіх твораў, у тым ліку казкі і аповесці, а за цыкл вершаў “Палеская рапсодыя” ў 1962 г. стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы.

Сям’я Дубовак у Мядзелі

Сям’я Дубовак у Мядзелі. 1913 г. Фрагмент фотаздымка. З фондаў ЦНБ НАН Беларусі.

Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка нарадзіўся 2(15) ліпеня 1900 г. (паводле нядаўна апублікаванай хроснай метрыкі – на год пазней, 2(15) 1901 г. (артыкул Н. Казапалянскай “Дата Дубоўкі” ў газеце “ЛіМ”, 2019, 5 ліп.), што аднак не адмяняе папярэдняй даты, зафіксаванай ва ўсіх прыжыццёвых дакументах У.М. Дубоўкі, і сведчыць хутчэй аб тым, што запіс мог быць зроблены постфактум). Малая радзіма паэта – вёска Агароднікі Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці). Бацька, Мікалай Тодаравіч, меўшы некалькі дзесяцін зямлі, займаўся сельскай гаспадаркай і выязджаў на заробкі. Ён быў пісьменным чалавекам, ведаў польскую, яўрэйскую і нямецкую мовы, а дзед паэта Тодар валодаў латынню. Працуючы ў Манькавічах на бровары князя Друцкага-Любецкага, бацька атрымаў моцную траўму (машынай яму адарвала пальцы на правай руцэ); фактычна страціўшы працаздольнасць, ён уладкаваўся работнікам у віннай краме і працаваў там да 1915 г. Маці Анастасія Іванаўна паходзіла з Язоў каля вёскі Шабаны на беразе возера Доўжа таксама з сям’і руплівага вяскоўца-гаспадара – Янкі Гайдуко(е)віча, які да таго ж быў выдатным пчаляром, сталяром і пражыў 117 гадоў. У сям’і Мікалая і Анастасіі Дубоўкаў гадавалася шасцёра сыноў і дачка. З пачаткам Першай сусветнай вайны ў 1915 г. бацька выправіўся з сям’ёй у бежанства, знайшоў працу рабочага-інструментальшчыка на Беларускай чыгунцы ў Маскве і асталяваўся там на сталае жыхарства.

“Нядрэнную пачатковую адукацыю”, паводле жыццяпісу, паэт атрымаў у Манькавіцкай народнай школе, куды яго адправілі ў няпоўныя шэсць гадоў, бо меў здольнасці да навукі і ўжо ўмеў чытаць, там ён правучыўся пяць гадоў. У 1912–1914 гг. будучы паэт вучыўся ў Мядзельскім двухкласным вучылішчы; калі вучыўся там, падпісаўся на газету “Наша ніва”, за што бацька яго атрымаў вымову ад мясцовага ўрадніка, бо ў тагачаснай Расійскай імперыі газета была хоць і дазволеная, але лічылася “крамольнай”. Бацька ж, каб падтрымаць сына, засмучанага забаронай выпісваць выданне, знайшоў выхад у гэтай сітуацыі і прасіў свайго суседа-камерсанта дастаўляць ім газету, калі той будзе ездзіць у Вільню.

У кастрычніку 1914 г. Уладзімір Дубоўка паступае ў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю, адчыненую акурат напярэдадні Першай сусветнай вайны. У сваім жыццяпісу ён згадвае выдатны калектыў педагогаў, якія там выкладалі; згадвае, што менавіта ў семінарыі ён адчуў пакліканне да літаратурнай творчасці (у Мядзельскім вучылішчы ён больш увагі надаваў матэматыцы), чаму паспрыяў яго настаўнік, выкладчык мовы і літаратуры, Іван Іванавіч Рэйнскі. Выкладчыкам геаграфіі і гісторыі ў Нова-Вілейскай семінарыі быў Сяргей Дзмітравіч Вігілёў, які вучыў таксама Якуба Коласа ў Нясвіжскай семінарыі і Міхася Чарота ў Маладзечанскай семінарыі. У час навучання ў семінарыі, па прызнанні самога Дубоўкі, значную ролю ў яго станаўленні як будучага паэта адыгралі таксама паэтычныя зборнікі Янкі Купалы “Шляхам жыцця” (1913) і Алеся Гаруна “Матчын дар” (1918), якія чыталі і распаўсюджвалі паміж сабой семінарысты.

З разгарам ваенных дзеянняў семінарыя, дзе вучыўся Дубоўка, была эвакуявана ў Невель (на той час павятовы горад на Віцебшчыне). У студзені 1916 г. Дубоўка атрымлівае пасведчанне аб тым, што ён, вучань 2-га класа Нова-Вілейскай настаўніцкай семінарыі, мае статус бежанца і патрэбу ў дапамозе.


Пасведчанне

Пасведчанне дырэкцыі Нова-Вілейскай настаўніцкай семінарыі, выдадзенае У. Дубоўку аб тым, што ён з’яўляецца бежанцам з Віленскай губерні. 1916. З фондаў ЦНБ НАН Беларусі.

У лютым 1918 г., у сувязі з наступам немцаў, семінарыя робіць датэрміновы выпуск сваіх навучэнцаў, і Уладзімір Дубоўка атрымлівае свой атэстат аб паспяховым заканчэнні семінарыі. Нядоўгі час, у 1918–1919 гг., ён працуе настаўнікам пачатковых класаў у Тульскай губерні, а потым у 1919–1921 гг. служыць у Чырвонай арміі.

У 1921 г. наступае новы важны этап у жыцці і творчым станаўленні Уладзіміра Дубоўкі, з якога пачынаецца яго творчае ўзыходжанне на ўзвышша літаратуры: ён становіцца студэнтам толькі што адчыненага ў Маскве Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута, ініцыятарам стварэння якога і рэктарам быў Валерый Якаўлевіч Брусаў. Натхнёныя гады вучобы ў гэтым творчым асяродку пад чуйным кіраўніцтвам вядомага майстра паэтычнага слова спрыялі паспяховаму і хуткаму развіццю таленту Дубоўкі, эстэтычнаму выспяванню яго асобы. Дыплом аб заканчэнні Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута Дубоўка атрымаў у ліпені 1925 г. Такім чынам, з Брусаўскага інстытута ён ужо выйшаў фактычна сталым майстрам, аўтарам некалькіх зборнікаў вершаў, які быў здольны задаваць тон і фарміраваць густы ў айчыннай паэзіі.

У маі 1921 г. на маёўцы зямляцтва студэнтаў-беларусаў, прысвечанай памяці Максіма Багдановіча, Дубоўка пазнаёміўся і на ўсё жыццё пасябраваў з братам Максіма Гарэцкага Гаўрылам Гарэцкім, тады студэнтам Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі. Таксама ў маі гэтага ж года ў газеце “Савецкая Беларусь” быў надрукаваны першы верш Уладзіміра Дубоўкі “Сонца Беларусі”, які засведчыў з’яўленне новага імя ў літаратуры. А ўжо ў наступным, 1922 г., у перыядычным друку публікуецца цэлы шэраг яго твораў, у тым ліку ў газеце “Наша будучыня” нізкі вершаў “На чужыне”, “Адраджэнцам”, якія складуць аснову першага зборніка паэзіі “Строма”, што будзе выдадзены ў 1923 г. у Вільні.

На выхад зборніка, як вядома, станоўча адгукнуўся вядомы і аўтарытэтны крытык і грамадскі дзеяч нашаніўскай пары Антон Луцкевіч; ён убачыў наватарскія рысы ў вершах маладога аўтара “Стромы”: тое, што ў іх “чуецца новы свежы павеў, новыя тоны”, “мілазычнасць”, што аўтар “зрывае сувязь з традыцыйным стагнаннем”. Антон Луцкевіч выказваў шкадаванне, што яму не вядома, дзе жыве гэты новы малады аўтар, але сам дух яго вершаў “прымушае думаць, што пісаны яны не пад цяжкім ярмом чужацкай улады” (Луцкевіч, Антон. Выбраныя творы: праблемы літаратуры, культуры і мастацтва / уклад., прадм., камент. А.Сідарэвіча. – Мінск: Кнігазбор, 2006. – С. 120).

А Дубоўка ў гэты час жыў у Маскве, спалучаючы ў тыя гады вучобу ў Літаратурным інстытуце з працай ва ўрадавых структурах: быў інспектарам пры Наркамасвеце РСФСР, працаваў у Паўнамоцным прадстаўніцтве Беларускай ССР пры ўрадзе СССР, рэдактарам беларускіх тэкстаў розных урадавых дакументаў. Асабліва плённа разгортвалася яго літаратурная і арганізацыйная дзейнасць. Увосень 1923 г. пры яго чынным удзеле ў Беларусі было заснавана літаратурнае аб’яднанне “Маладняк”, да спраў якога Дубоўка актыўна спрычыняўся, нават жывучы ў Маскве.


Пасведчанне

Пасведчанне Цэнтральнага бюро Усебеларускага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк” аб камандзіроўцы сакратара ЦБ У. Дубоўкі ва Украіну для наладжвання сувязі з аб’яднаннем украінскіх пісьменнікаў “Гарт”. 1925 г. З фондаў ЦНБ НАН Беларусі.

Ён уваходзіў у Цэнтральнае бюро “Маладняка”, выязджаў для падтрымкі творчай працы ў філіі (у Магілёў і іншыя гарады), друкаваўся ў заснаваным пры згуртаванні часопісе “Маладняк”, выдаў у серыі “Кніжыца “Маладняка” некалькі сваіх паэтычных зборнікаў (“Там, дзе кіпарысы”, 1925; “Credo”, 1926).

Адметным у біяграфіі Уладзіміра Дубоўкі быў 1926 г. Вясной гэтага года Дубоўка разам з іншымі сябрамі па пяры (Адамам Бабарэкам, Кузьмой Чорным, Язэпам Пушчам, Кандратам Крапівой) выходзіць з “Маладняка” і стварае новае літаратурнае згуртаванне “Узвышша” (існавала да 1931 г.). Значнай грамадскай і навуковай падзеяй у лістападзе 1926 г. таксама стала Акадэмічная канферэнцыя па змене беларускага правапісу і азбукі, у якой Дубоўка браў чынны ўдзел. Ён быў ініцыятарам стварэння адмысловых літар для перадачы на пісьме ўнікальных гукаў беларускай мовы: “дж”, “дз” і іншых, апублікаваўшы ў часопісе “Узвышша” некалькі артыкулаў на гэтую тэму (“Узвышша”, 1928, №№. 4–5), якія выйшлі пазней адбіткам з часопіса.


Літаратурнае згуртаванне “Узвышша”

Літаратурнае згуртаванне “Узвышша”. У 1-м шэрагу злева направа: Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Уладзімір Дубоўка, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, у 2-м шэрагу: Максім Лужанін, Сяргей Дарожны, Антон Адамовіч, Тодар Кляшторны, Змітрок Бядуля, Уладзімір Жылка, Васіль Шашалевіч, Пятро Глебка. Мінск, 1928 г. З фондаў БДАМЛМ.

У 1926 г. паэт напісаў востры палітычны верш “За ўсе краі, за ўсе народы свету…” (“На ўшанаванне новага падзелу беларускай зямлі”), які быў надрукаваны ананімна (пад псеўданімам Янка Крывічанін) у часопісе “Беларуская культура” (1927, № 1), што выдаваўся ў Вільні (тады тэрыторыя Заходняй Беларусі). У далейшым спецслужбамі ДПУ было выяўлена аўтарства Дубоўкі, і верш быў выкарыстаны для абвінавачвання паэта па справе “Саюза вызвалення Беларусі” ў 1930 г. Аднак пакуль яшчэ наступіць тая сумная дата, паэт узнімецца на новую ступень мастацкай вышыні: выпусціць у Маскве свой чарговы і апошні на гэтым этапе творчасці зборнік вершаў “Наля” (1927), напіша цыклы новых вершаў і адметны сваім наватарствам зместу і формы цыкл бліскучых паэм “Кругі”, “І пурпуровых ветразей узвівы”, “Штурмуйце будучыні аванпосты”. Апрача апошняй паэмы, усё гэта будзе апублікавана да сярэдзіны 1929 г. на старонках часопіса “Узвышша” разам з шэрагам найцікавейшых артыкулаў паэта, прысвечаных розным пытанням мовы, літаратуры, музыкі, фальклору, культуры творчасці ў цэлым, прадстаўляючы асобу паэта як шматгранную, універсальную, у поўным сэнсе слова рэнесансавую. У гэты час адбыліся змены ў асабістым жыцці паэта: 16 кастрычніка 1928 г. у Маскве ён пабраўся шлюбам з Марыяй Пятроўнай Кляўс (Дубоўка), якая падзеліць з ім усе перыпетыі далейшага лёсу.

У 1929 г. Уладзімір Дубоўка рыхтаваў да выдання ў Дзяржаўным выдавецтве Беларусі поўны збор сваіх паэтычных твораў “Дэпешы без адрасу”, што так і не быў выдадзены з-за арышту паэта і застаўся ў машынапіснай копіі, якая захоўваецца зараз у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Вершы і паэмы Дубоўкі гэтага перыяду былі ўвасабленнем на практыцы эстэтычнай платформы “Узвышша”, апублікаванай у першым нумары часопіса. Асноўнай была ўстаноўка на дасканаласць мастацкай формы, якую дапамагалі ствараць “культура беларускай мовы; жыццёвая сымболіка мастацкая твора; яго канцэнтрацыйная вобразнасць; дынамічнасць кампазіцыі; беларуская жанравасць; адзінства творча-мастацкай ідэі; разнастайнасць фармальных рэальнасцей; аквітызм – як тая імклівасць, якою прасякаецца мастацкі твор у сваім ідэале” (“Узвышша”, 1927, № 1). Узорам, які задаваў тон і на які арыентаваліся ўзвышаўцы, выпрацоўваючы гэтыя тэзісы, была паэзія “чыстай красы” Максіма Багдановіча.

Творчасць Уладзіміра Дубоўкі ва ўсіх сваіх праявах адпавядала зададзенай вышыні, яна была сапраўды “аквітычнай” (ад лацінскага aqua vita – жывая вада), што азначала духатворчую напоўненасць, жывую ўнутраную энергію, якая мае трансцэндэнтнае вымярэнне. Да таго ж яго паэзія літаральна блістала вобразамі і рыфмамі, чаравала канцэнтрацыяй пачуццяў і пералівамі настрояў, падкупляла гранічнай шчырасцю і арыгінальнасцю выказвання думкі. Дубоўка быў наватарам зместу і формы, праторваў новыя шляхі, вынаходзячы адмысловыя жанрава-кампазіцыйныя рашэнні для свайго тэматычна-матыўнага дыяпазону, а таксама смела эксперыментаваў з мовай, утвараў новыя словаформы і лексемы, надаваў новае дыханне архаізмам, аздабляў свае паэтычныя радкі сакавітымі дыялектызмамі, быў майстрам гукапісу, уражваючы багаццем асанансаў і алітэрацый. У 1990-я гг. такі ж бліскучы майстра паэтычнага слова Рыгор Барадулін у кнізе “Аратай, які пасвіць аблокі. Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны” (1995), захапляючыся мовай Дубоўкі, так пісаў пра яе:

“Пра мову Уладзіміра Дубоўкі, асабліва ранняга, трэба пісаць асобнае даследаванне. Крывіцка-карэнная, з балцкай падсветкай, яна ўвабрала ў сябе і сівярок, і мерную спякоту, і азёрнасць” (Барадулін, Рыгор. Аратай, які пасвіць аблокі. Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны. – Мінск: Мастацкая літаратура,1995. – С. 22).

Можна сцвярджаць, што паэзія Дубоўкі фарміравала, па сутнасці, новы эстэтычны дыскурс у беларускай літаратуры 1920-х гадоў, узбагачаючы яго рысамі мадэрну і авангарду, якія арганічна спалучаліся з класічнымі традыцыямі, закладзенымі ў нацыянальным прыгожым пісьменстве папярэднікамі, а таксама з вопытам сусветнай мастацкай літаратуры.

Таму творы Уладзіміра Дубоўкі вабяць нас дагэтуль хараством і дасканаласцю мастацкай формы, нечаканасцю вобразных асацыяцый, глыбіннай сувяззю з традыцыяй і здольнасцю да смелых авангардных эксперыментаў. Яны маюць свой эстэтычны код і выяўляюць няпросты – палемічны і сімвалічны – дыялог паэта са сваёй эпохай.

Менавіта паэтычны свет Уладзіміра Дубоўкі ў многім вызначыў стыль і творчы кірунак літаратурнага аб’яднання “Узвышша”; паэт ствараў вакол сябе адмысловую культурную прастору, задаваў тон і служыў узорам для многіх іншых пісьменнікаў, прычым не толькі ўзвышаўцаў, але і тых, хто лічыў сябе іх апанентамі.

Першы зборнік вершаў Уладзіміра Дубоўкі “Строма” (Вільня, 1923) складаецца з трох раздзелаў са змястоўнымі сімвалічнымі назвамі:

1) “На чужыне”;
2) “Летуценні”;
3) “Адраджэнцам”.

Кожны цыкл мае скразны матыў, сімвалічна праяўлены праз назву і адбіты праз вобразныя асацыяцыі ў вершах. Зборнік быў таксама вянком-прысвячэннем сястры Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх, якая трагічна загінула, калі ехала наведаць у маскоўскай турме арыштаванага ў 1922 г. і зняволенага брата Гаўрылу: “Светлай памяці Ганулі Гарэцкай, як вяночак на магілку ў чужыне, – прысвячаю”.

Дубоўка ўжо ў першым зборніку праявіўся і як творца новых слоў на аснове іх метафарызацыі. Словатворчую стыхію Дубоўкі заўважалі многія даследчыкі, яна з’яўляецца неад’емнай рысай яго як паэтычнага, так і агульнафілалагічнага таленту. А таксама гэта адзнака авангарднага творчага мыслення, якое заўжды скіравана да эксперыменту.

Вобраз узвышша – адзін з улюбёных вобразаў паэта. Перш чым гэтае сімвалічнае слова стала назвай літаратурнага згуртавання, яно аб’явілася як вобраз у многіх вершах ранняга Дубоўкі. Ён і сам нязменна чуўся на ўзвышшы – на ўзвышшы жыцця і літаратуры. Той, хто на ўзвышшы, – не толькі арыенцір-маяк для сяброў і прыхільнікаў, але і адкрытая мішэнь для ворагаў і нядобразычліўцаў.

Вытокам паэтыкі, у рэчышчы якой пісалі ўзвышаўцы, як ужо згадвалася, была паэзія “чыстай красы” М. Багдановіча. Аб наследаванні У. Дубоўкам паэтыкі М. Багдановіча гаворыць і яго верш “Ты ляжыш на руцэ маёй, верас”, дзе развіваецца матыў сціплай кветкі-вераса як сімвала роднага краю.

Ты ляжыш на руцэ маёй, верас,
найдрабнейшая з кветак.
Я пытаўся, пытаю яшчэ раз:
чым ты вабіш нас гэтак?
Ледзь прыкметны для нашага вока,
быццам зернейка маку.
Ад зямлі не расцеш ты высока,
цябе топча ўсякі.
А калі расцвіцеш на узлессі,
закрасуеш у пушчы, –
хараством ты тады апранешся
сапраўды неўмірушчым.
Найдрабнейшыя кветкі складаюць
хараство у кілімы.
Наша доля хіба не такая?
Скажы,
верас любімы!
Ты ляжыш у мяне на далоні,
найдрабнейшая з кветак.
Я пытаю, пытаю сягоння:
чым ты вабіш нас гэтак?

У паэтыцы М. Багдановіча сціплы васілёк (вершы “На чужыне”, “Слуцкія ткачыхі”) быў сімвалам радзімы – сімвалам паэта. У паэтыцы Дубоўкі сціплая кветка шыпшыны, якая традыцыйна ўпрыгожвала беларускія вясковыя і прыгарадныя сядзібы, стала сімвалам айчыны.

О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет!

У стылі гэтай жа багдановічаўскай паэтыкі з’явіўся крыху пазней і вобраз сціплага, але дарагога сэрцу вераса. “Новы беларускі рэнесанс”, як потым назаве гэты перыяд узвышаўскі крытык Антон Адамовіч, на пачатку 1920-х г. як ідэйна-эстэтычная плынь адлюстраваўся ў ранніх вершах Уладзіміра Дубоўкі.

У 1925 г. у паэта выйшлі дзве асобныя паэтычныя кніжкі: паэма “Там, дзе кіпарысы” і зборнік лірыкі “Трысцё”.

Паэма “Там, дзе кіпарысы” сведчыла пра пошук паэтам новых тэм, новых вобразна-асацыятыўных сродкаў, новай арыгінальнасці. Яўна праглядвалася ўстаноўка на нязвыклае, экзатычнае. Гэта быў вядомы рамантычны прыём, калі дзеянне свядома пераносілася ў далёкія экзатычныя краіны дзеля таго, каб паставіць героя ў нязвыклую экстрэмальную сітуацыю. Паўднёвы крымскі паэтычны краявід выклікае міцкевічаўскія асацыяцыі, блізкасць да “Крымскіх санетаў”. Паэма была прысвечана Кастусю Станкевічу, аднаму з сяброў маладосці паэта.

Зборнік “Трысцё” быў яшчэ адным праграмным паэтычным выяўленнем ідэалаў новага беларускага рэнесансу. У паэтычным цыкле Уладзіміра Дубоўкі “З вандраванняў” прываблівае асаблівую ўвагу верш, прысвечаны Максіму Багдановічу, – “Нават мора змяніла свой колер (На магілцы Максіма Багдановіча)”.

Плача сэрца, сціскаюцца грудзі,
дзесь празрыста свіргочуць цыкады.
Горы крымскія неба хлудзяць
і ў блакіце хмарамі кадзяць.

Наступная кніга паэзіі Уладзіміра Дубоўкі “Credo” (1926) выйшла ў серыі выданняў Цэнтральнага бюро “Маладняка” і стала таксама этапнай для паэта, пад яе вокладкай былі сабраныя вершы 1924–25 гадоў. Назва “Credo” паходзіць ад лацінскага дзеяслова “верыць”. Па якіх жа ключавых вобразах мы можам рэканструяваць тыя канцэпты, што вызначаюць паэтаву веру – у што верыць паэт? Які яго сімвал веры? Перадусім верыць паэт у адраджэнне сваёй роднай краіны, а вядзе да гэтага адраджэння сімвалічная сцежка, апетая ў аднайменным вершы, якім адкрываецца кніга. Па гэтай “сцежцы” Беларусь “напорным крокам йдзе сваёй дарогай”, але шлях у будучыню ў многім яшчэ нявызначаны, ён бачыцца цьмяна і можа быць небяспечны, а паэт у адказны момант мусіць быць гатовы сам вызначаць яго напрамак (“А там – вядзі хоць на зламанне шыі, // а не – цябе самое павяду…”). Матыў адраджэння і ахвярнага служэння паэта з выразнымі трагічна-прарочымі нотамі гучаў і ў іншых вершах кнігі: “О Беларусь, мая шыпшына”, “Часіна ды з сокам рабіны”. Паэт у зборніку закранае матывы літаратурнай і ідэалагічнай палемікі, якія непасрэдна адбіваліся на яго лёсе, вымушалі дакладна вызначаць сваю пазіцыю.

Пачаў – хай канчаюць другія,
шляхі – адшукаю сабе я.
Загіну – няхай і загіну,
мне гімнамі будуць завеі.

Прадчуванне “цярновага” шляху было вельмі моцным у паэта і трывожнымі нотамі выявілася ў многіх вершах зборніка “Credo”.

Як ужо згадвалася, паэт быў арыштаваны летам 1930 г. у Маскве і адпраўлены ў Мінск, дзе пачалося следства па сфабрыкаванай ДПУ справе “Саюза вызвалення Беларусі”. Па справе праходзілі 104 чалавекі – найвыдатнейшыя прадстаўнікі тагачаснай культурнай эліты Беларусі, грамадскія дзеячы, пісьменнікі. Сярод арыштаваных, апрача Дубоўкі, былі іншыя сябры “Узвышша” (Язэп Пушча, Уладзімір Жылка, Антон Адамовіч), паважаныя пісьменнікі старэйшага пакалення (Максім Гарэцкі, Вацлаў Ластоўскі), культурныя і грамадскія дзеячы (Фларыян Ждановіч, Восіп Дыла), навукоўцы (Мікалай Улашчык) – цэлае сузор’е талентаў, якія стваралі “новую ўсябытнасць” Беларусі. Тады здавалася, што Маладая Беларусь наўпрост з верша Янкі Купалы 1913 г. шчасліва сыходзіла ў рэчаіснасць 1920-х. Аднак той жа геніяльны паэт-прарок Янка Купала ўжо ў 1924 г. напісаў з лірычным сумам “…Мне сняцца сны аб Беларусі”. А ў 1930 г. Маладая Беларусь Купалы ўжо сядзела за кратамі, а самога паэта бясконца выклікалі на допыты, адводзячы яму ролю “лідара” створанай ў ідэалагічных недрах ДПУ “антысавецкай арганізацыі”. Купала, як вядома, адказаў на гэтыя дзеянні спробай самагубства. Справа “Саюза вызвалення…” развальвалася без вызначанага кіраўніцтва, аднак жа, нягледзячы на гэта, большасць арыштаваных былі асуджаныя на пяцігадовую ссылку ў далёкія ад Беларусі мясціны. Уладзімір Дубоўка ў красавіку 1931 г. быў высланы ў Яранск Вяцкай губерні. Адтуль у 1933 г. яго прымусілі пераехаць у вёску Шышурга, а потым у Чэбаксары.

Уладзімір Дубоўка з сынам Альгердам і маці

Уладзімір Дубоўка з сынам Альгердам і маці. Яранск, 1932 г. З фондаў БДАМЛМ.

Пасля адбыцця пяцігадовай ссылкі замест вяртання ў Маскву, якая была пастаянным месцам жыхарства Дубоўкі яшчэ з 1915 г., або на радзіму ў Беларусь, Дубоўка даведаўся, што тэрмін зняволення падоўжаны яшчэ на пяць гадоў. У 1937 г., калі з новай жорсткасцю ўзмацніліся сталінскія рэпрэсіі, паэта паўторна арыштоўваюць у Чэбаксарах і ён даведваецца пра новы прысуд сабе – зняволенне на 10 гадоў у канцлагеры. Вызначаны тэрмін Дубоўка правёў на прымусовых працах на будоўлях у Бірабіджане, здолеў вытрымаць і гэтае выпрабаванне, выжыць і не зламацца. Але і гэта было яшчэ не апошняе кола пакут па сталінскім пекле. Вызваліўшыся ў 1947 г. з лагера, Дубоўка выбірае сабе за месца жыхарства Грузію, бо пасля лагера быў ізноў пазбаўлены права вярнуцца дадому: у Беларусь або ў Маскву. Ён пасяляецца са сваёй жонкай Марыяй Пятроўнай (у дзявоцтве Кляўс; адзінага сына Аліка на той час ужо не было ў жывых) у горадзе Зугдзідзі, уладкоўваецца на працу ў кантору чайнага саўгаса Наразені рахункаводам, напэўна ж, спадзеючыся на далейшае спакойнае жыццё.

Але ён падпаў ізноў пад чарговую хвалю рэпрэсій: у 1949 г. быў выдадзены загад усіх, “заплямленых” раней перад савецкай уладай як “ворагі народа”, хто яшчэ заставаўся жывы, адправіць прымусова далёка на ўсход на так званае “вечнае пасяленне”. Так Дубоўка ізноў, разам з жонкай, апынуўся ў выгнанні – на “вечным пасяленні” ў Краснаярскім краі. Аб часе рэпрэсій, перажытых Дубоўкам, пад красамоўнай назвай “Мае санаторыі і курорты” захаваліся шчымлівыя ўспаміны яго жонкі Марыі Пятроўны, якая падзяляла з ім яго лёс ссыльнага і “вечнага пасяленца”. (Аўтограф захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі. Публікацыя і пераклад успамінаў на беларускую мову Яніны Кісялёвай: гл. часопіс “Маладосць”, 1994, № 2, с. 201–234). Там ёсць адзін вельмі кранальны эпізод, калі ў ліпеньскую спёку 1949 г. цягнік з перасыльнымі доўга стаяў на невялічкім паўстанку і ніхто з мясцовых жыхароў не адважваўся прынесці пакутуючым ад смагі людзям вады. Уладзімір Мікалаевіч і ў гэтай сітуацыі не губляў аптымізму і веры ў свой народ: ён ведаў, што ў Сібіры жыло нямала беларусаў і быў перакананы, што і тут знойдзецца хтосьці з землякоў, які не пабаіцца напаіць “ворагаў народа”. І сапраўды іх выратавальніцай стала юная беларусачка, зусім яшчэ падлетак Зіна “з нейкай Воршы”, якая адважна насіла ваду з недалёкай студні прагнучым вязням. Гэты, здавалася б, прыватны эпізод вельмі красамоўна характарызуе нялюдскую атмасферу падазронасці і варожасці той эпохі, характарызуе і людзей таго часу, сярод якіх усё ж заставаліся тыя, хто захаваў чалавечнасць, чулыя сэрцам, гатовыя адгукнуцца на бяду. На гэтую тэму, паводле рукапісу ўспамінаў, аўтарам артыкула быў напісаны прысвечаны Уладзіміру Дубоўку верш “Балада пра ваду” (гл. часопіс “Полымя”, 1988, № 11, с. 40).

Уладзімір Дубоўка з жонкай

Уладзімір Дубоўка з жонкай Марыяй Пятроўнай каля сваёй хаты, п. Почат, Абанскі р-н, Краснаярскі край. 1958 г. З фондаў БДАМЛМ.

Дваццаць сем шматпакутных гадоў правёў Уладзімір Дубоўка ў выгнанні, у абсалютнай творчай ізаляцыі. Быў цалкам рэабілітаваны ў лістападзе 1957 г. Пасля рэабілітацыі з 1958 г. жыў у Маскве.

Часта прыязджаў у Беларусь, займаючыся тут выданнем сваіх кніг, дзе былі папраўленыя многія вершы 1920-х г. Ён пісаў новыя творы, шмат перакладаў, напісаў казкі і аповесці для дзяцей. Вяршыняй яго перакладчыцкай дзейнасці ў гэты час сталі пераклады санетаў Шэкспіра, паэм “Бронзавы век” і “Каін” Байрана (“Шыльёнскі вязень” Байрана быў ім перакладзены яшчэ раней, у 1931 г., у час зняволення ў мінскай турме). Сам выбар тэкстаў для перакладу быў сімвалічным і многае падказваў у стаўленні пісьменніка да рэчаіснасці 1960–70-х гг. Асабліва красамоўна гучаў у гэтым кантэксце пераклад 66 санета Шэкспіра:

Стамлёны ўсім, я лепш сустрэў бы смерць,
Чым занядбаных бачыць жабраванне,
І здзек пустапарожнасці цярпець,
І найчысцейшай праўды зневажанне,

І бачыць пыху ў залатых страях,
І цноту, згвалчаную хіжай сілай,
І для бязглуздасці пачэсны шлях,
І моц, якую немач паланіла,

І мастакоў нізкапаклонны зброд,
І недарэк мастацтвазнаўцаў з імі,
І ісціну, якой затулен рот,
І зло, што верхаводзіць над усімі.

Стамлёны ўсім, сумую па труне.
Ды як жа друг мой будзе без мяне?

Кнігу сваіх успамінаў Уладзімір Дубоўка назваў “Пялёсткі” (1973), нібыта вяртаючыся да ўлюбёных вобразаў сваёй маладосці, да кветкі-шыпшыны, праз якую яшчэ ў 1925 г. апаэтызаваў родную Беларусь і ў якой убачыў сутнасць уласнага служэння айчыне.

Пялёсткамі тваімі стану,
На дзіды сэрца накалю....

Гэтаму самаахвярнаму служэнню з праколатым дзідаю сэрцам паэт заставаўся верным да канца свайго жыцця, ва ўсе яго зорныя і пякельныя часіны, спавядаючы ідэалы вечнага хараства, сумленнасці і праўды.

Ірына БАГДАНОВІЧ –
кандыдат філалагічных навук,
дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.



Пясняр шыпшынавай краіны: творы Уладзіміра Дубоўкі


Знайшоў я мора: шырыню і сілу,
бяскрайнасць беларускае душы.
Яна маю душу перапаліла
І загадала мне: стварай, пішы…

Уладзімір Дубоўка


У 1923 г. у Вільні выйшаў з друку невялікі зборнік Уладзіміра Дубоўкі “Строма”, у якім было змешчана каля двух дзясяткаў вершаў маладога аўтара. Пасля выхаду “Стромы” разгортваецца вельмі напружаная творчая і літаратурна-арганізацыйная праца Дубоўкі. Напачатку ён – адзін з актывістаў “Маладняка”, узначальваў маскоўскую філію аб’яднання, якая ў 1924 г. складалася з 15 чалавек. Неўзабаве ў Мінску выходзяць чарговыя кнігі яго паэзіі: “Там, дзе кіпарысы” (1925), “Трысцё” (1925), “Сгеdо” (1926), пазней у Маскве – зборнік “Наля” (1927).

Свае разважанні пра лёс краіны і служэнне паэта ў час вялікіх грамадскіх зрухаў і перамен Уладзімір Дубоўка працягвае ў паэмах “Кругі” (1927), “I пурпуровых ветразей узвівы” (1929), “Штурмуйце будучыні аванпосты!” (1929, выйшла ў 1965).

Кнігу сваіх успамінаў Уладзімір Дубоўка назваў “Пялёсткі” (1973), нібыта вяртаючыся да ўлюбёных вобразаў сваёй маладосці, да кветкі-шыпшыны, у вобразе якой ён яшчэ ў 20-я гады апаэтызаваў родную Беларусь.

“Пушкін, я перад табой толькі Дзяржавін”, – так казаў маладому Дубоўку Янка Купала. Творчы патэнцыял паэта атрымаў шырокі розгалас сярод ягоных сучаснікаў. Яшчэ ў 1920-я гады М. Гарэцкі адзначаў: “Першае месца ў беларускай паэзіі паслякастрычніцкага пэрыяду заняў Дубоўка – па сіле пачуцця, глыбіні думкі і мастацкай дасканаласці формы ў лірычных вершах і невялікіх паэмах”.



Творы Уладзіміра Дубоўкі ў зборніках



  • Прыжыццёвыя публікацыі У. Дубоўкі ў перыядычных выданнях з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі

    1922

    “Вясна на чужыне” : [верш] / У. Дубоўка // Маладое жыццё. – 1922. – № 2. – С. 17–18. – (Шыфр НББ: 14Н//40)

    “Малітва ўцекача” : [верш] / У. Дубоўка // Беларускі звон. – 1922. – 13 мая. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//146)

    “На чужыне”; “Летуценне”; “Адраджэнцам” : [цыклы вершаў] / У. Дубоўка // Наша будучыня. – 1922. – 16 снеж. – C. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//165)

    1923

    “Ой, ты не звані, крыніца…” : [верш] / У. Дубоўка // Маладняк. – 1923. – № 1. – С. 43. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Ой, туга!” : [верш] / У. Дубоўка // Полымя. – 1923. – № 7–8. – С. 56. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Дзяўчынка” : легенда / У. Дубоўка // Новае жыццё. – 1923. – 14 мая. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//181)

    “На шляху беларускай культуры” / У. Дубоўка // Савец. Беларусь. – 22 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    1924

    Новы часопіс для дзяцей / пад псеўд. В. Туянец // Асвета. – 1924. – № 3. – С. 189–190. – (Шыфр НББ: 3ОК1420)

    “Нас спавівалі туманам балоты…”; “На прасторах сініх” : [вершы] / У. Дубоўка // Беларускі піянер. – 1924. – № 1. – С. 12, 24. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Студэнт” : [верш] / У. Дубоўка // Маладняк. – 1924. – № 4. – С. 43–45. –(Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Гайдукевіч, У. [Рэцэнзія] / У. Гайдукевіч [псеўд. У. Дубоўкі] // Маладняк. – 1924. – № 5. – С. 107–114. – Рэц. на кн.: Журба, Я. Заранкі : [вершы] / Я. Журба. – Менск [Мінск] : Савец. Беларусь, 1924. – 100 с. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Ой, ды не звані, крыніца!”… : [верш] / У. Дубоўка // Камсамольскі вечар. – 1924. – № 74–75. – С. 27. – (Шыфр НББ: 3ОК9648)

    Кароткі нарыс па гісторыі Беларускай культуры / пад псеўд. У. Гайдуковіч // Маладняк Каліншчыны. – 1924. – № 1. – С. 10–14. – (Шыфр НББ: 3ОК11866)

    “Піянерам” : [верш] / У. Дубоўка // Маладняк Каліншчыны. – 1924. – № 1. – С. 8. – (Шыфр НББ: 3ОК11866)

    “Пачынаецца з-пад хмар вандроўных…” : [верш] / У. Дубоўка // Полымя. – 1924. – № 3. – С. 64. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1925

    Янка Купала і Маладняк : да 20-гадовага юбілею, 15/V-1905–15/V-1925 / У. Дубоўка // Аршанскі маладняк. – 1925. – № 1. – С. 10–15. – (Шыфр НББ: 3ОК9951)

    “Бліскавіцы над лясамі” : [верш] / У. Дубоўка // Беларускі піянер. – 1925. – № 11. – С. 10. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    Смела ўперад дружным спевам… / пад псеўд. У. Гайдуковіч // Маладняк. – 1925. – № 7. – С. 101–108. – Рэц. на кн.: Александровіч, А. Па беларускім бруку : [вершы]. – Мінск : Дзярж. выд-ва Беларусі, 1925. – 46 с. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Там, дзе азёры” : [урыв. з паэмы] / У. Дубоўка // Маладняк. – 1925. – № 7. – С. 22–27. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Раніца рыкае : агляд вершаў Язэпа Пушчы, а таксама адказна некаторыя соймаванкі / пад псеўд. У. Гайдуковіч // Маладняк. – 1925. – № 8. – С. 88–100. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Рэвалюцыя 1905 году і адраджэнне беларускай культуры / пад псеўд. Тупяец // Маладняк. – 1925. – № 9. – С. 78–82. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Тычына, П. “Ой не крыйся, прырода” : [верш] / П. Тычына ; пер. з укр. У. Дубоўкі // Маладняк. – 1925. – № 9. – С. 30. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Грахі чубатыя” : [адрывак з паэмы] / У. Дубоўка // Маладняк Каліншчыны. – 1925. – № 2. – С. 11–12. – (Шыфр НББ: 3ОК11866)

    “Сінявокая мая…” : [верш] / У. Дубоўка // Малады араты. – 1925. – № 1. – С. 9. – (Шыфр НББ: 3ОК11868)

    “Далёкае мы любім надта” : памяці беларускага паўстанца Янкі Глушкі : [верш] / У. Дубоўка // Малады араты. – 1925. – № 12. – С. 8. – (Шыфр НББ: 3ОК11868)

    “Далёкае мы любім надта” : памяці беларускага паўстанца Янкі Глушкі : [верш] / У. Дубоўка // Савец. Беларусь. – 1925. – 30 ліп. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “Падарожнае” : [вершы] / У. Дубоўка // Савец. Беларусь. – 1925. – 8 верас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “Апошняя песня” : [верш] / У. Дубоўка // Савец. Беларусь. – 1925. – 7 кастр. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    Фармальна-мастацкія дасягненні маладнякоўцаў / У. Дубоўка // Савец. Беларусь. – 1925. – 25 ліст. – С. 5. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “Далёкае мы любім надта” : памяці беларускага паўстанца Янкі Глушкі : [верш] / У. Дубоўка // Чырвоная змена. – 1925. – 22 кастр. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//738)

    1926

    З нізкі “Шыпшына” : мелодыі / У. Дубоўка // Аршанскі маладняк. – 1926. – № 2. – С. 3–7. – (Шыфр НББ: 3ОК9951)

    “Бліскавіцы над лясамі” : [верш] / У. Дубоўка // Беларускі піянер. – 1926. – № 9. – С. 23. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Нас спавівалі” : [верш] / У. Дубоўка // Беларускі піянер. – 1926. – № 10. – С. 24. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    Два гады працы “Маладняка” : аб гісторыі / У. Дубоўка // Маладняк. – 1926. – № 1. – С. 99–107. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Урывак з мелодый “Плач навальніцы” : [верш] / У. Дубоўка // Чырвоны сейбіт. – 1926. – № 1. – С. 7. – (Шыфр НББ: МФ594)

    Літаратурная творчасць сучаснай беларускай вёскі / У. Дубоўка // Чырвоны сейбіт. – 1926. – № 2. – С. 1–3. – (Шыфр НББ: МФ594)

    Урывак з мелодый “Наля” / У. Дубоўка // Чырвоны сейбіт. – 1926. – № 2. – С. 11. – (Шыфр НББ: МФ594)

    Аб вярблюдах і аб “Полымя” / У. Дубоўка // Савец. Беларусь. – 1926. – 1 студз. – C. 5. – Дэф. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    1927

    У звязку з пытаннем аб беларускіх мелодыях у творчасці Шапэна : думкі і нататкі / У. Дубоўка // Узвышша. – 1927. – № 1. – С. 145–148. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    “Наля” : лірычная паэма / У. Дубоўка // Узвышша. – 1927. – № 1. – С. 39–49. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Ленін у народнай творчасці / У. Дубоўка // Чырвоны сейбіт. – 1927. – № 6–7. – С. 18–19. – (Шыфр НББ: МФ594)

    Чарговыя задачы нашага літаратурнага жыцця / У. Дубоўка // Чырвоны сейбіт. – 1927. – № 10–11. – С. 20–23. – (Шыфр НББ: МФ594)

    З мелодый “Плач навальніцы”: [верш] / У. Дубоўка // Звязда. – 1927. – 9 кастр. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Пра чарговыя задачы нашае кінавытворчасці / У. Дубоўка // Звязда. – 1927. – 16 кастр. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    1928

    Беларускі кампазітар Мікола Равенскі / У. Дубоўка // Узвышша. – 1928. – № 3. – С. 147–153. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Праект літар для гукаў “дз” і “дж” / У. Дубоўка // Узвышша. – 1928. – № 4. – С. 161–177. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    “Урачыстая дата” : [верш] / У. Дубоўка // Узвышша. – 1928. – № 6. – С. 19–24. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    “Да дзесяцігоддзя Беларускай ССР” : [верш] / У. Дубоўка // Чырвоны сейбіт. – 1928. – № 12. – С. 1. – (Шыфр НББ: МФ594)

    1929

    “Пярэсты букет” : [верш] / У. Дубоўка // Узвышша. – 1929. – № 1. – С. 45–53. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Лацінка ці кірыліца : да праекту рэформы беларускага алфавіту / У. Дубоўка // Узвышша. – 1929. – № 1. – С. 100–113. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    “І пурпуровых ветразей узвівы” : паэма / У. Дубоўка // Узвышша. – 1929. – № 2. – С. 17–34. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Падоўжаныя (або падвоеныя) зычныя і спосаб іх азначэння на пісьме / У. Дубоўка // Узвышша. – 1929. – № 2. – С. 72–81. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    “Браніслава” : паэма / У. Дубоўка // Узвышша. – 1929. – № 4. – С. 3–24. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Нататкі для сяброў / У. Дубоўка // Узвышша. – 1929. – № 5.– С. 102–109. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    “Крыху восені і жменька кляновых лістоў” : вершы з заўвагамі / У. Дубоўка // Узвышша. – 1929. – № 7. – С. 3–7.– (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    “У падарожжы”; “Ліпнёвы гімн” : [вершы] / У. Дубоўка // Звязда. – 1929. – 11 ліп. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    1930

    “Ліпнёвы гімн” : [верш] / У. Дубоўка // Іскры Ільіча. – 1930. – № 6. – С. 3. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    1935

    “Пачынаецца з-пад хмар вандроўных”; “Паляжам мы”; “Можаце лаяцца”; “Не можа абысціся без лірыкі” : [вершы] / У. Дубоўка // Калоссе. – 1935. – № 3. – С. 156–158. – (Шыфр НББ: 19ИН2319)

    1939

    “І пурпуровых ветразей узвівы” : паэма / У. Дубоўка // Калоссе. – 1939. – № 3. – С. 145–162. – (Шыфр НББ: 19ИН2)

    1958

    “Пра дзяўчыну і кілім” : усходняя казка / У. Дубоўка ; маст. Ю. Пучынскі // Бярозка. – 1958. – № 10. – С. 12–15. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Індыйская казка” : [верш] / У. Дубоўка; мал. В. Ціхановіча // Вясёлка. – 1958. – № 11. – С. 13–14. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Чакае ля берага човен мяне…” : [паэма] / У. Дубоўка // Полымя. – 1958.– № 5. – С. 77–84. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Перад іменем любові” : паэма / У. Дубоўка // Полымя. – 1958. – № 8. – С. 89–97. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “На гэтай роднай мне зямлі…”; “Манькавічы”; “На самой радзіме”; “Краса цудоўная ідзе…”; “Верас”; “Лістапад” : [вершы] / У. Дубоўка // Полымя. – 1958. – № 12. – С. 77–79. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Пра ганарыстага каня” : інд. казка / У. Дубоўка // Работніца і сялянка. – 1958. – № 10. – С. 19. – (Шыфр НББ: 3ОК1844)

    “Лісіца, леў і воўк” : [байка] / У. Дубоўка // Ніва. – 1958. – 14 верас. – С. 8. – (Шыфр НББ: 4Н//4147)

    1959

    “Чые рукі прыгажэйшыя?” : інд. казка / У. Дубоўка // Беларусь. – 1959. – № 3. – С. 15. – (Шыфр НББ: 3ОК242)

    “Разумная дачка” : паводле нар. казкі / У. Дубоўка // Бярозка. – 1959.– № 1. – С. 21–24. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Старобінская казка” : быль / У. Дубоўка; маст. С. Раманаў // Бярозка. – 1959. – № 5. – С. 4–6. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Айога” : нанайс. казка / У. Дубоўка // Вясёлка.– 1959. – № 3. – С. 8–9. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Як унук дзеду дапамог” : нар. казка / У. Дубоўка ; мал. А. Луцэвіча // Вясёлка. – 1959. – № 9. – С. 12. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Камуністычнай працы – слава!” : [верш] / У. Дубоўка // Звязда. – 1959. – 6 кастр. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    “Паходная песня” ; “Маладосць”; “Нам некалі са смуткам знацца” : [вершы] / У. Дубоўка // Маладосць. – 1959. – № 1. – С. 17–21. – (Шыфр НББ: 3ОК54)

    “Закладалі падмурак дзяржавы сваёй…” : [верш] / У. Дубоўка // Полымя. – 1959. – № 1. – С. 99–102. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Пастаўская партызанка” : [верш] / У. Дубоўка // Полымя. – 1959. – № 6. – С. 121–123. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Збіральнікі жэмчугу” / У. Дубоўка // Полымя. – 1959. – № 7. – С. 172–176. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Беларусі маёй” : [верш] / У. Дубоўка // Звязда. – 1959. – 1 студз. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    “Строгі і шчыры бацька…” : з успамінаў пра Янку Купалу / У. Дубоўка // ЛіМ. – 1959. – 8 ліп. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1960

    “Беларуская Арыядна” : [паэма] / У. Дубоўка // Беларусь. – 1960. – № 7. – С. 19. – (Шыфр НББ: 3ОК242)

    “Як сінячок лётаў да сонца” : палес. казка / У. Дубоўка; маст. В. Ціхановіч // Бярозка. – 1960. – № 2. – С. 8–9. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Вяльможны пых” : казка / У. Дубоўка ; маст. А. Волкаў // Бярозка. – 1960. – № 7. – С. 20–21. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Зіма і лета” : нар. казка / У. Дубоўка ; мал. У. Сяржантава // Бярозка. – 1960. – № 11. – С. 18. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Чаму сава спявае ўначы” : [верш] / У. Дубоўка ; мал. І. Давідовіча // Вясёлка. – 1960. – № 2. – С. 12. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Як лісіца збанок тапіла” : нар. казка / У. Дубоўка ; мал. В. Ціхановіча // Вясёлка. – 1960. – № 7. – С. 11. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Чаму ў зайцоў хвасты кароткія” : нар. казка / У. Дубоўка ; мал. В. Ціхановіча // Вясёлка. – 1960. – № 12. – С. 8–9. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Сталіца міру” : [верш] / У. Дубоўка // Маладосць. – 1960. – № 7. – С. 71–72. – (Шыфр НББ: 3ОК54)

    “З падарожжа на Прыпяць” : [вершы] / У. Дубоўка // Полымя. – 1960. – № 5. – С. 1–16. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Палессе” : [верш] / У. Дубоўка // Полымя. – 1960. – № 9. – С. 95–97. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Тураўская Галя” : [верш] / У. Дубоўка // Работніца і сялянка. – 1960. – № 3. – С. 9. – (Шыфр НББ: 3ОК1844)

    “Сенненская Алеся”; “Настае і развітанне”; “Масква! Ты ўсім захопнікам рубеж!” : новыя вершы / У. Дубоўка // ЛіМ. – 1960. – 23 снеж. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    “Залатая асенняя раніца…”; “Шуміць Шыгаллём і лістамі…”; “Зноў вас пабачыў…” : [вершы] / У. Дубоўка // Ніва. – 1960. – 21 жн. – С. – (Шыфр НББ: 4Н//4147)

    1961

    “Адам і Ева” : інданез. казка / У. Дубоўка // Беларусь. – 1961. – № 5. – С. 28. – (Шыфр НББ: 3ОК242)

    “Дзівосныя прыгоды” : нар. казка / У. Дубоўка ; мал. А. Волкава // Бярозка. – 1961. – № 3. – С. 20–22. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Сонца і певень” : нар. казка / У. Дубоўка // Вясёлка. – 1961. – № 11. – С. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Сляпы музыкант” : [верш] / У. Дубоўка // Голас радзімы. – 1961. – № 57. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//157)

    “Серцем жити и людей любити…” / У. Дубоўка // Полымя. – 1961. – № 3. – С. 156. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    З кнігі “Палеская рапсодыя” : [вершы] / У. Дубоўка // ЛіМ. – 1961. – 7 сак. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1962

    “Чаму ў тыгра плямістая шкура” : в’ет. казка / У. Дубоўка ; мал. А. Волкава // Бярозка. – 1962. – № 12. – С. 26. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Паставы”; “А колькі б дзе ні вандраваў”; “Пастаўская партызанка” : [вершы] / У. Дубоўка // Віцебскі рабочы. – 1962. – 20 мая. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//1820)

    “Залатая, асенняя раніца…” : [верш] / У. Дубоўка // Ніва. – 1962. – 23 верас. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//4147)

    1963

    “Матчына мова” : урыв. з успамінаў “Сярод людзей добрых” / У. Дубоўка // Голас Радзімы. – 1963. – № 24. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//157)

    “Сярод людзей добрых” : [аўтабіягр. нарыс] / У. Дубоўка // Полымя. – 1963. – № 1. – С. 105–126. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Ішак і вярблюд” : [казка] / У. Дубоўка // Работніца і сялянка. – 1963. – № 9. – С. 7. – (Шыфр НББ: 3ОК1844)

    Перад намі, як ранак, жыццё! / У. Дубоўка // Звязда. – 1963. – 14 мая. – С. 4. – Рэц. на кн.: Лось, Е. Людзі добрыя : вершы. – Мінск : Дзярж. выд-ва БССР, 1963. – 134 с. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Вялікі пясняр свабоды : да 175-годдзя з дня нараджэння Дж. Г. Байрана / У. Дубоўка // ЛіМ. – 1963. – 22 студз. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1964

    “Прамінула сорак год…” : [верш] / У. Дубоўка // Бярозка. – 1964. – № 12. – С. 3. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    Да новых даляглядаў / У. Дубоўка // Голас Радзімы. – 1964. – № 29–30. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//157)

    “І Волгу бачыў я і Дон…” : [верш] / У. Дубоўка // Голас Радзімы. – 1964. – № 54. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//157)

    “Пакланюся нізка” : [верш] / У. Дубоўка // Знамя Юности. – 1964. – 8 сакав. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//251)

    1965

    “Тры браты” : ненец. казка / У. Дубоўка // Бярозка. – 1965. – № 1. – С. 13–14. – (Шыфр НББ: 4Н//157)

    “Аленяя сцежка” : нар. паданне / У. Дубоўка ; мал. Л. Дубара // Бярозка. – 1965. – № 12. – С. 7–9. – (Шыфр НББ: 4Н//157)

    “Праўдзівы хлопчык” : кар. казка / У. Дубоўка ; мал. І. Давідовіча // Вясёлка. – 1965. – № 10. – С. 10–11. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Імя яго не забыта” : [успаміны пра У. Жылку] / У. Дубоўка // ЛіМ. – 1965. – 28 мая. – С. 3.– (Шыфр НББ: 4Н//334)

    “Зноў вас пабачыў…” : [верш] / У. Дубоўка // Ніва. – 1965. – 27 чэрв. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//4147)

    1966

    Казка пра зачараваную Лілю / У. Дубоўка ; мал. А. Луцэвіча // Бярозка. – 1966. – № 3. – С. 11–12. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Жоўтая акацыя” : [урыўкі з рамана] / У. Дубоўка. – Бярозка. – 1966. – № 5. – С. 4–8 ; № 6. – С. 14–18 ; № 7. – С. 1–9. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Барсук і мядзведзь” : нар. казка / У. Дубоўка ; мал. А. Салькова // Вясёлка. – 1966. – № 2. – С. 14. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Крошка хлеба” : забайкал. легенда / У. Дубоўка ; мал. І. Давідовіча // Вясёлка. – 1966. – № 8. – С. 6–7. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Найдаражэйшы скарб” : нар. казка / У. Дубоўка // ЛіМ. – 1966. – 15 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1967

    “Кветка шчасця” : казка / У. Дубоўка ; мал. Н. Бранавец // Бярозка. – 1967. – № 9. – С. 19–20. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Юныя капітаны” : [верш] / У. Дубоўка ; мал. І. Іскрынскай // Вясёлка. – 1967. – № 6. – С. 2. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Сквапныя мядзведзікі” : [казка] / У. Дубоўка ; мал. В. Ціхановіча // Вясёлка. – 1967. – № 9. – С. 11–12. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Мы заваёў сваіх не аддадзім” : [верш] / У. Дубоўка // Полымя. – 1967. – № 10. – С. 3. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Пінск” ; “Картуз-Бяроза” : [вершы] / У. Дубоўка // Настаўніцкая газета. – 1967. – 25 лют. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//421)

    “Волаты-асілкі” : [верш] / У. Дубоўка // Ніва. – 1967. – 22 студз. – С. 3. – Дэф. – (Шыфр НББ: 4Н//4147)

    1969

    Шчаслівы, хто ведаў яго : [успаміны пра А. Бабарэку] / У. Дубоўка // Полымя. – 1969. – № 10. – С. 168–170. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1970

    “Век наш дваццаты”; “Палескія паданні”; “Дзед адказвае ўнуку пра трысцінку” : [вершы] / У. Дубоўка // Беларусь. – 1970. – № 7. – С. 27. – (Шыфр НББ: 3ОК242)

    “Юныя капітаны”; “Голас партызана”; “Беларусь” : [вершы] / У. Дубоўка // Бярозка. – 1970. – № 7. – С. 13. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Драздовыя каралікі” : [верш] / У. Дубоўка ; мал. В. Шаранговіча // Вясёлка. – 1970. – № 7. – С. 5–6. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Зноў вас пабачыў…” : [верш] / У. Дубоўка // Ніва. – 1970. – 28 чэрв. – С. 5. – (Шыфр НББ: 4Н//4147)

    1971

    “Залатыя зярняты” : афр. казка / У. Дубоўка ; мал. Н. Грамыка // Вясёлка. – 1971. – № 3. – С. 8–9. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Як газель крыніцу капала” : афр. казка / У. Дубоўка ; мал. Н. Грамыка // Вясёлка. – 1971. – № 6. – С. 11–12. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    1972

    “Адна гарошынка” : нар. казка / У. Дубоўка; мал. Н. Грамыка // Вясёлка. – 1972. – № 8. – С. 6–7. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Удодава песня” : нар. казка / У. Дубоўка ; мал. Н. Грамыка // Вясёлка. – 1972. – № 11. – С. 12–13. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Пра адзін дом” : [нар. казка] / У. Дубоўка // Голас Радзімы. – 1972. – № 51. – С. 6. – (Шыфр НББ: 4Н//157)

    “Упершыню я пазнаёміўся з творамі Я. Купалы…” / У. Дубоўка // ЛіМ. – 1972. – 7 ліп. – С. 11. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1973

    “Пра дзівака, бусла і зямлю” : нар. казка / У. Дубоўка // Бярозка. – 1973. – № 3. – С. 30 – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Бліскучы пояс тайгі” : апавяданне / У. Дубоўка ; мал. П. Драчова // Бярозка. – 1973. – № 7. – С. 12–15, 18–19. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Капа пернікаў за тры капейкі” : [апавяданне] / У. Дубоўка // Вясёлка. – 1973. – № 2. – С. 10. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Канец свету” ў агародніках : [гумарэска] / У. Дубоўка ; мал. А. Луцэвіча // Вясёлка. – 1973. – № 4. – С. 11–12. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Срэбны званочак” : інд. нар. казка / У. Дубоўка ; мал. Н. Грамыка // Вясёлка. – 1973. – № 7. – С. 11–12. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Чаму куртаты заяц” : афр. казка / У. Дубоўка; мал. Н. Грамыка // Вясёлка. – 1973. – № 10. – С. 8–9. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Як я быў Дзедам Марозам” : [апавяданне] / У. Дубоўка ; мал. В. Тарасава // Вясёлка. – 1973. – № 12. – С. 3–4. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Пялёсткі” : [апавяданні] / У. Дубоўка // ЛіМ. – 1973. – 26 студз. – С. 10–11. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    “Цудоўны колас” : нар. казка / У. Дубоўка // ЛіМ. – 1973. – 21 снеж. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1974

    “У вочы – “саколю”…” : казка-верш / У. Дубоўка // Бярозка. – 1974. – № 12. – С. 24. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Бацяны” : [апавяданне] / У. Дубоўка ; мал. А. Шэверава // Вясёлка. – 1974. – № 3. – С. 4. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    1975

    “Удодава песня” : нар. казка / У. Дубоўка ; мал. В. Ціхановіча // Бярозка. – 1975. – № 7. – С. 14. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Мядзведзь” : [апавяданне] / У. Дубоўка ; мал. Я. Раманоўскага // Вясёлка. – 1975. – № 7. – С. 4. – (Шыфр НББ: 3ОК606)

    “Гусак і жаба”; “Воўк і вожык” : [з народнага] / У. Дубоўка // Маладосць. – 1975. – № 7. – С. 109–110. – (Шыфр НББ: 3ОК54)

    З паэмы “Варты вартага і варты” / У. Дубоўка // ЛіМ. – 1975. – 11 ліп. – С. 7. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    “Навучышся здабыць – навучышся і спажыць” : [урыв. з аўтабіягр. кніжкі] / У. Дубоўка // Ніва. – 1975. – 29 чэрв. – С. 5. – (Шыфр НББ: 4Н//4147)

    Уверх

Уладзімір Дубоўка – перакладчык

Уладзімір Дубоўка вядомы як перакладчык твораў У. Шэкспіра (“Санеты”, 1964), Дж. Байрана (паэмы “Шыльёнскі вязень”, “Бронзавы век”, містэрыя “Каін” у зборніку “Выбранае”, 1963), вершаў В. Брусава, А. Пракоф’ева, П. Тычыны, Ю. Яноніса, С. Шырвані, М. Ардубадзі, К. Каладзе, І. Мыслінскага, У. Бранеўскага, Ю. Славацкага, У. Сыракомлі, Ду Фу і іншых. Размешчаны кнігі з асобнымі перакладамі пісьменніка з фонда Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

  • Перакладныя творы У. Дубоўкі ў перыядычных выданнях з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі бібліятэкі

    1925

    Тычына, П. “Ой не крыйся, прырода” : [верш] / П. Тычына ; пер. з укр. У. Дубоўкі // Маладняк. – 1925. – № 9. – С. 30. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    1927

    Яноніс, Ю. “Мае песні”; “Ці бачыў ты?”; “Беспрацоўны”; “Батрацкая песня”; “На змагаровых могілках”; “Зімовы вечар” : [вершы] / Ю. Яноніс ; пер. з літ. У. Дубоўкі // Узвышша. – 1927. – № 2. – С. 77–79. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Шырвані, С. “Газэлі” : [вершы] / С. Шырвані ; пер. з азерб. У. Дубоўкі // Узвышша. – 1927. – № 4. – С. 79–81. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Яноніс, Ю. “Батрацкая песня” : [верш] / Ю. Яноніс ; пер. з літ. У. Дубоўкі // Чырвоны сейбіт. – 1927. – № 13 – С. 14. – (Шыфр НББ: МФ594)

    Яноніс, Ю. “На змагаровых могілках” : [верш] / Ю. Яноніс ; пер. з літ. У. Дубоўкі // Чырвоны сейбіт. – 1927. – № 14. – С. 3. – (Шыфр НББ: МФ594)

    1928

    Ордубадзкі, М. С. “Ханскі палац” / М. С. Ордубадзкі ; пер. з азерб. У. Дубоўкі // Узвышша. – 1928. – № 3. – С. 98–99. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Каладзе, К. “Пасля змагання” : [вершы] / К. Каладзе ; пер. з груз. У. Дубоўкі // Узвышша. – 1928. – № 3. – С. 100. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Чарэнц, Е. “Вось іду я да вас” : [верш] / Е. Чарэнц ; пер. з арм. У. Дубоўкі // Узвышша. – 1928. – № 4. – C. 98. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    1929

    Брусаў, В. “Мы”; “Трырэма”; “Муляр” : [вершы] / В. Брусаў ; пер. з рус. У. Дубоўкі // Узвышша. – 1929. – № 7. – С. 83–84. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    1958

    Рыльскі, М. “Міндоўгаў замак”; “Камень філарэтаў”; “Марыля”; “Белавежская пушча” : [вершы] / М. Рыльскі ; пер з укр. У. Дубоўкі // Полымя. – 1958. – № 12. – С. 50–52. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1959

    Славацкі, Ю. Мой запавет : [верш] / Ю. Славацкі ; пер з пол. У. Дубоўкі // Маладосць. – 1959. – № 9. – С. 107–108. – (Шыфр НББ: 3ОК54)

    Асееў, М. Брыгада камуністычнай працы : [верш] / М. Асееў ; пер. з рус. У. Дубоўкі // Полымя. – 1959. – № 3. – С. 3–4. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Ду, Фу. Верш пра тое, як асенні вецер разбурыў трысніковую страху маёй хаціны / Фу Ду ; пер. з кіт. У. Дубоўкі // Полымя. – 1959. – № 10. – С. 8–10. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1960

    Байран, Д. Г. Масква! Ты ўсім захопнікам рубеж! : урыв. з паэмы “Бронзавы век” / Д. Г. Байран ; пер. з англ. У. Дубоўкі // ЛіМ. – 1960. – 23 снеж. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1961

    Байран, Д. Г. Санет да Шыллёна; Шыльёнскі вязень : [вершы] / Д. Г. Байран ; пер. з англ. У. Дубоўкі // Полымя. – 1961. – № 1. – С. 141–150. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1964

    Шэкспір, В. Санеты / В. Шэкспір ; пер. з англ. Ул. Дубоўкі // Беларусь. – 1964. – № 4. – С. 22. – (Шыфр НББ: 3ОК242)

    Шэкспір, В. Санеты / В. Шэкспір ; пер. з англ. У. Дубоўкі // Маладосць. – 1964. – № 4. – C. 126–129. – (Шыфр НББ: 3ОК54)

    Шэкспір, В. Санеты / В. Шэкспір ; пер. з англ. У. Дубоўкі // Полымя. – 1964. – № 4. – С. 134–144. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Шэкспір, В. Санеты / В. Шэкспір ; пер. з англ. У. Дубоўкі // Работніца і сялянка. – 1964. – № 4. – С. 16–17. – (Шыфр НББ: 3ОК1844)

    Шэкспір, В. Санеты / В. Шэкспір ; пер. з англ. У. Дубоўкі // ЛіМ. – 1964. – 17 крас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1965

    Рыльскі, М. Мова / М. Рыльскі ; пер. з укр. У. Дубоўкі // ЛіМ. – 1965. – 29 студз. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Сыракомля, У. Ты памерці не павінна : [вершы] / У. Сыракомля ; пер. з пол. У. Дубоўкі // ЛіМ. – 1965. – 29 студз. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    2017

    Храпавіцкі, І. Дзвіна : [верш] / І. Храпавіцкі ; пер. [з пол. мовы] У. Дубоўкі // Краязнаўчая газета. – 2017. – № 30. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//308)

    Уверх



Паэзія барацьбы і перамогі:
літаратура пра Уладзіміра Дубоўку


У раздзеле прапануецца бібліяграфічны спіс выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які дапаможа даследчыкам больш поўна пазнаёміцца з творчасцю паэта, празаіка, мовазнаўцы, перакладчыка, літаратурнага крытыка. Асабліва грунтоўна разглядалася творчасць пісьменніка ў кнігах Дзмітрыя Бугаёва, Ганны Севярынец, Алеся Марціновіча, Ірыны Заяц. Цікавасць выклікаюць успаміны пра таленавітага паэта М. Дубоўкі, А. Бабарэкі, С. Грахоўскага, В. Віткі і П. Глебкі. Некаторыя з артыкулаў сучасных аўтараў (І. Багдановіч, Я. Будовіч, Д. Давідоўскага, А. Данільчык, В. Дранько-Майсюка, Н. Жарскай, В. Жыбуля, Г. Запартыка, Г. Севярынец, Л. Сільновай, Т. Лаўрык, А. Трафімчыка) алічбаваны і даступны чытачу ў поўным аб’ёме.



Фотагалерэя

Раздзел яскрава прадстаўляе жыццё і творчы шлях пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Галерэю аўтара складаюць асабістыя фатаграфіі, фотакопіі яго ліставання і рукапісаў, арыгіналы якіх захоўваюцца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (ф. 26, воп. 1–3, адз. зах. 117; 1900–1992), Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Фотаздымкі і, асабліва, выявы прыватных рэчаў пісьменніка – гальштука, акуляраў, кішэннага гадзінніка і інш. – дазваляюць трапіць у прастору асабістага поля Уладзіміра Мікалаевіча. Частка экспанатаў – з калекцый Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі, дзе захоўваецца большасць дакументаў архіўнага фонду пісьменніка. Матэрыялы яго эпісталярнай спадчыны перададзены для праекта Пастаўскай дзіцячай бібліятэкай імя У. Дубоўкі.

Даследчыкам даецца магчымасць спампоўваць дакументы з мэтай іх далейшага выкарыстання са спасылкай на захавальніка арыгіналаў.

Больш падрабязна з прадметамі можна азнаёміцца, звярнуўшыся непасрэдна ў адзначаныя арганізацыі.

З сямейнага альбома

Групавыя фотаздымкі з пісьменнікамі

Рукапісы, дакументы, лісты, рэчы пісьменніка



Ушанаванне памяці пісьменніка Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі

Мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка на фасадзе Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі

Мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка на фасадзе Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі


Уладзімір Дубоўка (1900–1976) – равеснік стагоддзя, ён вынес на сваіх плячах увесь свінцовы цяжар і ўсю жорсткую рамантыку свайго часу. Творчы патэнцыял пісьменніка атрымаў шырокі розгалас сярод ягоных сучаснікаў яшчэ ў 1920-я гады. Язэп Пушча сцвярджаў, што творы Дубоўкі – “гэта ўзвышша сучаснага беларускага мастацкага слова і паэзіі”. Уладзімір Жылка звяртаў увагу на вобразны талент паэта: “Ён умее, як з мармуру, высячы свой непаўторны вобраз”. У 1960-я г. украінскі празаік Іван Сенчанка называў паэта “геніем беларускай зямлі”, украінскі паэт Уладзімір Сасюра казаў, што Дубоўка “вялікі паэт Беларусі і не толькі Беларусі”. Памяць пра пісьменніка захоўваецца і ўшаноўваецца на Беларусі.

У 1990 годзе ў СШ № 1 г. Мядзеля, якая носіць імя Уладзіміра Дубоўкі, адкрыты музей гісторыі школы імя пісьменніка, які дзейнічае як філіял Мядзельскага музея народнай славы. Частка музейнай экспазіцыі – выданні і рукапісы У. Дубоўкі, яго фатаграфіі і асабістыя рэчы.

Экспазіцыя музея гісторыі школы імя У. Дубоўкі

Экспазіцыя музея гісторыі школы імя У. Дубоўкі

Мемарыяльная дошка на будынку СШ № 1 імя У. Дубоўкі г. Мядзеля

Мемарыяльная дошка на будынку СШ № 1 імя У. Дубоўкі г. Мядзеля


У горадзе Паставы адна з вуліц названа ў гонар У. Дубоўкі. У 2000 г. падчас фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы было прысвоена імя паэта-земляка Уладзіміра Дубоўкі. Гэта падзея была прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. У 2010 г. ў гонар пісьменніка была адкрыта мемарыяльная дошка, якая ўпрыгожвае будынак дзіцячай бібліятэкі. Барэльеф паэта выканаў вядомы беларускі скульптар і мастак Алесь Шатэрнік.

Будынак Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі

Будынак Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі

Калектыў дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі імкнецца вывучаць і папулярызаваць творчасць свайго земляка, было распрацавана і праведзена шмат мерапрыемстваў, прысвечаных пісьменніку.

Удзельнікі літаратурнай сустрэчы ў бібліятэцы “Жыццё маё – ці васілёк, ці ружа” зладзілі запамінальную акцыю: дзяўчаты ў нацыянальных строях дарылі людзям галінкі шыпшыны і буклеты з вершамі У. Дубоўкі, быў аформлены літаратурна-інфармацыйны стэнд пад той жа назвай.

Літаратурная сустрэча “Жыццё маё – ці васілёк, ці ружа”
Літаратурная сустрэча “Жыццё маё – ці васілёк, ці ружа”

Літаратурная сустрэча “Жыццё маё – ці васілёк, ці ружа”

Да 115-гадовага юбілею паэта супрацоўнікамі дзіцячай бібліятэкі сумесна з Пастаўскай раённай арганізацыяй Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны быў зняты фільм “У песнях я на Беларусь малюся” (2015). Чытачы бібліятэкі дэкламавалі вершы, а вядучая распавяла пра жыццёвы і творчы шлях У. Дубоўкі.

Запамінальным для ўдзельнікаў стаў велапрабег па мясцінах славутага земляка, які пачаўся ад бібліятэкі і прайшоў па вуліцы імя Дубоўкі. Маршрут пралягаў праз родныя вёскі паэта Манькавічы і Агароднікі. Былі ўскладзены кветкі ля памятнага каменя, устаноўленага на ўездзе ў Агароднікі ў 2018 г. Закончыўся прабег каля возера Доўжа, якое так маляўніча апяваў У. Дубоўка ў сваіх вершах.

“А колькі дзе б ні вандраваў,
Хоць добра ўсюды і прыгожа,
Мяне цягнула да Пастаў,
Хацелася пабыць ля Доўжа
У Айчыне многа гарадоў,
І вёсак – незлічоны шэраг.
А ўсё ж адсюль я ў свет пайшоў,
І тут ён, гэты самы бераг.”


У адным з класаў базавай школы в. Юнькі Пастаўскага раёна ў памяшканні, дзе займаецца другі клас, створаны міні-музей У. Дубоўкі.

Экспазіцыя міні-музея ў базавай школе в. Юнькі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Фота: Аліна Арлова
Экспазіцыя міні-музея ў базавай школе в. Юнькі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Фота: Аліна Арлова

Экспазіцыя міні-музея ў базавай школе в. Юнькі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Фота: Аліна Арлова

Вобраз Уладзіміра Дубоўкі ўвасабляецца ў выяўленчым мастацтве, яго партрэты створаны мастакамі Нінэль Шчаснай і Алесем Цыркуновым. Беларуская мастачка Н. Шчасная – аўтар шматлікіх партрэтаў, у якіх вобраз чалавека раскрываецца праз яго акружэнне, характэрную дэталь і вельмі часта – праз дачыненне да прыроды. У партрэце Уладзіміра Дубоўкі (1973) такой характэрнай дэталлю з’яўляецца ветка шыпшыны.

Нінэль Шчасная. Партрэт пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі

Нінэль Шчасная. Партрэт пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі

М. Анікушын. Партрэт У.М. Дубоўкі.

М. Анікушын. Партрэт У.М. Дубоўкі.


Складанае жыццё пісьменніка, яго літаратурны талент прывабіў скульптара М. Анікушына, які стварыў гіпсавы бюст Уладзіміра Дубоўкі.

У 2019 г. пра няпросты лёс пісьменніка зняты містычны дэтэктыў “Чорны чалавек Уладзіміра Дубоўкі”, якім пачалася серыя цыкла гістарычных дакументальных фільмаў “Лабірынты”.

У 2020 годзе ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” правяла да юбілею Уладзіміра Дубоўкі рэспубліканскі анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына!”

880 чытальнікаў розных узростаў з усёй Беларусі і нават з-за мяжы даслалі на конкурс свае відэазапісы. Памятнымі падарункамі і дыпломамі былі ўзнагароджаны больш за 60 удзельнікаў. Сярод іх – 12 пераможцаў (у чатырох катэгорыях) і 49 чалавек, адзначаных у 22 дадатковых намінацыях.

Выніковае мерапрыемства рэспубліканскага анлайн-конкурсу чытальнікаў, прысвечанае ўрачыстаму ўзнагароджанню пераможцаў, прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы 24 сакавіка 2021 года. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстаўка, на якой размясцілі прыжыццёвыя кнігі, зборнікі, пераклады У. Дубоўкі і крытычныя артыкулы з перыядычных выданняў, прысвечаных жыццёваму і творчаму шляху пісьменніка.

О, Беларусь, мая шыпшына!
О, Беларусь, мая шыпшына!

Падчас выніковага мерапрыемства конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, 24.03.2021 г.

Віртуальны праект, прысвечаны 120-годдзю У. Дубоўкі, і анлайн-конкурс “О, Беларусь, мая шыпшына!” былі прэзентаваны на ХХVIII Мінскай міжнароднай выстаўцы-кірмашы, якая праходзіла 18–20 лютага 2021 года.

Дзякуючы свайму таленту, паэтычнай адметнасці Уладзімір Дубоўка зрабіў каштоўны ўнёсак у скарбніцу нацыянальнай культуры, узбагаціў беларускую літаратуру яркімі паэтычнымі вобразамі, таму памяць пра пісьменніка захоўваецца, а сведчаннем таму – прысвечаныя яму мастацкія творы, дакументальныя фільмы, выстаўкі, выданні філатэлістычнай прадукцыі, бібліятэкі і вуліцы, якія носяць яго імя.

Відэазапісы

Play

У песнях я на Беларусь малюся

Дакументальны фільм “У песнях я на Беларусь малюся” (2015), зняты да 115-гадовага юбілею Уладзіміра Дубоўкі Пастаўскай дзіцячай бібліятэкай імя У. Дубоўкі сумесна з пастаўскай раённай арганізацыяй Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Play

Чорны чалавек Уладзіміра Дубоўкі

Містычны дэтэктыў “Чорны чалавек Уладзіміра Дубоўкі” (2019) з серыі цыкла гістарычных дакументальных фільмаў “Лабірынты”. Вядучы – Васіль Дранько-Майсюк, кіраўнік праекта “Лабірынты” – Валярына Кустава.

Play

Прэзентацыя, прысвечаныя жыццю і творчасці Ў. Дубоўкі

14 ліпеня 2020 г. да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі быў адкрыты новы раздзел віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” і была падрыхтавана электронная прэзентацыя, прысвечаныя жыццю і творчасці беларускага паэта, празаіка, перакладчыка і мовазнаўцы.



Бібліятэкарам