ГалоўнаяМерапрыемствыСповедзь душы
Доўгачаканая Бібліяноч у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі: мноства крыніц энергіі для новых здзяйсненняў!
Мерапрыемствы да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці

Споведзь душы

Споведзь душы
Іншыя мерапрыемствы
22 красавіка – 31 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 22 красавіка па 31 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Споведзь душы”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, перакладчыка Генадзя Якаўлевіча Кляўко (1932–1979).

Паэт Генадзь Кляўко не дажыў некалькі гадоў да свайго пяцідзесяцігоддзя. Так многа не паспеў зрабіць, але ў апошнія гады працаваў актыўна і вынік быў прыкметны: паэмы, вершы, пераклады, гумар…

Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з першым зборнікам лірычных вершаў Г. Кляўко “Абветраныя далягляды”, кнігамі паэзіі “Сто крокаў”, “Прыстань”, “Падкова над парогам”, зборнікам гумарыстычных вершаў “Лайдак і кнопкі”, кнігай для дзяцей “Першы салют” і інш. Бацькоўская зямля, матчына песня, роднае слова – паэзія Генадзя Кляўко шчырая, простая, зямная. Лірычны герой яго паэтычных твораў – чалавек спагадлівага сэрца, светлых думак, добрых, высокіх памкненняў. Асноўныя матывы твораў пісьменніка – услаўленне красы жыцця, маладосці, яднанне са светам, з сумленнымі людзьмі, водгук на чужое гора і бяду, шчырая захопленасць роднымі краявідамі.

Kliauko-1.jpg

Шмат твораў паэт прысвяціў гераічнаму подзвігу савецкага народа ў Айчыннай вайне. Асаблівую ўвагу крытыкі і чытачоў прыцягнула яго паэма “Плуг”, дзе аўтар выступаў ад імя пакалення, апаленага вайной, чалавека, які хлапчуком перажыў ліхалецце вайны, які помніць суровыя выпрабаванні таго часу.

Асобна прадстаўлены шматлікія пераклады паэта з рускай, украінскай, яўрэйскай, венгерскай і іншых моў. У 1975 г. выйшаў зборнік паўднёва-асецінскай паэзіі “Трубіць алень”, дзе Генадзь Кляўко ўпершыню шырока пазнаёміў беларускага чытача з сучаснай асецінскай паэзіяй.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам