ГалоўнаяМерапрыемствыНовыя дакументальныя набыткі і знаходкі па генеалогіі
Навука ў інтарэсах міру і развіцця
Зялёнае будаўніцтва – сучаснасць і будучыня энергазберажэння

Новыя дакументальныя набыткі і знаходкі па генеалогіі

Новыя дакументальныя набыткі і знаходкі па генеалогіі
Іншыя мерапрыемствы
5 лістапада
Дата правядзення
16.00–19.00
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

5 лістапада ў бібліятэцы адбудзецца рэальна-віртуальны семінар па генеалогіі “Новыя дакументальныя набыткі і знаходкі па генеалогіі”.

Арганізатар: Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Удзельнік – партнёр: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

Мэта семінара прыцягнуць увагу да крыніц па генеалогіі, распавесці пра якасны пазаархіўны пошук, генеалагічныя крыніцы ў абласных і занальных архівах Беларусі, пра валанцёрскія ініцыятывы ў генеалагічным асяроддзі Беларусі, прадставіць дакументальныя навінкі, якія трапілі ў НББ і НГАБ апошнім часам.

Даклады:

  • Гарковіч Н.В., загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат гістарычных навук
    Фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як падмурак для пазаархіўных генеалагічных пошукаў.
  • Суша А.А., намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі
    Дакументальныя набыткі генеалагічнага характару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў 2020 годзе.
  • Лісейчыкаў Д.В., намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук
    Якімі дакументамі папаўняюцца фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі?: набыткі і знаходкі 2010–2020 гг.
  • Снапкоўскі Ю.М., намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, аспірант Інстытута гісторыі НАН
    Генеалагічныя крыніцы ў абласных і занальных архівах Рэспублікі Беларусі.
  • Кароўчанка А.В., каардынатар валанцёрскага руху генеалагічнай супольнасці Беларусі
    Волонтёрское движение в генеалогическом сообществе Беларуси: цели, перспективы.

Пасяджэнне адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аднак з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі прадугледжаны жывы эфір круглага стала на канале YouTube па адрасе https://youtu.be/gD70OdSBKtE.

Падчас трансляцыі можна будзе не толькі сачыць за дыскусіяй у рэжыме рэальнага часу, але і задаваць пытанні, каментаваць выступленні.

Запрашаем да ўдзелу даследчыкаў, спецыялістаў бібліятэк і архіваў, усіх зацікаўленых у вывучэнні генеалогіі.


Адрас для анлайн-удзелу: https://youtu.be/gD70OdSBKtE.

Тэлефон для запісу і даведак: (8 017) 293 27 81.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам