ГалоўнаяМерапрыемствыНавука ў інтарэсах міру і развіцця
Рукатворная прыгажосць
Новыя дакументальныя набыткі і знаходкі па генеалогіі

Навука ў інтарэсах міру і развіцця

Навука ў інтарэсах міру і развіцця
Іншыя мерапрыемствы
4 лістапада – 6 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 4 лістапада па 6 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2-гі паверх, пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Навука ў інтарэсах міру і развіцця”, прысвечаная Сусветнаму дню навукі за мір і развіццё.

Гэты дзень быў заснаваны на 31 сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 2001 годзе (дакумент 31С/56) і штогод адзначаецца 10 лістапада, пачынаючы з 2002 года.

Ідэя правядзення Сусветнага дня навукі за мір і развіццё ўзнікла на Сусветнай канферэнцыі па навуцы 1999 года (Будапешт, Венгрыя), скліканай ЮНЕСКА і Сусветным саветам па навуцы. Удзельнікі канферэнцыі выказалі меркаванне, што такога роду мерапрыемства дазволіць штогод пацвярджаць прыхільнасць мэтам, абвешчаным у Дэкларацыі аб навуцы і выкарыстанні навуковых ведаў, і садзейнічаць ажыццяўленню рэкамендацый, якія змяшчаюцца ў Парадку дня ў галіне навукі – Рамках дзеянняў.

Сусветны дзень навукі за мір і развіццё закліканы падкрэсліць важную ролю навукі ў грамадстве і неабходнасць удзелу шырокай грамадскасці ў абмеркаванні ўзнікаючых навуковых пытанняў. Гэты Дзень таксама падкрэслівае важнасць і актуальнасць навукі для паўсядзённага жыцця.

Задачы Сусветнага дня навукі за мір і развіццё:

  • Павысіць інфармаванасць грамадскасці аб ролі навукі для мірнага і ўстойлівага развіцця таварыстваў
  • Заахвочваць нацыянальную і міжнародную салідарнасць у інтарэсах сумеснага выкарыстання навуковых дасягненняў рознымі краінамі
  • Аднавіць нацыянальную і міжнародную прыхільнасць выкарыстанню навукі на карысць грамадства
  • Прыцягнуць увагу да выклікаў, з якімі сутыкаецца навука, а таксама павялічыць падтрымку навуковай дзейнасці

Развіццё навукі ў Рэспубліцы Беларусь усебакова падтрымліваецца дзяржавай. У краіне сёння каля 340 навукова-даследчых арганізацый і амаль 25 тысяч навуковых работнікаў, аспірантаў і дактарантаў. Вынікі працы беларускіх навукоўцаў адказваюць высокім сусветным патрабаванням, актыўна прымяняюцца ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы краіны, уносяць значны ўклад у вырашэнне задач інавацыйнага развіцця дзяржавы. У краіне створаны ўмовы для рэалізацыі творчых ініцыятыў, надаецца значная ўвага развіццю навуковых школ, прыцягненню ў іх моладзі. Дасягненні беларускіх вучоных у розных галінах фундаментальнай і прыкладной навукі прызнаны сусветнай супольнасцю.

На выставе прадстаўлена каля 80 дакументаў, якія раскрываюць гісторыю развіцця і сённяшнія рэаліі айчыннай і сусветнай навукі. Гэта энцыклапедычныя і даведачныя выданні, манаграфіі, перыядычныя выданні, зборнікі навуковых прац, матэрыялы міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый і сімпозіумаў на рускай, англійскай і французскай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага Саюза, Савета Еўропы і інш.).

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Сусветныя тэндэнцыі, праблемы і перспектывы развіцця навук у сучасным грамадстве
  • Навука і інавацыйнае развіццё грамадства
  • Навука і адукацыя
  • Міжнароднае супрацоўніцтва і дзейнасць міжнародных арганізацый у сферы навукі
  • Стан і перспектывы развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь

Выстава будзе карысная навукова-даследчым работнікам, сацыёлагам, эканамістам, спецыялістам у галіне тэхнічных, гуманітарных, прыродазнаўчых навук, а таксама выкладчыкам і студэнтам ВНУ.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

03.05.2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Бібліятэкарам