ГалоўнаяМерапрыемствыАдчуць цеплыню сонца і моц зямлі: у бібліятэцы адбудзецца майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву
Вучымся іграць. Самавучыцелі ігры на музычных інструментах
Доўгачаканая Бібліяноч у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі: мноства крыніц энергіі для новых здзяйсненняў!

Адчуць цеплыню сонца і моц зямлі: у бібліятэцы адбудзецца майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву

Адчуць цеплыню сонца і моц зямлі: у бібліятэцы адбудзецца майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву
Іншыя мерапрыемствы
5 мая
Дата правядзення
16.00–19.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

5 мая а 16-й гадзіне ў выставачным комплексе бібліятэкі (пам. 104) адбудзецца сустрэча з майстрам саломапляцення, сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Аленай Таляронак, па вырабе аб’ёмнай кветкі ў тэхніцы саломапляцення.

Бліскучая, сонечная, залацістая саломка заўсёды зачароўвала майстроў! Продкі здаўна адзначалі ўнікальнасць гэтага матэрыялу, яго прыгажосць і практычную каштоўнасць, бо наша “беларускае золата” ўвабрала цеплыню сонца і моц зямлі. Тысячагоддзі саломка выкарыстоўвалася для вырабу посуду, лялек, скарбонак, галаўных убораў, пано, упрыгожвання інтэр’еру.

На майстар-класе будзе зроблена аб’ёмная кампазіцыя “Кветачка”, састаўленая з нескладаных плеценых дэталяў у чароўнай тэхніцы саломапляцення. Сапраўдны цуд можна стварыць сваімі рукамі, уклаўшы ў рукадзелле крышачку ўвагі, цярпення і душэўнага цяпла.


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81 (для СМІ), 293 27 50 (для даведак).

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам