ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар каменнага летапісу
Мінск – сталіца маёй краіны
Экскурсія-квест “У пошуках спадчыны Францыска Скарыны”

Майстар каменнага летапісу

Майстар каменнага летапісу
Іншыя мерапрыемствы
2–31 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 2 па 31 жніўня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Майстар каменнага летапісу”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага архітэктара Вячаслава Міхайлавіча Чарнатава (1939–2016).

Нястомны даследчык, аўтарытэтны вучоны, таленавіты архітэктар і мудры педагог, сапраўдны энтузіяст сваёй справы, чалавек высокай культуры і эрудыцыі, бясконца добры і спагадлівы, які імкнуўся шчодра дзяліцца сваімі ведамі і адкрыццямі, – такім быў Вячаслаў Міхайлавіч.

Імкнучыся захаваць нацыянальную архітэктурную спадчыну, ён спрыяў аднаўленню гістарычна каштоўных будынкаў, кіраваў рэстаўрацыйнымі работамі, супрацоўнічаў з Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры. Па праектах архітэктара пабудаваны рэстаран у Барысаве, гандлёвы цэнтр у Дзяржынску, навучальны корпус Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва ў Мінску і іншыя грамадскія будынкі.

Імя Чарнатава значнае і прызнанае ў беларускай навуцы. Вучоны даследаваў праблему праяўлення нацыянальнага ў архітэктуры на прыкладзе дойлідства беларускіх гарадоў другой паловы ХIХ – пачатку ХХ ст. Ён упершыню раскрыў паняцце “майстар архітэктуры”, стварыўшы шэраг манаграфій, прысвечаных беларускім архітэктарам Георгію Заборскаму, Абраму Духану, Уладзіміру Каралю, Станіславу Шабунеўскаму. В.М. Чарнатаў – аўтар кніг “Памятники военной истории и боевой славы” і “Сынам Отчизны” аб мемарыяльных збудаваннях на тэрыторыі Беларусі. Гэтыя выданні прадстаўлены на выстаўцы.

Выклічуць цікавасць шматлікія артыкулы Вячаслава Міхайлавіча, апублікаваныя ў часопісах “Архитектура и строительство”, “Беларускі гістарычны часопіс”, артыкулы ў навуковых зборніках, калектыўных выданнях, даведніках і энцыклапедыях.

На працягу многіх гадоў Вячаслаў Міхайлавіч Чарнатаў быў адданым чытачом Нацыянальнай бібліятэкі, часта працаваў у зале дакументаў па мастацтве. Супрацоўнікі з цеплынёй і шчырай павагай успамінаюць гэтага таленавітага чалавека.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Пявучыя струны душы

09.08.2019

З 9 жніўня па 14 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пявучыя струны душы”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, драматурга Алеся Ставера (1929–1995).

Мінск – сталіца маёй краіны

06.08.2019

З 6 жніўня па 9 кастрычніка на 2-м паверсе кальцавога калідора размешчана выстаўка “Мінск – сталіца маёй краіны”, прымеркаваная да Дня горада, які адзначаецца ў другую суботу верасня.

Вайна і права

01.08.2019

З 1 жніўня па 11 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Вайна і права”, прысвечаная 70-й гадавіне прыняцця Жэнеўскіх канвенцый 1949 года.

Не сучаснаму рабству

24.07.2019

З 24 ліпеня  па 31 жніўня  ў аддзеле  абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі  (пам. 207) адкрыта  тэматычная выстаўка “Не сучаснаму рабству!”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з гандлем людзей.

Вернасць слову

19.07.2019

З 19 ліпеня па 5 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Вернасць слову”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Гапеевіча Булахава (1919–2012).



111