ГалоўнаяМерапрыемствыМінск – сталіца маёй краіны
Пявучыя струны душы
Майстар каменнага летапісу

Мінск – сталіца маёй краіны

Мінск – сталіца маёй краіны
Іншыя мерапрыемствы
6 жніўня – 9 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
2-гі паверх, кальцавы калідор
Месца правядзення

З 6 жніўня па 9 кастрычніка на 2-м паверсе кальцавога калідора размешчана выстаўка “Мінск – сталіца маёй краіны”, прымеркаваная да Дня горада, які адзначаецца ў другую суботу верасня.

Першыя звесткі пра горад Мінск выяўлены ў “Аповесці мінулых гадоў” і адносяцца да падзей 1067 года. Па ўказе вялікага князя літоўскага Аляксандра 14 сакавіка 1499 года Мінск, як і іншыя вялікія гарады, атрымаў Магдэбургскае права, а 12 студзеня 1591 года ў горада з’явіўся свой герб – на блакітным фоне выява Маці Божай паміж двума анёламі і херувімамі.

Раскрыць невядомыя старонкі жыцця Мінска, адчуць подых мінулых стагоддзяў і рытм сённяшняга часу дапаможа святочная выстаўка, у экспазіцыю якой уключана каля 50 тэматычных выданняў пра гісторыю і сучасны дзень сталіцы.

Выстаўка змяшчае навукова-папулярныя кнігі, фотаальбомы і каталогі, турыстычныя буклеты, брашуры, тэкставыя дакументы і фотаздымкі з краявідамі, гістарычнымі мясцінамі і помнікамі Мінска. Матэрыялы згрупаваныя па наступных тэматычных раздзелах: “Мінск гістарычны”, “Мінск сучасны”, “Мінск спартыўны”. Цэнтральную частку экспазіцыі займае раздзел “Мінск. Галоўная вуліца”, прысвечаны праспекту Незалежнасці. У ім сабраны кнігі пра адметны ансамбль горадабудаўнічага мастацтва: грамадскія будынкі, жылыя дамы і манументальныя помнікі, што вызначылі архітэктурна-мастацкі вобраз праспекта.

Сённяшні Мінск – сталіца суверэннай Рэспублікі Беларусь, сучасны еўрапейскі горад з развітай інфраструктурай. Ён уваходзіць у лік 273 найбуйнейшых гарадоў свету з насельніцтвам каля 2 млн чалавек і займае годнае месца сярод іх. Раздзел “Мінск сучасны”, як своеасаблівы навігатар, дапаможа зарыентавацца ва ўсёй разнастайнасці славутасцей беларускай сталіцы. Экспазіцыя ўключае выданне “Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі” з QR-кодамі, якія праз мабільны тэлефон або планшэт дазваляюць дадаткова ўбачыць панарамны інтэр’ер будынкаў або іх від з вышыні птушынага палёту.

Сёлета сталіца Беларусі стала цэнтрам спартыўнай Еўропы. Мінск упершыню ў сваёй гісторыі прыняў спартыўны форум такога маштабу. Права прымаць II Еўрапейскія гульні ў сябе наша краіна заслужыла не толькі спартыўнымі поспехамі, якія дазволілі ёй быць на роўных з моцнымі дзяржавамі Еўропы, але і дзякуючы ўмелай арганізацыі розных сусветных і кантынентальных спаборніцтваў. У раздзеле “Мінск спартыўны” змяшчаецца інфармацыя аб найбольш буйных спартыўных аб'ектах Мінска і найбольш значных спаборніцтвах.

Экспазіцыя будзе цікавая шырокаму колу наведвальнікаў бібліятэкі: гісторыкам, культуролагам, кнігазнаўцам, а таксама тым, хто вывучае гісторыю і духоўную спадчыну Беларусі.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам