ГалоўнаяМерапрыемствыБліскучае сонца Прынёмання
Падарожжа з “БібліяКОМПАСам”
Адваротны бок прыгажосці

Бліскучае сонца Прынёмання

Бліскучае сонца Прынёмання
Іншыя мерапрыемствы
6 верасня – 30 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 6 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Бліскучае сонца Прынёмання”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага крытыка, літаратуразнаўца, празаіка Уладзіміра Андрэевіча Калесніка (1922–1994).

Пісьменнік быў цікавай асобай, заўсёды знаходзіўся ў эпіцэнтры літаратурных працэсаў. Даследаваў заходнебеларускую літаратуру, адкрываючы яе як грамадскі і эстэтычны феномен у беларускай літаратуры 1920-х гадоў. Кола творчых інтарэсаў даследчыка ўключала таксама старажытную літаратуру, фальклор, сучасную паэзію і прозу. Працы Уладзіміра Калесніка вылучаюцца высокай творчай культурай, глыбінёй даследчыцкай думкі, імкненнем да аб’ектыўнасці і шматбаковасці даследавання, уменнем стварыць жывыя творчыя партрэты грамадскіх і літаратурных дзеячаў.

Экспазіцыя знаёміць з багатай літаратурнай спадчынай пісьменніка. Зацікавяць кнігі літаратурных партрэтаў і нарысаў “Лёсам пазнанае”, “Тварэнне легенды”, “Усё чалавечае”, дакументальная аповесць “Пасланец Праметэя”, крытычныя працы “Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура”, “Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі”, “Янка Брыль: нарыс жыцця і творчасці” і інш. У Год гістарычнай памяці чытачоў не пакіне абыякавымі дакументальная кніга “Я з вогненнай вёскі...” (сумесна з А. Адамовічам і Я. Брылём) і аўтабіяграфія пісьменніка “Доўг памяці”.

Дапаўняе выстаўку літаратура пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Калесніка.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам