Штогод 24 мая ў розных частках славянскага свету адзначаюць Дзень славянскага пісьменства і культуры. Свята цесна звязана з постацямі святых раўнаапостальных братоў Кірылам і Мяфодзіем. Іх уклад у распаўсюджванне хрысціянскай веры, стварэння славянскага пісьменства немагчыма пераацаніць.
Яшчэ доўга навукоўцы розных краін дыскутуюць і палемізуюць адносна галоўнага пытання: стваральнікамі якой пісьмовай сістэмы з’яўляюцца Кірыл і Мяфодзій, глагалічнай або кірылічнай? Многія сучасныя даследчыкі сыходзяцца ў меркаванні, што братамі (у большасці сваёй, Кірылам) была створана глагалічная азбука для запісу славянскай мовы, і толькі пазней, ужо пасля смерці асветнікаў, Гаразд Ахрыцкі – паслядоўнік, багаслоў і прадаўжальнік вялікай справы святых братоў, на падставе глагалічнай сістэмы стварае кірылічны тып пісьменства. Тым не менш, спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ўвекавечыла іх асобы ў стагоддзях.
Маляваная выява Кірыла і Мяфодзія.
Біяграфічныя звесткі аб асветніках
Значныя падзеі ў жыцці Кірыла і Мяфодзія
Пераемнікі і захавальнікі спадчыны Кірыла і Мяфодзія
Пераход ад глаголіцы да кірыліцы
Старажытныя славянскія рукапісныя тэксты
Рукапісныя кнігі (факсімільныя выданні) з фондаў НББ, на якія паўплывала дзейнасць асветнікаў
Кірыл і Мяфодзій нарадзіліся і выхоўваліся ў знатнай сям’і ў візантыйскім горадзе Фесалонікі (Салунь).
Скульптурны помнік асветнікам у Балгарыі.
Скульптурны помнік у гонар асветнікаў у Салоніках, Грэцыя.
Мяфодзій (у міру Міхаіл) выбраў ваенную справу і дасягнуў у ёй значных поспехаў, але праз некаторы час прыняў пострыг і зышоў у манастыр на Малы Алімп. Кірыл (у міру Канстанцін) абраў багаслоўска-філасофскі шлях. Атрымаў адукацыю ў Канстанцінопалі.
У 862 г. да візантыйскага цара звяртаецца мараўскі князь Расціслаў з прашэннем прыслаць асветнікаў для тлумачэння хрысціянскага вучэння мясцоваму насельніцтву. У Маравію былі накіраваны браты Кірыл і Мяфодзій.
У 867 г. браты перадаюць рымскаму папе Адрыяну II мошчы св. Клімента, знойдзеныя ў падарожжы па Херсанесе. Пасля гэтага браты атрымліваюць дазвол ад папы на правядзенне набажэнстваў на славянскай мове.
Цікавы факт!
Кірыл стаў займацца стварэннем пісьмовай славянскай мовы яшчэ ў Канстанцінопалі. За аснову браты ўзялі гаворкі славян, якія жылі недалёка ад Фесалонік, і стварылі глаголіцу-азбуку, зразумелую жыхарам іншых частак славянскага свету. Кірылу неабходна было перавесці на славянскую мову Святое Пісанне.
У Маравіі браты паказалі вучням новую славянскую азбуку і кнігі, перакладзеныя на славянскую мову.
Больш за тры гады прабылі браты ў Маравіі, распаўсюджвалі хрысціянскую веру і перакладалі з грэчаскай мовы тэксты набажэнстваў і іншую рэлігійную літаратуру. Затым накіраваліся ў Рым.
Падарожжа ў Рым стала для Кірыла апошнім. Свайму брату ён завяшчаў: "Мы з табой як два валы: ад цяжкай ношы адзін упаў, іншы павінен працягнуць шлях".
Цікавы факт!
Насамрэч Кірыл (Канстанцін) толькі за пяцьдзясят дзён да смерці пастрыгся ў манахі з імем Кірыл. Мяфодзій хацеў забраць цела брата, каб пахаваць на радзіме. Але па радзе рымскага папы, Кірыла пахавалі ў храме Святога Клемента побач з мошчамі, якія браты ў 867 г. даставілі ў Рым. З гэтага моманту Кірыла пачалі ўшаноўваць як святога.
Праз некаторы час князь Коцел, які княжыў у Паноніі, папрасіў рымскага папу накіраваць да яго Мяфодзія як афіцыйнага пасланніка для правядзення набажэнстваў на славянскай мове. Рымскі папа Адрыян II пацвердзіў, што Мяфодзій мае права праводзіць літургію на славянскай мове. З гэтага моманту Мяфодзій апекаваўся землямі Вялікай Маравіі і Паноніі.
Геаграфічная карта тэрыторый Вялікай Маравіі.
У 870 г. Мяфодзій трапіў у палон пад час ваеннага паходу нямецкага караля Людовіка на Маравію, потым яго судзілі і адправілі ў Швабію (вобласць на паўднёвым захадзе сучаснай Германіі), у адзін з манастыроў, дзе з некаторымі сваімі вучнямі ён прабыў у зняволенні тры гады. Пасля вызвалення і вяртання ў Вялікую Маравію свяціцель сумесна з вучнямі перакладаў богаслужбовыя кнігі на славянскую мову, прапаведаваў мясцовым жыхарам, звярнуў да хрысціянскай веры чэшскага князя і яго жонку.
Цікавы факт!
Мяфодзій яшчэ некалькі разоў трапляў у палон (па прычыне змены ўлады), яго абвінавачвалі ў ерасі, затым зноў ушаноўвалі. У такія моманты толькі ўмяшанне Рыма ратавала свяціцеля. Мяфодзій стаў архібіскупам, пераклаў на славянскую мову амаль увесь Стары Запавет, звод царкоўных канонаў, свецкіх законаў і мноства царкоўных кніг.
У 885 г. Мяфодзій памёр. Працягнуў яго справу Гаразд Ахрыдскі – славянін, архібіскуп.
Цікава ведаць!
Дзякуючы намаганням Кірыла і Мяфодзія славяне атрымалі не толькі Евангелле і богаслужбовыя кнігі на роднай мове, але і магчымасць чытаць візантыйскія кнігі.
Іканапісная выява Гаразда Ахрыдскага.
Перад смерцю ў 885 г. Мяфодзій прызначыў сабе пераемніка. Гэта быў Гаразд Ахрыдскі, які не толькі захаваў спадчыну Кірыла і Мяфодзія, але і разам з іншымі вучнямі прымаў удзел у стварэнні на аснове глаголіцы і грэчаскага алфавіта - кірыліцы.
Башчанская пліта – адзін з старажытнейшых помнікаў глаголіцы XI ст.
Астрамірава Евангелле – XI ст. Ліст 2.
Паміж глаголіцай і кірыліцай няма розніцы ні ў колькасці літар – у першапачатковым варыянце іх 41 у дзвюх азбуках - ні ў іх назвах: "аз", "буки", "веди"… Розніца заключаецца ў напісанні літар, а таксама ў несупадзенні лічбавага значэння літар. У кірыліцы лічбы прывязаны да лічбавых значэнняў адпаведных літар грэчаскага алфавіту. Таму "аз" - адзінка, а "веди" - двойка. Ёсць і іншыя несупадзенні.
Кіеўскія глагалічныя лісткі – другая палова X ст.
Кіеўскія лісткі (Кіеўскі імшал) датуюцца другой паловай X ст. Гэты помнік з'яўляецца найстаражытнейшым з стараславянскіх тэкстаў, напісаных глаголіцай, і па сваёй палеаграфіі, і па моўных асаблівасцях. Рукапіс уяўляе сабой текст, напісаны глаголіцай на сямі лістах, які змяшчае ўрыўкі з Лацінскага імшала (сакраментарыя), г.зн. кнігі літургічных тэкстаў. Рукапіс напісаны трыма почыркамі. Ён ўтрымлівае чытанні з “Паслання апостала Паўла рымлянам” (кіраўнік XIII, вершы 11–14 і кіраўнік XIV, вершы 1–4), малітву да Найсвяцейшай Панны, а таксама розныя малітвы з імшы.
“Заграфскае Евангелле” – другая палова X ст.
“Заграфскае Евангелле” (Codex Zographensis) – няпоўны глагалічны рукапіс Чацвёраевангелля, помнік канца X, або пачатку XI ст. Змяшчае 304 пергаментныя лісты: 288 лістоў уласна евангельскага тэксту і 16 лістоў напісанага кірыліцай сінаксара больш позняга часу.
“Савава кніга” – XI ст.
“Савава кніга” змяшчае стараславянскі кірылічны тэкст евангелля-апракас. Помнік атрымаў назву паводле імя пісца – Савы, двойчы згаданага ў прыпісцы да тэксту (на лл. 51а і 56а: “поп Сава пісаў”). Помнік змяшчае 166 лістоў пергаменту фармату 17x13 – 17x14 см рознага часу; найбольш каштоўныя найстаражытныя лісты 25–153 і 166 (датуюцца пачаткам першай паловы XI ст.), напісаныя на тэрыторыі Усходняй Балгарыі. Па асаблівасцях арфаграфіі і палеаграфіі “Савава кніга” лічыцца адным з ранніх кірылічных помнікаў.
Супрасльскі рукапіс – XI ст.
Супрасльскі рукапіс (Супрасльскі зборнік, або Супрасльская мінея, Codex Suprasliensis) – кірылічны стараславянскі рукапіс, няпоўны зборнік жыццяў святых і пропаведзяў рознага паходжання на сакавік месяц (сакавіцкая мінея). Найбуйнейшы па аб’ёме помнік стараславянскай мовы: 285 пергаментных лістоў вялікага фармату. Напісаны рукапіс, верагодна, ва ўсходняй ці паўночна-ўсходняй Балгарыі, датуецца першай паловай або сярэдзінай XI ст.
Ізборнік Святаслава – 1073 і 1076 гг.
Адна з самых старажытнарускіх рукапісных кніг. Ізборнікі былі складзены для вялікага князя Святаслава Яраславіча.
У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі знаходзіцца факсімільнае выданне Ізборніка Святаслава (Изборник Святослава 1073 года. – Факсимильное изд. – Москва: Книга, 1983. - 266 л. + приложение (79 с.: ил.) ЭК НББ
Астрамірава Евангелле – XI ст.
Найстаражытнейшая рукапісная кніга Кіеўскай Русі, напісаная ў сярэдзіне XI ст. Лічыцца найкаштоўнейшым помнікам стараславянскай мовы рускага ізводу.
У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі знаходзіцца некалькі асобнікаў факсімільных выданняў:
- Остромирово Евангелие, 1056-1057 гг. – М.; Л.: Моск. патриархат: Аврора, 1988. – 294 л. + Прил. – 15, [1] с.: ил. - ISBN 5-7300-0142-8; ЭК НББ
- Остромирово Евангелие, 1056-1057 / Вступ. ст. Н. Н. Розова. - Л.: Аврора, 1988. - 294 с. + (Приложение. - 14 с. Вступ. ст. на англ.); ЭК НББ
- Остромирово Евангелие 1056-1057 гг. – 2-ое фотографич. изд. – СПб. : изд. А.Ф. Маркова, 1889. - 295 с.; ЭК НББ
- Остромирово Евангелие, 1056-1057 гг.: по изданию А.Х. Востокова: [с приложением греческого текста Евангелий и с грамматическими объяснениями]. – [Репринтное воспроизведение]. – Москва: Языки славянских культур, 2007. - VIII, 295, 320 с., XXIII с. – (Памятники славяно-русской письменности. Новая серия). – ISBN 5-9551-0025-3; ЭК НББ
- Остромирово Евангелие. 1056-1057 гг.: С прил. греческого текста евангелий и с грамматич. объяснениями / Изд. А. Востоковым. Предисл. А. Востокова, с. I–VIII. – СПб.: тип. имп. акад. наук, 1843. – VIII, 320 с. [4] с., 290 л. илл. “Опечаток”). ЭК НББ
Тураўскае Евангелле – XI ст.
Тураўскае Евангелле – адзін са старажытных помнікаў славянскага пісьменства, які напісаны кірыліцай. Ад рукапісу захавалася толькі дзесяць лістоў. Яны былі знойдзены ў Тураве ў 1865 г. падчас археалагічнай экспедыцыі ў скрыні з-пад вугалю.
У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі знаходзіцца факсімільнае выданне (Тураўскае Евангелле: факсімільнае ўзнаўленне. Даследаванні / [Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2014. – 186, [1] с. – ISBN 978-985-7039-30-2). ЭК НББ
Слуцкае Евангелле – пачатак XVI ст.
Рукапіснае Евангелле – тэтр (Чацвёраевангелле), помнік славянскай пісьменнасці XVI ст. Да нядаўняга часу лічылася, што рукапіс уласнаручна перапісаў у 1582 г. князь Юрый Алелькавіч Слуцкі. У кнізе 263 аркушы, з якіх 6 чыстых, 4 запоўнены тэкстам не цалкам і 8 пераплётных аркушаў. У рукапісе 32 сшыткі, колькасць аркушаў у іх аднолькавая – па 8 у кожным сшытку. Першапачатковая знешняя структура кнігі не парушаная – усе сшыткі захаваліся, аркушы ў сшытках не страчаныя і знаходзяцца ў іх на сваіх месцах, узноўленых аркушаў няма.
У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі знаходзіцца некалькі асобнікаў факсімільнага выдання 2009 г. Адзін з якіх – поўная копія (Святое Евангелие. Слуцк, 1582 / [предисловие Митрополита Минского и Слуцкого, патриаршего экзарха всея Беларуси Филарета]. – Факсимильное изд. – Минск: Белорусская православная церковь: Национальная библиотека Беларуси, 2009. – [574] с. факсим. – ISBN 978-985-511-205-2). ЭК НББ
Кірыла-Мяфодзіеўскія зборнікі апошняй чвэрці XIX ст. і інш. літаратура з працамі знакамітых навукоўцаў з фондаў НББ
Бібліяграфічны спіс
- Собрание сочинений А. Гильфердинга : [в 4 т.]: Т. 1: Гильфердинг, А.Ф. (1831—1872). I. История сербов и болгар. II. Кирилл и Мефодий. III. Обзор чешской истории. - 1868. - [6], 440, II с. ЭК НББ
Т. 2: Статьи по современным вопросам славянским. - 1868. - [4], 494, VI с. ЭК НББ
Т. 3: Босния, Герцеговина и Старая Сербия. - Санкт-Петербург: издание Д.Е. Кожанчикова, 1873. - [2], VI, [2], 541 с. ЭК НББ
Т. 4: Гильфердинг, А.Ф. (1831—1872). История балтийских славян. - Санкт-Петербург: издание Д. Е. Кожанчикова, 1874. - [2], IV, 462, XVII с., [1] л. портр. ЭК НББ - Малышевский, И.И. Святые Кирилл и Мефодий, первоучители славянские / Соч. Ив. Малышевского. - Киев: Тип. Г.Т. Корчак-Новицкого, 1886. - VI, II, 483 с. ЭК НББ
- Викторов, А.Е. Кирилл и Мефодий: Новые источники и ученые труды для истории славянских апостолов / Л. Викторова. - М.: Синод. тип., 1865. - [2], 126 с. ЭК НББ
- Архангельский, А. С. Св. Кирилл и Мефодий и совершенный ими перевод св. писания / Читано… проф. А. С. Архангельским. - Казань: тип. Казанского ун-та, 1885. - 43 стр. ЭК НББ
- Лавровский, П. А. Кирил и Мефодий, как православные проповедники у западных славян, в связи с современною им историею церковных несогласий между востоком и западом / Сочинение П. Лавровского. - Харьков: Ун-тская тип., 1863. - Стр. VII, 588 ЭК НББ
- Бильбасов, В.А. (1837—1904). Кирилл и Мефодий: [в 2 ч.] / В. А. Бильбасов. - Санкт-Петербург: Печатня В. Головина, 1868―1871 ЭК НББ