ГалоўнаяМерапрыемствыНароднае мастацтва беларусаў – у выставачным праекце “Жывыя крыніцы” (+відэа)
Запрашаем далучыцца да прыгод мышкі Пік-Пік і яе сяброў
Вэбінар па мікрабіялагічным аспекце захаванасці дакументаў

Народнае мастацтва беларусаў – у выставачным праекце “Жывыя крыніцы” (+відэа)

Народнае мастацтва беларусаў – у выставачным праекце “Жывыя крыніцы” (+відэа)
Іншыя мерапрыемствы
17 лютага – 23 ліпеня
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

17 лютага ў выставачным комплексе бібліятэкі (пам. 104) у межах Года гістарычнай памяці адбылося адкрыццё экспазіцыі “Жывыя крыніцы”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці падрыхтавала выставу вырабаў, якія прама ці апасродкавана працягваюць і развіваюць шматвяковыя традыцыі беларускага народнага мастацтва.

Са старадаўніх часоў да сённяшніх дзён беларусамі былі захаваны многія віды і формы традыцыйнай мастацкай творчасці: разьба па дрэве, ганчарства, кавальства, ткацтва, вышыўка, роспіс, пляценне з прыродных матэрыялаў. З усіх рэгіёнаў Беларусі ў сталіцу прывезлі працы звыш ста майстроў народнай творчасці.

У выставачным праекце прадстаўлены:

  • калекцыя посуду з лазы аматарскага аб’яднання “Вербачка”;
  • выцінанкі Людмілы Валковіч-Борыс і Лізаветы Чырвонцавай;
  • вышыўка і ткацкія вырабы Марыны Гушчы і Ірыны Забаўскай;
  • ганчарны посуд Васіля Логвіна і Мікалая Стрэльчанкі;
  • саломапляценне Алёны Грынь і Алы Аўсяннікавай;
  • дэкаратыўныя пано ў тэхніцы мастацкіх роспісаў Ірыны Церашковай і Святланы Скавырка;
  • велікодныя пісанкі Вольгі Хачковай;
  • дробная гліняная пластыка Васіля Якавенкі;
  • вырабы з бісеру Веры Пярмінавай і Алены Артынскай;
  • міфалагічныя і фальклорныя лялькі аб’яднання “Папараць-кветка”;
  • шмат іншых узораў мастацкіх рамёстваў, якія дэманструюць напрамкі развіцця народнага мастацтва Беларусі.

Экспанаты – адлюстраванне сапраўднага шляху жыцця беларусаў. За кожным прадметам, за кожным вырабам – ці жыццёвая сітуацыя, ці шчаслівая сустрэча, ці роздум у адзіноцтве. Спадзяёмся, і ў наведвальнікаў яны закрануць запаветныя струны душы, адгукнуцца радасцю, разварушаць пачуцці і ўспаміны з дзяцінства.

На працягу дзеяння выстаўкі пройдуць прэзентацыі і майстар-класы па стварэнні цацак з саломкі, паштовак з выцінанкай і цікавыя сустрэчы.


Запрашаем наведаць экспазіцыю да 23 ліпеня 2022 г.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Кошт квіткоў складае:

  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 368 37 37, 293 27 50.

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала "Беларусь 1" пра этнапраект і відэа пра майстар-класы, якія арганізуюцца ў яго межах.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам