ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыі

Віртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыі

Дзейнасць па падрыхтоўцы электронных мультымедыйных рэсурсаў служыць яскравым прыкладам выкарыстання шматлікіх тэхналагічных магчымасцей, якія адкрывае сёння мультымедыйны фармат прадстаўлення інфармацыі.

Віртуальныя праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленыя на 3-х мовах – беларускай, рускай і англійскай, – з’яўляюцца сучаснымі інфармацыйнымі прадуктамі, роля іх паступова ўзрастае, і яны могуць скласці важную частку нацыянальнай інфармацыйнай прасторы:

Таксама да ўвагі карыстальнікаў інтэрнэт-партала прапаноўваюцца новыя формы выставачнай работы – віртуальныя выстаўкі і віртуальныя калекцыі.

З прадстаўленымі дакументамі з фондаў і калекцый бібліятэкі наведвальнікі віртуальных выставак могуць азнаёміцца ў любы час сутак. На віртуальных стэндах – кнігі, рэпрадукцыі, паштоўкі, плакаты, гуказапісы, электронныя дакументы і інш. Інфармацыя структуравана па тэматычных раздзелах. Простая навігацыя з гіперспасылкамі для зручнасці перамяшчэння ў раздзел, які цікавіць, кароткая анатацыя да экспануемых выданняў, адпаведны дызайн палягчаюць успрыманне.

Прадстаўленыя ў фармаце тэматычных сайтаў, відэапрэзентацый і слайд-шоу, гэтыя электронныя рэсурсы ствараюцца да юбілеяў слынных суайчыннікаў, свецкіх і духоўных свят, знамянальных дат у жыцці краіны:

Інтэрнэт-праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі атрымліваюць шырокі рэзананс. Аналагаў такога роду мультымедыйных рэсурсаў мала не толькі ў нашай краіне, але і ў краінах СНД. Выкананыя на належным узроўні і максімальна інфарматыўныя, яны садзейнічаюць:

  • папулярызацыі фондаў бібліятэкі;
  • пашырэнню ведаў па беларускай культуры і гісторыі;
  • ажыццяўленню свабоднага доступу карыстальнікаў да культурнай і гістарычнай спадчыны нашага народа.
111