ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Новыя электронныя інфармацыйныя рэсурсы для навукі і адукацыі
У гасцях у Каралевы Кнігі

Рэспубліканскае свята паэзіі і песні да 100-годдзя Максіма Танка

Рэспубліканскае свята паэзіі і песні да 100-годдзя Максіма Танка
Іншыя навіны

15 верасня ў Мядзелі адбылося Рэспубліканскае свята паэзіі і песні “Я сэрцам пісаў сваю кожную песню…”, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка.


Распачалося свята а 10-й гадзіне ўскладаннем кветак да магілы Максіма Танка (в. Новікі, Мядзельскі раён). Затым святочныя мерапрыемствы прайшлі ў г. Мядзел. Сярод іх – цырымонія адкрыцця каменя ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка, адкрыццё выстаўкі па выніках фотапленэра “Дарогамі Максіма Танка” і выстаўкі кветкавых кампазіцый па матывах твораў паэта Максіма Танка, прэзентацыя кнігі “Усё жыццё я не любіў растанняў…”, пленэр выхаванцаў Цэнтра дзіцячай творчасці, выступленне дзіцячых фальклорных калектываў, прэзентацыя газеты “Нарачанская зара”, кірмаш-продаж прадукцыі гандлёвых прадпрыемстваў горада і раёна, выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і промыслаў з майстар-класамі, кніжная выстаўка, прысвечаная Году кнігі, літаратурна-мастацкая гасцёўня “Шчаслівы, што пяю цябе, Радзіма…”, прэзентацыі беларускіх выдавецтваў, часопісаў, газет, сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі, выступленні мастацкіх калектываў Мядзельскага раёна, а таксама выступленні паэтаў і пісьменнікаў Мінскай вобласці.

У свяце прынялі ўдзел паэты, пісьменнікі, даследчыкі (Мікалай Чаргінец, Генадзь Пашкоў, Мікола Мятліцкі, Мікола Шабовіч, Дзмітрый Пятровіч, Мікола Мікуліч, Віктар Шніп, Алесь Бадак, Таццяна Сівец, Анатоль Бутэвіч, Вячаслаў Рагойша); спевакі і артысты (Марыя Захарэвіч, Алег Сямёнаў, Надзея Мікуліч, Дзмітрый Качароўскі, ансамбль “Грамніцы”, вакальны калектыў “Верасень”) і інш.

Арганізатары свята: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Крыніца: Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь

Чытайце таксама:

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам