ГалоўнаяМерапрыемствыДоўгачаканая Бібліяноч у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі: мноства крыніц энергіі для новых здзяйсненняў!
Адчуць цеплыню сонца і моц зямлі: у бібліятэцы адбудзецца майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву
Споведзь душы

Доўгачаканая Бібліяноч у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі: мноства крыніц энергіі для новых здзяйсненняў!

Доўгачаканая Бібліяноч у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі: мноства крыніц энергіі для новых здзяйсненняў!
Іншыя мерапрыемствы
29 красавіка
Дата правядзення
19.00–23.00
Час правядзення
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Месца правядзення

29 красавіка “скарбніца ведаў” запрашае на акцыю ў падтрымку чытання “Бібліяноч-2022”! Мерапрыемствы, аб’яднаныя тэмай “NLB. Энергія будучыні”, прысвечаны 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая прапануе ўсім гасцям адправіцца разам у новае стагоддзе.

У гэты вечар бібліятэка стане сапраўдным правадніком у будучыню і дазволіць даведацца пра ўсе грані энергій свайго “алмаза”! Першы прыпынак – “Энергія зносін”. У 19.00 вас сустрэнуць студэнты кафедры рэжысуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, якія рыхтуюць чароўнае тэатралізаванае адкрыццё Бібліяночы.

Наступным крокам (нават трошкі сакрэтным) стане для гасцей актыўны квест па бібліятэцы “Унутры ромбакубаактаэдра”. Чаму менавіта ён заслугоўвае вашай увагі і злёгку ахутаны таямнічасцю? З яго дапамогай можна атрымаць фішкі і трапіць на бонусныя пляцоўкі – “Энергія майстра” і “Энергія неба”. Пагадзіцеся, гучыць вельмі заманліва!

Жадаючых кінуць выклік сабе і акружаючым запрашаем у зону “Энергія інтэлекту”. Менавіта тут пройдуць шахматна-шашачны турнір і майстар-класы па гульні ў шахматы.

Вясёлай кампаніі месца таксама знойдзецца: у “Энергіі гульні” разнастайнасць “настолак” ад “HobbyGame” не пакіне абыякавымі ні-ко-га!

“Энергія музыкі” захопіць вас у музычна-літаратурнай гасцінай “Прагулкі скрозь стагоддзі” на займальнай лекцыі “Тытаны рамантычнага класіцызму” і фартэпіянным канцэрце. Чароўнымі мелодыямі прывабіць выступленне фолк-гурта “Guda”. А аматарам “руху” падыдуць дыджэйскія пляцоўкі.

Хм, а як жа трэнды? Мы пра іх таксама не забылі – на пляцоўцы “Энергія прыгажосці і маладосці” вас чакае шмат цікавага: відэасалон Беларускай палаты моды, fashion-ілюстрацыі з Веранікай Талецкай, паказ калекцыі экаадзення, касплей і нават ілюзійнае шоу Івана Чашуна!

Насычаная праграма падрыхтавана і для самых маленькіх гасцей нашага свята. Зона “Энергія дзяцінства” дазволіць акунуцца ў цёплыя ўспаміны мамам і татам і парадуе дзетак. Аквагрым, здымка мультфільма са школай дзіцячай мультыплікацыі “Энфіс”, майстэрня юных мастакоў, майстар-класы ад цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “АРТ”, творчая сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Аленай Стэльмах, выступленні тэатра пантамімы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і ўзорнага тэатра лялек “Васілёк”, пазнавальная IT-праграма ад вучэбнага цэнтра “Robolab” падораць шмат цёплых зносін і прыемных сюрпрызаў.

І гэта далёка не ўсё! Грані энергій у поўнай меры раскрыюцца і ў самых “дарослых” зонах: “Энергія душы” на сеансах астрапсіхалогіі з Вольгай Дзянісавай, “Энергія абароны” ў размове з адвакатам Ірынай Несцяровіч, “Энергія думкі” ў інтэлектуальнай квест-гульні ад “Квесторыі”, “Энергія фантазіі” на літаратурнай віктарыне ад “TerraIncognita”, “Энергія кінамастацтва” пры праглядзе старых фільмаў і падчас шмат чаго іншага!

Уваход вольны! На бонусныя пляцоўкі “Энергія майстра” (выставачны комплекс, пам. 104, і галерэя “Панарама”, 22-гі паверх) і “Энергія неба” (аглядная пляцоўка, 23-ці паверх) – па фішках.

Праграма “Бібліяноч-2022”

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Запрашаем усіх з 19.00 да 23.00 зарадзіцца энергіяй разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі! Абяцаем самы займальны вечар і выдатны настрой!

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

03.05.2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Бібліятэкарам