ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя выстаўкі бібліятэкіВялікая пластыка малых форм

Вялікая пластыка малых форм

Уладзіміра Іванавіча Жбанава (1954–2012) называюць каралём гарадской скульптуры. Яго кампазіцыі “Незнаёмка”, “Дзяўчынка з парасончыкам”, “Дама з сабачкам”, “Той, хто лічыць зоркі” і многія іншыя ўжо даўно палюбілі як беларусы, так і турысты. З імі фатаграфуюцца, да іх кідаюцца з абдымкамі, пахлопваюць па плячу і даюць мянушкі.

Работы скульптара ўпрыгожваюць не толькі нашу сталіцу. З яго творчасцю знаёмы жыхары Магілёва, Ліды, Бабруйска, Глыбокага і іншых гарадоў Беларусі, а таксама замежжа.

Віртуальная экспазіцыя "Вялікая пластыка малых форм”, якая складаецца з чатырох раздзелаў, змяшчае біяграфічныя звесткі пра У. Жбанава, слайды з малюнкам найбольш вядомых работ майстра,кнігі і выяўленчыя дакументы, а таксама выбраныя артыкулы, якія расказваюць пра скульптара і яго творчасць.

111