ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
“Ад Максіма Кніжніка пачатак”: аповесць “Развітанне” Барыса Мікуліча
«Я просты, біты жыццём беларус, які мае толькі адну мэту – застацца сумленным...» Некалькі суб'ектыўных згадак пра Васіля Быкава

Самая медыйная касмічная кніга: анлайн-выстава да Міжнароднага дня музеяў (+ відэа)

Самая медыйная касмічная кніга: анлайн-выстава да Міжнароднага дня музеяў (+ відэа)
Іншыя навіны

Гэта кніга – сапраўдная яркая зорка небасхілу экспазіцыі музея кнігі. Самая медыйная, бо вельмі запатрабаваная ў СМІ. Пра яе зняты шматлікія сюжэты і нават фільм! Самая касмічная, бо імкліва апярэдзіла на некалькі стагоддзяў свой час, многія адкрыцці аўтара актуальныя і сёння. Але досыць інтрыг…

Магчыма, вы ўжо здагадаліся, што гаворка ідзе пра знакаміты трактат “Вялікае мастацтва артылерыі”. Яго аўтар – наш зямляк, піянер ракетабудавання, тэарэтык артылерыі, мысліцель-гуманіст Казімір Семяновіч, 420 гадоў з дня нараджэння якога святкуецца сёлета.

На працягу стагоддзяў унікальная манаграфія была адной з найважнейшых і запатрабаваных у Еўропе навуковых прац, фундаментальнай крыніцай для тых, хто стаяў ля вытокаў сучаснага ракетабудавання і вывеў чалавецтва ў космас. Нездарма даследаванне было перакладзена на шматлікія еўрапейскія мовы (французскую, нямецкую, англійскую, польскую і інш.).

На анлайн-выставе прадстаўлена поўная калекцыя старадрукаў “Вялікае мастацтва артылерыі” Казіміра Семяновіча, якая захоўваецца ў фондзе бібліятэкі.

Першая кніга выйшла ў свет у 1650 г. у Амстэрдаме, у друкарні вядомага выдаўца Ёгана Янсана. Даследаванне выдадзена на лацінскай мове, зразумелай усім навукоўцам Еўропы таго часу. Яно складаецца з пяці частак і ўключае гравюры з 206 малюнкамі, выкананымі па эскізах аўтара.

Праз год, у 1651-м, трактат выйшаў на французскай мове ў таго ж выдаўца ў Амстэрдаме. Пераклад быў падрыхтаваны пад наглядам самога Казіміра Семяновіча.

У 1676 г. кніга ўбачыла свет на нямецкай мове ў перакладзе Томаса Бэрэна. Выданне, акрамя працы Казіміра Семяновіча, змяшчае прадмову і другую частку, напісаную капітанам артылерыі Д. Эрліхам, а таксама вялікую колькасць новых цудоўна выкананых гравюр.

У 1729 г. манаграфія Казіміра Семяновіча была выдадзена ў Лондане на англійскай мове.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі набыла каштоўныя старадрукі ў тым ліку і дзякуючы падтрымцы мецэнатаў (ААТ “БПС-Сбербанк”, СЗАТ “БелАВМ”). Лічбавыя копіі выданняў знакамітага трактата на латыні, французскай, нямецкай і англійскай мовах даступныя праз электронны каталог бібліятэкі.

Візуальны вобраз аўтара, яго вынаходніцтваў і асобных старонак манаграфіі знайшлі сваё адлюстраванне ў марках, манетах, скульптуры. Некаторыя з іх прадстаўлены на анлайн-стужцы нашай выставы.

У 2016 г. студыяй гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” ў рамках тэлевізійнага праекта “100 імёнаў Беларусі” быў створаны гістарычны дэтэктыў “Казімір Семяновіч. Вялікае мастацтва артылерыі”. У аснову фільма пакладзены архіўныя матэрыялы XVII ст. і ўнікальныя фрагменты сусветна вядомай кнігі. Для здымак нават правялі запуск ракеты, узноўленай па арыгінальных малюнках беларускага навукоўца. 

Запрашаем усіх да знаёмства з самай медыйнай касмічнай кнігай!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Аб прафесіі бібліятэкара – у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”

2 Чэр 2023

Галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Карэлая стала госцем рубрыкі “Утренние профессии” ў праграме “Добрай раніцы, Беларусь!”.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

У Барысаве прайшло пасяджэнне абласной школы дырэктара

2 Чэр 2023

31 мая на базе Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева прайшла абласная школа дырэктара на тэму “Публічная бібліятэка сёння: новыя стратэгіі ў дзейнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Фінляндыі адзначылі Дзень славянскага пісьменства і культуры

1 Чэр 2023

31 мая ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў г. Хельсінкі адбылася прэзентацыя выставачнага праекта, прымеркаванага да Дня славянскага пісьменства і культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2023”

1 Чэр 2023

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у XVI Міжнароднай канферэнцыі “Central Asia: Інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”, якая адбылася 24–26 мая ў Бухары (Рэспубліка Узбекістан).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вынікі XXXI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2023

26 мая 2023 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 118 зацверджаны вынікі XXXI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам