ГалоўнаяМерапрыемствыЦыкл канцэртаў-лекцый “Прагулкі скрозь стагоддзі”
Жамчужыны беларускай прыроды
Сучасная навука: інавацыі, тэхналогіі, прыярытэты

Цыкл канцэртаў-лекцый “Прагулкі скрозь стагоддзі”

Цыкл канцэртаў-лекцый “Прагулкі скрозь стагоддзі”
Іншыя мерапрыемствы
14 студзеня
Дата правядзення
15.00–17.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

Запрашаем на цыкл канцэртаў-лекцый, якія раскрываюць гісторыю развіцця класічнай музыкі!

11 лютага а 15-й гадзіне чакаем усіх жадаючых на канцэрце “Музыка нашага часу”.

Вас чакае знаёмства з шэдэўрамі акадэмічнай музыкі, якія выканаюць музыканты-аматары. Выкананне твораў будзе дапоўнена расповедам пра кампазітараў і гісторыю стварэння асобных твораў, а таксама маляўнічай прэзентацыяй з панарамай культурнага жыцця эпохі: яе архітэктуры, жывапісу, літаратуры, моды.

2022 год
29 студзеня – “Гармоніі эпохі Барока” (праграма канцэрта)
26 лютага – “Свяшчэнная трыяда класіцызму” (праграма канцэрта)
26 сакавіка – “Уводзіны ў рамантыку” (праграма канцэрта)
29 красавіка – “Тытаны рамантычнага піянізму” (праграма канцэрта)
28 мая – “Палітра фарбаў рамантызму” (праграма канцэрта)
24 верасня – “Узлёт рускай музычнай думкі” (праграма канцэрта)
29 кастрычніка – “Музыка Сярэбранага веку” (праграма канцэрта)
26 лістапада – “Тысяча абліччаў мадэрну” (праграма канцэрта)

2023 год
14 студзеня – "Насустрач XXI стагоддзю" (праграма канцэрта)

Вядучая: Маргарыта Рукевіч.

Уваход па чытацкім білеце або пропуску сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Невычэрпнае багацце слова

01.06.2023

Юбілейная выстаўка “Невычэрпнае багацце слова”, прысвечаная 70-годдзю беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Сямёнавіча Роўды, праходзіць з 1 чэрвеня па 3 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Прафесіяналізм. Адвага. Гонар

30.05.2023

З 30 мая па 27 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана выстава “Прафесіяналізм. Адвага. Гонар”, прысвечаная 170-годдзю пажарнай службы Беларусі.



Бібліятэкарам