ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пра кнігі, якія выкрадалі...
Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу «Беларускі салавей», ініцыіраванага Нацыянальнай бібліятэкай

Беларусь на старажытных картах

Беларусь на старажытных картах
Іншыя навіны

9 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася публічная лекцыя з цыклу “Крыніцы гістарычнай памяці”, прысвечаная Году гістарычнай памяці.

З тэмай “Беларусь на старажытных картах” выступіў знакаміты даследчык старажытных беларускіх карт, гісторык, перакладчык, аўтар фундаментальных прац па гісторыі беларускай картаграфіі, складальнік гістарычных атласаў і збораў даўніх карт, аўтар рэканструкцыі шэрагу старажытных карт, атласаў і глобусаў, кандыдат гістарычных навук Леў Казлоў. Калегі завуць яго “беларускім Меркатарам”, параўноўваючы са знакамітым фламандскім картографам і географам XVI ст.

Biel-karty-1.jpg

калі ж упершыню на картах з’явіліся беларускія землі? ці ведаў Пталемей пра Беларусь? калі з’явіліся першыя карты з тапонімам “Белая Русь”? на падставе чаго тэрыторыі дзяржаў і зямель вылучалі на даўніх картах рознымі колерамі?

Друкаваныя карты свету з’яўляюцца найбольш універсальным і запатрабаваным прадметам калекцыянавання. Попыт на гэтыя карты маецца не толькі з боку калекцыянераў, але і інвестараў, таму яны вылучаюцца асабліва высокім коштам.

Наступная сустрэча для ўсіх жадаючых адбудзецца 16 лютага а 15-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій. Іван Сацукевіч, гісторык, аўтар шматлікіх публікацый пра беларускую сталіцу, член камісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак Мінска пры гарвыканкаме, выступіць з тэмай “Адлюстраванне гістарычнай памяці ў назвах вуліц Мінска”.

Запісы мінулых лекцый і жывыя трансляцыі наступных можна глядзець на канале YouTube ў графе “Трансляцыі” па адрасе https://www.youtube.com/c/BelarusBook/videos.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам