ГалоўнаяМерапрыемствыАдваротны бок прыгажосці
Бліскучае сонца Прынёмання
Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць”

Адваротны бок прыгажосці

Адваротны бок прыгажосці
Іншыя Мерапрыемствы
5 верасня – 24 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 5 верасня па 24 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “Адваротны бок прыгажосці”.

Прыгажосць патрабуе ахвяр. Колькі падлеткаў і маладых людзей штодня кіруецца гэтым пастулатам, імкнучыся “падагнаць” фізічнае аблічча пад стандарты знешнасці, прадыктаваныя грамадскай думкай... Аднак ідэал застаецца недасягальным, самаацэнка зніжаецца, а арганізм атрымлівае сур’ёзную праблему – парушэнне харчовых паводзін. Чаму развіваецца булімія і анарэксія, як яны звязаны з упэўненасцю ў сабе і ці ёсць шанец перамагчы траўміруючыя фактары? Падобныя пытанні асветлены ў часопісах “Здоровый образ жизни”, “Военная медицина”, “Медицинский журнал”.

Расстройствы харчовых паводзін маюць вялікае значэнне як у клінічнай медыцыне, так і ў грамадстве ў цэлым. Як правіла, парушэнне фарміруецца ў юнацкім узросце і вядзе да сур’ёзных наступстваў з боку фізічнага і псіхічнага здароўя. Праблемы фарміравання харчовых паводзін дзяцей, падлеткаў і маладых людзей адлюстраваны ў артыкулах перыядычных выданняў “Весці НАН Беларусі”, “Народная газета”, “Здоровый образ жизни” і інш.

Публікацыі ў газеце “Беларускі час”, часопісах “Здоровье”, “Домашний очаг” раскажуць, чым небяспечна галаданне і дыеты, як перамагчы звычку заядаць стрэсы і прыняць сябе.

Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена каля 30 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.



Бібліятэкарам