ГалоўнаяМерапрыемствыРукатворная прыгажосць
Выстава агітплакатаў “Не п’янству на вытворчасці”
Навука ў інтарэсах міру і развіцця

Рукатворная прыгажосць

Рукатворная прыгажосць
Іншыя мерапрыемствы
5 лістапада – 18 снежня
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 5 лістапада па 18 снежня запрашаем у чытальную залу аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164) на кніжна-ілюстрацыйную выставу “Рукатворная прыгажосць”.

16 лістапада – Сусветны дзень рукадзелля. У гэты дзень па ўсім свеце праходзяць майстар-класы, на якіх можна пазнаёміцца з рознымі відамі рукадзелля, абмяняцца вопытам ці навучыцца чаму-небудзь новаму. Сваё прафесійнае свята ў рамеснікаў з’явілася дзякуючы ЮНЕСКА, які ўключыў рукадзелле ў разрад сусветных культурных каштоўнасцей.

На кніжнай выставе “Рукатворная прыгажосць” прадстаўлена літаратура аб розных відах рукадзелля, а таксама вырабы, створаныя залатымі рукамі супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі.


Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00–19.00
пт.: 10.00–18.00
сб., ндз. – выхадны

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна замовіць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам