Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Квест “Кніжны лабірынт” – гэта творчая гульня-пошук у “лабірынце” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Праз квест удзельнікі ў гульнявой і забаўляльнай форме даведаюцца пра кніжную культуру і гісторыю Беларусі.
Квест зверне ўвагу на тое, што вы раней не бачылі і не ведалі. Заданні прывядуць вас да летапісцаў, старажытных рукапісаў, магнацкай друкарні, мантыі Францыска Скарыны…
Збярыце ўсе артэфакты кніжнага лабірынта і знайдзіце галоўную скарбніцу!
Квест арганізаваны ў межах праекта “У госці да кніг”.
Працягласць: 60 хвілін.
Кошт: 4 руб. 50 кап. / 1 чалавек.
Прымаюцца заяўкі ад груп з 10–25 чалавек.
Інфармацыя і запіс па тэлефонах:
(8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07, (8 029) 387 60 95.
Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.